Белорусский виолончелист Иван Каризна стал финалистом Международного конкурса имени Чайковского

Белорусский виолончелист Иван Каризна стал финалистом XIV Международного конкурса им.П.И.Чайковского. Международный конкурс имени Чайковского является одним из крупнейших мировых музыкальных состязаний. Он проводится один раз в 4 года в четырех номинациях: фортепиано, скрипка, виолончель и вокал.

Какое отношение Иван имеет к г.Дятлово? В Дятлово живут его бабушка и дедушка: Шундрик Екатерина Васильевна и Шундрик Георгий Михайлович. Искренне поздравляем и бабушку с дедушкой, и родителей.

Для справки:
XIV Международный конкурс им.П.И.Чайковского в этом году он впервые проводился в двух городах - в Москве и Санкт-Петербурге. В Москве состязались пианисты и виолончелисты, а в северную столицу были перенесены прослушивания скрипачей и вокалистов. Всего же в нынешнем конкурсе принимали участие более 100 музыкантов из 29 стран. Необычайно звездным оказался состав конкурсных жюри. К примеру, судейскую бригаду пианистов возглавляет американец Ван Клиберн, одержавший сенсационную победу на первом конкурсе имени Чайковского в 1958 году. Среди членов жюри - знаменитый тенор Пласидо Доминго, пианисты Владимир Ашкенази и Денис Мацуев, скрипачи Виктор Третьяков и Сергей Стадлер, певицы Елена Образцова и Ольга Бородина, другие прославленные музыканты.

Изображение пользователя Гость.

Присоединяюсь к поздравлениям

Присоединяюсь к поздравлениям Ивана Каризны с потрясающим успехом на XIV Международном конкурсе им. П.И.Чайковского. Убежден, что это генетически обусловлено.Хорошо помню, какой незаурядной и талантливой студенткой была его мама Светлана Шундрик (Светлана Георгиевна Каризна). Мне довелось быть ее классным руководителем и преподавателем музыкально-теоретических дисциплин во время ее обучения в Гродненском музыкальном училище.С восторженными чувствами Пескин А.Б.

Изображение пользователя Alex.

Интервью с Иваном Каризной в газете "Культура"

19-гадовы беларускі віяланчэліст Іван КАРЫЗНА, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, стаў лаўрэатам ХІV Міжнароднага конкурсу імя П.Чайкоўскага! Гэта - сапраўдная сенсацыя! Справа не толькі ў тым, што найпрэстыжнае творчае спаборніцтва піяністаў, скрыпачоў, віяланчэлістаў і вакалістаў, якое носіць імя вялікага класіка, праводзіцца ўсяго раз на чатыры гады. Галоўнае, што перамагчы на дадзеным конкурсе- азначае не менш, як стаць уладальнікам цэлай гронкі алімпійскіх медалёў. Бо збіраюцца на гэты конкурс лепшыя з лепшых суперпрафесіяналаў свету. А праграма, якую трэба выканаць музыкантам-інструменталістам на трох турах (сёлета, дарэчы, туры складаліся яшчэ і з некалькіх этапаў), складае ледзь не чатыры гадзіны музыкі - найскладанай, віртуознай, што ахоплівае розныя эпохі і стылі і ўключае шэраг так званых абавязковых твораў, якія павінен выканаць кожны.

Імя лаўрэатаў конкурсу ведае ўвесь свет: мы і цяпер, больш як праз паўстагоддзя, узгадваем першага пераможцу- амерыканскага піяніста Вана Кліберна, які сёлета пабываў на фестывалі. Памятаем мы і беларускіх пераможцаў. Сярод піяністаў - гэта Андрэй Паначэўны, што нядаўна даваў сольнік у нашай філармоніі. Сярод струнных смыкавых Ваня Карызна - першы. Але ягоная бронза даражэйшая за золата не толькі з-за гэтага. Не палянуйцеся, знайдзіце на сайце конкурсу яго выступленні, праглядзіце водгукі. І вы заўважыце, што калі ігра іншых музыкантаў суправаджалася самымі супярэчлівымі меркаваннямі, дык Ваніна выкананне выклікала толькі самыя захопленыя эпітэты. І гэта прытым, што сёлета ўпершыню ўсе праслухоўванні трансліраваліся ў рэжыме рэальнага часу, і за падзеямі сачыў увесь свет.

- Крыўдна было, што не першае месца атрымалі?

- Ды не хацеў я першага! Нават калі выйшаў са сцэны пасля другога этапа трэцяга тура, сказаў пра гэта сваім калегам. Бо Першая прэмія прадугледжвае заключэнне кантракта, які падпарадкоўвае сабе далейшы расклад пераможцы. Гастролі, гастролі- гэткае "пералётнае" жыццё, дзе не будзе часу, каб нармальна пазаймацца. Мне такое не патрэбна. Куды больш высокай узнагародай для мяне сталася ўжо тое, што члены журы пасля конкурсу прызнаваліся: я- іхні фаварыт. Пачуць такое ад сусветна прызнаных майстроў - вялікі гонар. Конкурсы патрэбны для ўсталявання кантактаў, для таго, каб цябе заўважылі. Увогуле ж, я спаборніцтвы не люблю. Хтосьці гоніцца за грашыма, канцэртамі, славай. Я ж- за музыкай. А яе хапае і без конкурсаў. Нават здараецца, што на конкурсах яе менш! Бо там даводзіцца "судзіць", выбіраць, хто лепей. А ў музыцы рабіць гэта аб'ектыўна - надзвычай складана, нават немагчыма. Як параўнаць непараўнальнае? Тут жа няма крытэрыяў "хто хутчэй" ці "хто вышэй".

