Газета Перамога

RSS-материал
Дзятлаўская раённая газета
Обновлено: 3 года 50 недель назад

ПАЛОМНІКІ НАВЕДАЛІ ЛАЎРЫШАВА

вс., 01/09/2013 - 15:43

Лаўрышаўскі Свята-Елісееўскі мужчынскі манастыр – жамчужына навагрудскай зямлі. Размешчаная сярод шматвяковых соснаў,  амываемая ціхай плынню Нёмана, мясціна з’яўляецца прытулкам для некалькіх манахаў, якія і днём, і ноччу моляцца за цэлы свет, за людскі дабрабыт. Спакой і мілата напаўняюць наваколле. Выключэннем  могуць быць толькі тыя дні ў годзе, калі сотні людзей з розных куткоў Навагрудскай епархіі […]

The post ПАЛОМНІКІ НАВЕДАЛІ ЛАЎРЫШАВА appeared first on Перамога.

ЦІ БУДЗЕ СТАРАСТА Ў ВЁСЦЫ ГУЗНІ?

вс., 01/09/2013 - 15:41

Атрыманы афіцыйныя адказы раённых арганізацый і службаў на пытанні “Прамой лініі” старшыні райвыканкама І.І. Крахмальчыка з насельніцтвам Дзятлаўшчыны, якая прайшла ў канцы чэрвеня. Пытанне: калі будзе абраны стараста вёскі Гузні Парэцкага сельсавета? Адказ: Парэцкі сельскі выканаўчы камітэт прадаставіў інфармацыю аб тым, што рашэннем сельвыканкама ад 18 студзеня 2008 года №1-5 зацверджана Палажэнне аб старастах населеных […]

The post ЦІ БУДЗЕ СТАРАСТА Ў ВЁСЦЫ ГУЗНІ? appeared first on Перамога.

“ЖЫЦЦЁВЫЯ ЎНІВЕРСІТЭТЫ” МІХАІЛА ІВАНАВІЧА ЛУК’ЯНЧЫКА

вс., 01/09/2013 - 15:38

30 жніўня свой 60-гадовы юбілей адсвяткаваў настаўнік гісторыі Міхаіл Іванавіч Лук’янчык, цікавы, таленавіты чалавек, які амаль усё сваё жыццё прысвяціў настаўніцкай дзейнасці. Нарадзіўся Міхаіл Іванавіч у вёсцы Падвялікае Дзятлаўскага раёна. Яго бацькі былі педагогамі. Сын вырашыў прадоўжыць іх справу: скончыў Рудаяварскую сярэднюю школу і паступіў у Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы на факультэт […]

The post “ЖЫЦЦЁВЫЯ ЎНІВЕРСІТЭТЫ” МІХАІЛА ІВАНАВІЧА ЛУК’ЯНЧЫКА appeared first on Перамога.

ЮРЫЙ ГАНЧАР: “АД НАШАЙ ПРАЦЫ ЗАЛЕЖЫЦЬ БЯСПЕКА ЛЮДЗЕЙ”

вс., 01/09/2013 - 15:36

Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнт газеты пагутарыў з галоўным інжынерам упраўлення “Дзятлаварайгаз” Юрыем Іванавічам Ганчаром. – Юрый Іванавіч, з чым упраўленне падышло да прафесійнага свята газавікоў? – Каляндарны год яшчэ не скончыўся, але напярэдадні свята ўжо можна падвесці нейкія прамежкавыя вынікі працы. Так, выкананы амаль усе задачы, якія ставіліся штогадовай праграмай пераўзбраення якасці. Гэта не толькі […]

The post ЮРЫЙ ГАНЧАР: “АД НАШАЙ ПРАЦЫ ЗАЛЕЖЫЦЬ БЯСПЕКА ЛЮДЗЕЙ” appeared first on Перамога.

