Значкі з гербам Дзятлава

Зайшоў на днях ва ўнівермаг, у той аддзел на першым паверсе, дзе робяць фотакарткі. Гляджу, а там, аказваецца, значкі з выявай герба Дзятлава прадаюцца. Цікавыя такія, з гожым надпісам на роднай мове ўверсе, з водбліскамі а-ля "web2.0 style". Вось такі:

Значок з гербам Дзятлава

Заўважце, аднак, што герб зроблены з памылкай - самы ніз герба павінен быць белым, а не сінім. Аднак, не гледзячы на гэта, на маю думку, такі значок не будзе лішнім для любога дзятлаўчаніна. І дзякуй тым, хто здагадаўся зрабіць такую добрую справу!

P.S. Зазначу яшчэ, што цана, на мой погляд, трошкі высакаватая - больш за дзьве з паловай тысячы рублёў (дакладна не памятаю).

Yandex cite