- Як жа вы на конкурс трапілі?

- Можна сказаць, выпадкова. Ініцыятарам была бабуля па матчынай лініі.

- А не ваш педагог? Ці, дакладней, педагогі: у каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі вы займаліся ва Уладзіміра Перліна, цяпер навучаецеся ў Парыжскай вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца, у Жэрома Перно, які неаднойчы наведваў Беларусь з канцэртамі і майстар-класамі...

- За мяжой зусім іншае стаўленне да навучальнага працэсу. Нашы выкладчыкі надта апякуюць сваіх выхаванцаў. Той жа Уладзімір Паўлавіч, думаю, ніколі не адпусціў бы мяне на гэты конкурс: маўляў, ранавата. У ягоным класе настолькі сур'ёзнае стаўленне да твораў, якія выконваюцца, што кожны развучваецца вельмі доўга, карпатліва. А тут я быў пастаўлены ў экстрэмальныя ўмовы. Год таму, калі падаваліся заяўкі на конкурс, у мяне практычна не было неабходнай для яго праграмы: першага тура не было ўвогуле, з другога - былі развучаны толькі два творы, з трэцяга - адзін. Але адступаць было няма куды, і я зразумеў, наколькі гэта мабілізуе, як шмат мне дала сама неабходнасць вывучыць вялізную праграму (на тры з паловай гадзіны чыстай музыкі) за сціслыя тэрміны. І ўсё гэта - у дадатак да кансерваторскіх заняткаў, бо там мяне ніхто не вызваляў ад абавязкаў. Літаральна за тыдзень да ад'езду ў Маскву я здаваў іспыт па спецыяльнасці. І рыхтаваў да яго зусім іншую праграму - тую, якая была прадугледжана кансерваторскімі патрабаваннямі. У гэтым сэнсе конкурс сапраўды даў мне шмат! У час падрыхтоўкі я многае адкрыў для сябе. І зразумеў, наколькі гэта цікава!

- Няўжо вы рыхтавалі праграму цалкам самастойна?

- Чаму ж? Але заняткі ў Перно вельмі адрозніваюцца ад нашых. Мы сустракаемся з Перно раз на тыдзень, недзе на гадзіну, па дамоўленасці. Стасункі, можна сказаць, як паміж калегамі- старэйшым і малодшым. Усё астатняе - самастойная праца. Ён падказвае самыя агульныя рэчы: стылёвыя, канструктыўныя. І робіць гэта без залішніх "сантыментаў". Часам так і хочацца ўсклікнуць: "Ну скажы ж ты яшчэ што-небудзь, скажы больш!" Не, не кажа. Але я вельмі ўдзячны яму за такую форму працы, бо яна выхоўвае самастойнасць. І, вядома, раіўся з ім, якія творы лепей выбраць для конкурсу.

- На трэцім туры, дарэчы, вы выконвалі Канцэрт англійскага кампазітара Эдварда Эльгара, якога раней, наколькі я ведаю, у вашым рэпертуары не было. Чаму спыніліся менавіта на гэтым творы? Ён жа быў, як кажуць музыканты, "неабыграны". Ці не залішне вялікая рызыка? Хаця гучаў Канцэрт - на адным дыханні, натхнёна і, разам з тым, строга лагічна, не рассыпаючыся на "цаглінкі"...

- Спачатку збіраўся граць Канцэрт Шастаковіча. А літаральна за тры хвіліны да заканчэння тэрміну, калі яшчэ можна было ўнесці змяненні ў праграму, адправіў па электроннай пошце паведамленне. - Гэткі спантанны парыў? - Не ведаю, чаму, але я зразумеў, што трэба граць менавіта Эльгара. Пэўна, таму, што Шастаковіч, хаця я яго і выконваў, пакуль не зусім "мой". Проста было штосьці накшталт "відзёжу", што трэба абраць Эльгара. У Еўропе ён вельмі папулярны, у нас - не. Але там такое рамантычнае шматтэм'е! А што да рызыкі... На першых двух турах страхуешся значна больш, намагаешся ўсё кантраляваць. На трэцім жа рабіць гэта- бессэнсоўна. Бо далейшага "адсеву" з пяцёркі мацнейшых ужо няма, а якое менавіта месца зоймеш - не так ужо і важна. Таму можна, нарэшце, граць у сваё задавальненне.

- Ды яшчэ з аркестрам!