ПЕРШЫ З ТРЭЦЯЙ СПРОБЫ

вс., 01/09/2013 - 15:35

Васіль Мікалаевіч Казлянкоў прымусіў гаварыць пра Дзятлаўскі раён на міжнародным узроўні. Электрагазазваршчык па спецыяльнасці, ён стаў першым на міжнародным конкурсе зваршчыкаў “Залаты кубак Бенардоса” ў Адэсе (Украіна) у намінацыі “Ручная дугавая зварка”. Кубак названы ў гонар вынаходніка электразваркі Мікалая Бенардоса. Зваршчыкам Васіль Мікалаевіч працуе ўжо 21 год. Ва ўпраўленні Дзятлаварайгаз – сёмы. У гэтым міжнародным […]

The post ПЕРШЫ З ТРЭЦЯЙ СПРОБЫ appeared first on Перамога.

ПРАБЛЕМНАЯ ГАСПАДАРКА

вс., 01/09/2013 - 15:26

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхары вуліцы Фогеля,  не згодныя з інфармацыяй, змешчанай у артыкуле “С. Луня: Ствараючы камфорт для сябе, падумайце пра іншых”, апублікаваным у №64 газеты “Перамога” ад 17 жніўня. Яны настойваюць на абвяржэнні інфармацыі пра тое, што сеткі каналізацыі па вуліцах Кабяка і Будаўнікоў не былі перададзены на баланс РУП ЖКГ і […]

The post ПРАБЛЕМНАЯ ГАСПАДАРКА appeared first on Перамога.

МНОГІМ СВАІМ ВУЧНЯМ ДАЛА ПУЦЁЎКУ Ў ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ

вс., 01/09/2013 - 15:24

Былая настаўніца Лапушанскай базавай школы Валянціна Юльянаўна Занеўская нарадзілася ў шматдзетнай сялянскай сям’і, у вёсцы Варакомшчына. Бацькі працавалі на зямлі і прывучалі да гэтай работы сваіх дзяцей. А самую малодшую — Валянціну — выправілі ў настаўніцы. Яна скончыла матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Пачынала настаўнічаць на Гродзеншчыне, у Навасёлкаўскай школе. Пазней яе […]

The post МНОГІМ СВАІМ ВУЧНЯМ ДАЛА ПУЦЁЎКУ Ў ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ appeared first on Перамога.

ШТО ПРАПАНАВАЛІ ПЕДАГОГІ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ МІНІСТЭРСТВУ АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

вс., 01/09/2013 - 15:22

20 жніўня кіраўнікі раённых установаў адукацыі прынялі ўдзел у відэанарадзе педагогаў Гродзеншчыны. Да відэаэфіра ў рэжыме анлайн было падключана і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні ўсе раённыя аддзелы адукацыі вобласці атрымалі для абмеркавання даклад Аляксандра Генрыхавіча Сонгіна, начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Педагогі мелі магчымасць загадзя выказаць па ім свае заўвагі і прапановы. Самы актыўны […]

The post ШТО ПРАПАНАВАЛІ ПЕДАГОГІ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ МІНІСТЭРСТВУ АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ appeared first on Перамога.

СТАН, ПРАБЛЕМЫ І ШЛЯХІ ПАВЫШЭННЯ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ Ў РАЁНЕ Ў 2013 — 2014 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ

вс., 01/09/2013 - 15:21

Такой была тэма сёлетняй жнівеньскай нарады педагогаў раёна, якая 22 жніўня ў актавай зале раённага Дома культуры сабрала работнікаў сістэмы адукацыі Дзятлаўшчыны, прадстаўнікоў выканаўчай і распарадчай улады раёна. На пасяджэнні таксама прысутнічалі І. І. Крахмальчык, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама, Н. У. Нячаева, метадыст дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. На пачатку нарады настаўнікі павіталі […]

The post СТАН, ПРАБЛЕМЫ І ШЛЯХІ ПАВЫШЭННЯ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ Ў РАЁНЕ Ў 2013 — 2014 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ appeared first on Перамога.

АБ ЯКАСЦЯХ ЗЯЛЁНАГА ЧАЮ

вс., 01/09/2013 - 15:20

Пытанне: чым карысны зялёны чай? Ці ёсць супрацьпаказанні для яго ўжывання? Адказ А. Куцко, тэрапеўта Дзятлаўскай раённай паліклінікі: – Крыніцай зялёнага чаю з’яўляюцца тыя ж чайныя кусты, з якіх атрымліваюць і чорныя, чырвоныя сарты чаю. Розніца заключаецца ў спосабе апрацоўкі лістоў. Зялёны чай не праходзіць ферментацыю і завяльванне, дзякуючы чаму захоўвае максімум карысных рэчываў. У […]

The post АБ ЯКАСЦЯХ ЗЯЛЁНАГА ЧАЮ appeared first on Перамога.

