Новости наших проектов

ПАЛОМНІКІ НАВЕДАЛІ ЛАЎРЫШАВА

Газета Перамога - вс., 01/09/2013 - 15:43

Лаўрышаўскі Свята-Елісееўскі мужчынскі манастыр – жамчужына навагрудскай зямлі. Размешчаная сярод шматвяковых соснаў,  амываемая ціхай плынню Нёмана, мясціна з’яўляецца прытулкам для некалькіх манахаў, якія і днём, і ноччу моляцца за цэлы свет, за людскі дабрабыт. Спакой і мілата напаўняюць наваколле. Выключэннем  могуць быць толькі тыя дні ў годзе, калі сотні людзей з розных куткоў Навагрудскай епархіі […]

The post ПАЛОМНІКІ НАВЕДАЛІ ЛАЎРЫШАВА appeared first on Перамога.

ЦІ БУДЗЕ СТАРАСТА Ў ВЁСЦЫ ГУЗНІ?

Газета Перамога - вс., 01/09/2013 - 15:41

Атрыманы афіцыйныя адказы раённых арганізацый і службаў на пытанні “Прамой лініі” старшыні райвыканкама І.І. Крахмальчыка з насельніцтвам Дзятлаўшчыны, якая прайшла ў канцы чэрвеня. Пытанне: калі будзе абраны стараста вёскі Гузні Парэцкага сельсавета? Адказ: Парэцкі сельскі выканаўчы камітэт прадаставіў інфармацыю аб тым, што рашэннем сельвыканкама ад 18 студзеня 2008 года №1-5 зацверджана Палажэнне аб старастах населеных […]

The post ЦІ БУДЗЕ СТАРАСТА Ў ВЁСЦЫ ГУЗНІ? appeared first on Перамога.

“ЖЫЦЦЁВЫЯ ЎНІВЕРСІТЭТЫ” МІХАІЛА ІВАНАВІЧА ЛУК’ЯНЧЫКА

Газета Перамога - вс., 01/09/2013 - 15:38

30 жніўня свой 60-гадовы юбілей адсвяткаваў настаўнік гісторыі Міхаіл Іванавіч Лук’янчык, цікавы, таленавіты чалавек, які амаль усё сваё жыццё прысвяціў настаўніцкай дзейнасці. Нарадзіўся Міхаіл Іванавіч у вёсцы Падвялікае Дзятлаўскага раёна. Яго бацькі былі педагогамі. Сын вырашыў прадоўжыць іх справу: скончыў Рудаяварскую сярэднюю школу і паступіў у Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы на факультэт […]

The post “ЖЫЦЦЁВЫЯ ЎНІВЕРСІТЭТЫ” МІХАІЛА ІВАНАВІЧА ЛУК’ЯНЧЫКА appeared first on Перамога.

ЮРЫЙ ГАНЧАР: “АД НАШАЙ ПРАЦЫ ЗАЛЕЖЫЦЬ БЯСПЕКА ЛЮДЗЕЙ”

Газета Перамога - вс., 01/09/2013 - 15:36

Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнт газеты пагутарыў з галоўным інжынерам упраўлення “Дзятлаварайгаз” Юрыем Іванавічам Ганчаром. – Юрый Іванавіч, з чым упраўленне падышло да прафесійнага свята газавікоў? – Каляндарны год яшчэ не скончыўся, але напярэдадні свята ўжо можна падвесці нейкія прамежкавыя вынікі працы. Так, выкананы амаль усе задачы, якія ставіліся штогадовай праграмай пераўзбраення якасці. Гэта не толькі […]

The post ЮРЫЙ ГАНЧАР: “АД НАШАЙ ПРАЦЫ ЗАЛЕЖЫЦЬ БЯСПЕКА ЛЮДЗЕЙ” appeared first on Перамога.

ПЕРШЫ З ТРЭЦЯЙ СПРОБЫ

Газета Перамога - вс., 01/09/2013 - 15:35

Васіль Мікалаевіч Казлянкоў прымусіў гаварыць пра Дзятлаўскі раён на міжнародным узроўні. Электрагазазваршчык па спецыяльнасці, ён стаў першым на міжнародным конкурсе зваршчыкаў “Залаты кубак Бенардоса” ў Адэсе (Украіна) у намінацыі “Ручная дугавая зварка”. Кубак названы ў гонар вынаходніка электразваркі Мікалая Бенардоса. Зваршчыкам Васіль Мікалаевіч працуе ўжо 21 год. Ва ўпраўленні Дзятлаварайгаз – сёмы. У гэтым міжнародным […]

The post ПЕРШЫ З ТРЭЦЯЙ СПРОБЫ appeared first on Перамога.

ПРАБЛЕМНАЯ ГАСПАДАРКА

Газета Перамога - вс., 01/09/2013 - 15:26

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхары вуліцы Фогеля,  не згодныя з інфармацыяй, змешчанай у артыкуле “С. Луня: Ствараючы камфорт для сябе, падумайце пра іншых”, апублікаваным у №64 газеты “Перамога” ад 17 жніўня. Яны настойваюць на абвяржэнні інфармацыі пра тое, што сеткі каналізацыі па вуліцах Кабяка і Будаўнікоў не былі перададзены на баланс РУП ЖКГ і […]

The post ПРАБЛЕМНАЯ ГАСПАДАРКА appeared first on Перамога.

МНОГІМ СВАІМ ВУЧНЯМ ДАЛА ПУЦЁЎКУ Ў ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ

Газета Перамога - вс., 01/09/2013 - 15:24

Былая настаўніца Лапушанскай базавай школы Валянціна Юльянаўна Занеўская нарадзілася ў шматдзетнай сялянскай сям’і, у вёсцы Варакомшчына. Бацькі працавалі на зямлі і прывучалі да гэтай работы сваіх дзяцей. А самую малодшую — Валянціну — выправілі ў настаўніцы. Яна скончыла матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Пачынала настаўнічаць на Гродзеншчыне, у Навасёлкаўскай школе. Пазней яе […]

The post МНОГІМ СВАІМ ВУЧНЯМ ДАЛА ПУЦЁЎКУ Ў ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ appeared first on Перамога.

ШТО ПРАПАНАВАЛІ ПЕДАГОГІ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ МІНІСТЭРСТВУ АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Газета Перамога - вс., 01/09/2013 - 15:22

20 жніўня кіраўнікі раённых установаў адукацыі прынялі ўдзел у відэанарадзе педагогаў Гродзеншчыны. Да відэаэфіра ў рэжыме анлайн было падключана і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні ўсе раённыя аддзелы адукацыі вобласці атрымалі для абмеркавання даклад Аляксандра Генрыхавіча Сонгіна, начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Педагогі мелі магчымасць загадзя выказаць па ім свае заўвагі і прапановы. Самы актыўны […]

The post ШТО ПРАПАНАВАЛІ ПЕДАГОГІ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ МІНІСТЭРСТВУ АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ appeared first on Перамога.

Yandex cite