- Шмат залежыць ад дырыжора. З Валерыем Гергіевым, да прыкладу, папросту немагчыма граць дрэнна! Рэпетыцыя доўжыцца хвіліны тры: крыху - пачатак твора, потым - фрагмент сярэдзіны... І ўсё! А далей - ён ужо ведае, што я зраблю ў наступным такце. Як яму гэта ўдаецца, зразумець немагчыма...

- Хто клапаціўся пра вас у Маскве? У нас гэта робіць звычайна педагог ці канцэртмайстар, якія становяцца "другімі бацькамі"...

- Канцэртмайстар жа - францужанка! Хутчэй, гэта я аб ёй клапаціўся, бо яна рускай мовы не ведае. Перно быў у Афрыцы. А Перлін прыехаў да трэцяга тура і вельмі дапамог мне з Варыяцымі на тэму ракако. На другі тур прыехала мама, як і абяцала. Калі я прайшоў, дык першая думка была: нарэшце яе ўбачу! І другі тур я граў - для яе. А на трэці прыехаў і тата - і я граў для іх абаіх. А бабуля Каця, якая і натхніла мяне на гэты конкурс, сачыла за маімі выступленнямі праз Інтэрнэт. І вельмі перажывала. Пасля конкурсу я заехаў на колькі дзён у Мінск, а потым рушыў да яе, у Дзятлава Гродзенскай вобласці. Яна жыве ў прыватным сектары. Там такая прыгажосць!

- Сям'я для вас шмат значыць? Ці не цяжка аднаму ў Парыжы?

- Сям'я - гэта калі ўсе разам: сем "Я". Але разумееш гэта, толькі калі апынаешся адзін. Цяпер Насця, мая старэйшая сястра, скрыпачка, таксама прыехала вучыцца ў Парыж. Я так узрадаваўся! Старэйшая за мяне на два з паловай гады, яна ў дзяцінстве, здаралася, мяне шантажыравала. Я заўсёды быў "хуліганістым", і яна папярэджвала: маўляў, раскажу бацькам. Ну як тут ні крыўдзіцца! А ў Парыжы - не да спрэчак і крыўдаў.

- Вы выраслі ў музычнай сям'і. Маці - цудоўная піяністка, канцэртмайстар. Бацька - кампазітар. Дзядуля па бацькоўскай лініі- паэт, аўтар Дзяржаўнага гімна Беларусі, у свой час узначальваў музычную рэдакцыю радыё, таксама пісаў песні і хоры. Гэта неяк на вас уплывала?

- Насамрэч, на чалавека ўплывае абсалютна ўсё. Галоўнае - як ён потым гэтую інфармацыю трансфармуе, што і як з яе бярэ.

- Віяланчэль вы самі ў дзяцінстве абралі? Ці ўсё ж - бацькі?

- Мама хацела, каб я граў на саксафоне. І ў падрыхтоўчым класе я спраўна "дудзеў" на блок-флейце, з якой пачынаецца навучанне на ўсіх духавых інструментах. А як паступаў у першы клас, мяне заўважыў Уладзімір Перлін. І- узяў у свой клас. Як бачыце, ён не памыляецца!

- Вы лічыце сябе выхаванцам беларускай выканальніцкай школы - ці ўсё ж французскай, хаця вучыцеся там толькі два гады?

- Я не люблю гэтае азначэнне- "школа". З аднаго боку, яно надта гучнае, з іншага - настройвае на нейкую ўніфікаванасць. Школа, як я лічу,- усяго толькі тэхналогія. Навучыцца ёй неабходна, але пры гэтым шукаць і тое, што больш прыдатнае менавіта для цябе. Ідэальны варыянт - назіраць і назапашваць самастойна, пры гэтым выбіраючы тое, што табе патрэбна. Бо калі проста даюць- можа, гэта не зусім тое, што ты так прагна шукаеш. Павінен быць выбар! Індывідуальны. Гэта і ёсць школа - твая ўласная.

- А чаму кампакт-дыскі не запісваеце?

- Думаю, ранавата: я яшчэ не зусім склаўся як музыкант. Дый для добрага запісу патрэбны і адпаведны інструмент. Так, у мяне ёсць добрая віяланчэль, падораная калісьці Уладзімірам Співаковым і яго фондам. Але струннікі, як вядома, хутка "вырастаюць" са сваіх інструментаў. На конкурсе Чайкоўскага ўсе лаўрэаты, акрамя мяне, гралі на калекцыйных віяланчэлях, выдадзеных ім з дзяржаўных ці прыватных калекцый. У Беларусі падобная калекцыя якраз пачынае складацца: наколькі я ведаю, нядаўна набылі скрыпку, Співакоў даслаў флейту... Так што ўсё яшчэ наперадзе! Для адборачнага ж тура я дасылаў у Маскву запісы, што рабілі студэнты-гукарэжысёры: у Парыжскай кансерваторыі ёсць свая студыя, дзе яны і практыкуюцца. Увогуле, там куды больш студэнцкіх канцэртаў. Літаральна штодзень - адразу па некалькі. І такая набліжанасць навучання да практыкі таксама дае свае вынікі. Бо ў маладосці так хочацца сябе рэалізаваць- па максімуме!

Надзея БУНЦЭВІЧ
Культура

Yandex cite