ТЭАТР — ЛЮСТЭРКА ЖЫЦЦЯ

вс., 01/09/2013 - 15:18

Свет мастацтва вабіў яе з дзяцінства. Адгукнуўшыся на яго покліч, яна прыйшла ў школу мастацтваў, дзе пад кіраўніцтвам настаўніка стала развіваць свае здольнасці ўвасабляць прыгажосць на аркушы паперы з дапамогай алоўка і фарбаў. Нават з’явілася першая мара — стаць дызайнерам. Аднак пасля прыходу ў тэатральную студыю “Мелодыя душы” дзяўчына зразумела, што яе свет — гэта […]

The post ТЭАТР — ЛЮСТЭРКА ЖЫЦЦЯ appeared first on Перамога.

«ПЕРАМОГА» НА НОВЫМ САЙЦЕ

вс., 01/09/2013 - 15:07

Раённая газета адкрыла сваё афіцыйнае прадстаўніцтва ў глабальнай сетцы. Чытачы могуць знайсці апошнія навіны горада Дзятлава і раёна па адрасе diatlovonews.by. На сайце газеты даступныя інтэрв’ю з цікавымі людзьмі, матэрыялы па эканоміцы, культуры, медыцыне, адукацыі. Таксама наведвальнікі сайта будуць мець кругласутачны доступ да галерэі: у ёй размяшчаюцца поўныя фотарэпартажы са значных раённых мерапрыемстваў і культурных […]

The post «ПЕРАМОГА» НА НОВЫМ САЙЦЕ appeared first on Перамога.

СТАРШЫНЯ АНТЫФАШЫСЦКАГА КАМІТЭТА

вс., 01/09/2013 - 14:58

Да  120-годдзя з дня нараджэння Г.П.Русіна На паўночнай ускраіне Ліпічанскай пушчы, на левым беразе Нёмана, сярод пясчаных дзюнаў, прыгожа раскінулася лясная вёска Карытніца. Тут у 1893 годзе ў сялянскай сям’і нарадзіўся Георгій Паўлавіч Русін — будучы настаўнік, падпольшчык, імем якога названа адна з вуліц Дзятлава. Яго дзіцячыя гады прайшлі ў цяжкай працы і беднасці. Нягледзячы […]

The post СТАРШЫНЯ АНТЫФАШЫСЦКАГА КАМІТЭТА appeared first on Перамога.

РАТАЎНІК: БОЛЬШ ЧЫМ ПРАФЕСІЯ

вс., 01/09/2013 - 14:54

Я ратаўніком пайшоў бы, Хай мяне навучаць. Няўмольна заканчваецца лета. Былыя выпускнікі абралі навучальныя ўстановы па сваіх сілах ды імпэце і пачнуць новы навучальны год ужо студэнтамі. У дапамогу ж выпускнікам сённяшнім і ўсім, хто толькі выбірае занятак па душы, аднаўляе сваё існаванне наша рубрыка-компас у свеце прафесій. Інспектар Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях […]

The post РАТАЎНІК: БОЛЬШ ЧЫМ ПРАФЕСІЯ appeared first on Перамога.

НЕ ЎПУСЦІ СВОЙ ШАНС

вс., 01/09/2013 - 14:52

Сёлетняя ўступная кампанія практычна падышла да свайго завяршэння, аднак Казлоўшчынскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй нагадвае сённяшнім абітурыентам, што шанс атрымаць адукацыю яшчэ застаецца. Пра тое, як адначасова паступіць вучыцца, знайсці спонсара і будучае месца працы, карэспандэнтка спытала ў дырэктара ліцэя Міхаіла Губара. – Міхаіл Яўгенавіч, раскажыце падрабязней пра магчымаць атрымаць адукацыю ў ліцэі пры падтрымцы […]

The post НЕ ЎПУСЦІ СВОЙ ШАНС appeared first on Перамога.

