Архив - Страница подшивки

April 28th, 2010

Костёл Божьего тела в Дворце

Сферические панорамы

Сферические панорамы Дятловщины

May 8th, 2008

Род Сапегаў. Частка ІІІ.

У 1608 годзе Дзятлава стала ўладаннем другога знакамітага і вядомага ў ВКЛ роду – роду Сапегаў, герба “Ліс”. Свой радавод Сапегі вялі ад Нарымонта, сына Гедыміна. Займалі вышэйшыя дзяржаўныя, адміністратыўныя і вайсковыя пасады, былі буйнымі землеўладальнікамі. Асноўныя маёнткі знаходзіліся на Віцебшчыне.

Леў Іванавіч Сапега Леў Іванавіч Сапега
(4.4.1557-7.7.1633)
канцлер ВКЛ

April 14th

Род Астрожскіх. Частка ІІ.

Але ўжо да XV стагоддзя Дзятлава страчвае сваё ваеннае значэнне. Вялікае Княства Літоўскае стала магутнай дзяржавай, “ад мора да мора”. Застава апынулася амаль у цэнтры, ды і сталіца была перанесена з Наваградка ў Вільню. І ў 1498 годзе вялікі князь Аляксандр падараваў двор Здзечоло свайму гетману найвышэйшаму князю Канстанціну Іванавічу Астрожскаму з правам заснаваць тут мястэчка. Гэта быў багаты падарунак, бо менавіта ў ХIV стагоддзі на Беларусі пачалі бурна развівацца мястэчкі, як цэнтры рамяства і гандлю. Так, напрыклад, у ХV – ХVI стагоддзях на тэрыторыі ВКЛ было больш за 200 мястэчкаў, з іх каля 70 ў Панямонні. Яны давалі добры прыбытак у казну свайго ўладара.

Канстанцін Іванавіч Астрожскі Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі
(1460-8.08.1530)
найвышэйшы гетман ВКЛ

April 10th

Уводзіны. Частка I.

Ф. Скарына. пишет:
«Понеже от приложения звери,
ходящие в пустыни, знають
ямы своя; птици, летающие по
возъдуху, ведають гнезда своя;
рибы, плавающие по морю и в
реках, чують виры своя; пчелы
и тым подобная боронять ульев
своих, - тако ж и люди, игде
зродилися и ускормлены суть
по бозе, к тому месту великую
ласку имеють».

Археалагічныя знаходкі на тэрыторыі горада, якія часам трапляюць у рукі навукоўцаў, гістарычныя крыніцы сведчаць аб тым, што тэрыторыя Дзятлава, як паселішча, мае старажытную гісторыю, хаця годам заснавання яго як мястэчка па праву лічыцца 1498 год.

У 2005 годзе, недалёка ад рэчкі Дзятлаўка, на пляцу жыхара горада была знойдзена каменная сякерка. Гэта дае магчымасць сведчыць аб тым, што людзі пачалі сяліцца тут яшчэ ў каменным веку.

Каменная сякера

Уладальнікі Дзятлава

Хто яны - старадаўнія ўладары Дзятлашчыны? Якія іх імёны? Што вядома пра іх?..

Мы паспрабуем даць адказ хоць на частку з гэтых пытаньняў.

November 2nd, 2007

Летапіс гісторыі Дзятлаўшчыны. Частка І.

Вялікая частка наведвальнікаў сайту звязана з Дзятлаўшчынай крывёю ці нараджэннем, і кожны любіць й ганарыцца ёй па-свайму. Аднак чаго уж там гаварыць, дзятлаўшчына – не цэнтар сьвету, ёсьць гарады і вёскі паболей і пабагацей. Але кожны куток на зямлі мае сваю ўласную гісторыю, а нам ёсць шмат чаго ўспомніць і распаведаць аб нашай зямлі, якая сапраўды з’яўляецца самабытным кутком Беларусі.

Гісторыя горада Дзятлава

Гэта накід тытульнай старонкі з гісторыяй горада Дзятлава.

Yandex cite