Дзень народзінаў К.І.Астрожскага

Сёньня наранку, зьбіраючыся на працу заўважыў на насьценным каляндары ад спадара Мілінкевіча, які патрапіў да мяне праз нашага таленавітага пісьменьніка Васіля Якавенку, што, аказваецца, 26 траўня 1460 года нарадзіўся Канстанцін Іванавіч Астрожскі, пра якога мы пісалі тут. Цікава, што нідзе ў інтэрнэце я не знайшоў матэрыялаў пра дакладную дату народзінаў гэтага магутнага і сапраўды велічнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага і пакідаю гэты факт на сумленьні стваральнікаў каляндара. З другога боку, чаму б і не? Няхай будзе 26-га.

Так што са сьвятам вас, сучасныя жыхары Дзятлава, з днём народзінаў першага ўладара двара Здзечала Канстанціна Іванавіча Астрожскага!

Изображение пользователя Alex.

Хорошая информация

Хорошая и полезная информация. Нужно записать ;)
Ну и, действительно, всех с праздником!

Изображение пользователя Captain Flint.

Шчыра кажучы,

Шчыра кажучы, не ўпэўнены ў дакладнасьці інфармацыі, але ж ўсё роўна калі яно так, то прыемна :)

Yandex cite