ЛІЧБЫ РАСКАЗВАЮЦЬ ПРА НАША ЖЫЦЦЁ

вс., 01/09/2013 - 14:48

23 жніўня — Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі Для дылетанта запоўненая форма статыстычнай справаздачы — папера з сухімі лічбамі. А калі такія формы трапляюць у рукі прафесіяналаў — работнікаў органаў дзяржаўнай статыстыкі, яны нібыта ажываюць. Лічба за лічбай, і апрацаваная інфармацыя кладзецца ў аснову статыстычнага малюнка жыцця беларусаў. Ці проста ствараць банк даных статыстычнай інфармацыі, як […]

The post ЛІЧБЫ РАСКАЗВАЮЦЬ ПРА НАША ЖЫЦЦЁ appeared first on Перамога.

РЭЛІКВІІ СВЯТОГА ЯНА БОСКА ПРЫБУДУЦЬ У ДЗЯТЛАВА І НАВАЕЛЬНЮ

вс., 01/09/2013 - 14:47

З 25 па 30 жніўня 2013 года рэліквіі святога Яна Боска — у Беларусі. Перэгрынацыя рэліквій ва ўсіх парафіях Салезіянскай кангрэгацыі. У форме кароткіх пытанняў і адказаў — інфармацыя, звязаная з гэтай найважнейшай у жыцці кожнага хрысціяніна падзеяй. Што такое рэліквіі і чым з’яўляецца культ рэліквій? Слова “рэліквія” ў перакладзе з лацінскай мовы (reliquiae) азначае […]

The post РЭЛІКВІІ СВЯТОГА ЯНА БОСКА ПРЫБУДУЦЬ У ДЗЯТЛАВА І НАВАЕЛЬНЮ appeared first on Перамога.

РОДНЫ СЭРЦУ КУТОК

вс., 01/09/2013 - 14:44

Пад такой назвай праходзіла свята вёскі Накрышкі Парэцкага сельскага савета. Урачыстасць падрыхтавалі работнікі Хвінявіцкага СДК і СВК “Хвінявічы”. Шмат цёплых шчырых словаў на адрас жыхароў вёскі прагучала ад гасцей свята — настаяцеля Барыса-Глебскай царквы вёскі Накрышкі айца Аляксея, старшыні Парэцкага сельвыканкама А. А. Ядэйкі, дырэктара АСП “Парэцкі спіртзавод” В. Ф. Даўгача (ураджэнца вёскі Накрышкі). В. […]

The post РОДНЫ СЭРЦУ КУТОК appeared first on Перамога.

ДЗЕНЬ ГЕЗГАЛАЎСКАГА ПАССАВЕТА

вс., 01/09/2013 - 14:38

Мерапрыемства з парадкам дня “Работа Гезгалаўскага пасялковага выканаўчага камітэта і пасялковага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні тэрыторыі населенага пункта” адбылося ў Гезгалаўскім пассавеце 14 жніўня. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні і сакратары сельскіх і пасялковых выканкамаў, ідэалагічныя работнікі СВК, кіраўнікі шэрагу раённых службаў. З сацыяльна-эканамічным становішчам Гезгалаўскага пасялковага Савета ўдзельнікаў мерапрыемства […]

The post ДЗЕНЬ ГЕЗГАЛАЎСКАГА ПАССАВЕТА appeared first on Перамога.

С. ЛУНЯ: “СТВАРАЮЧЫ КАМФОРТ ДЛЯ СЯБЕ, ПАДУМАЙЦЕ ПРА ІНШЫХ”

вс., 01/09/2013 - 14:33

Лета – гарачая пара для любой арганізацыі. Што тычыцца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, тут спакойных часоў увогуле не бывае. Пра надзённыя праблемы і шляхі іх вырашэння, змены ў жыллёвым заканадаўстве і “самавольшчыну” карэспандэнтка даведалася ў дырэктара жыллёва-камунальнай гаспадаркі С. Луні. – Сяргей Міхайлавіч, што паспелі зрабіць у жыллёва-камунальнай гаспадарцы сёлета і што яшчэ будзе зроблена да канца […]

The post С. ЛУНЯ: “СТВАРАЮЧЫ КАМФОРТ ДЛЯ СЯБЕ, ПАДУМАЙЦЕ ПРА ІНШЫХ” appeared first on Перамога.

Yandex cite