Нашыя святы

Весачка мая, сяло маё роднае, родная гаспадарка. Тут мы нарадзіліся, выраслі, працуем, а ці ведаем мы яе гісторыю, людзей, спадчыну? Мяняюцца стагоддзі , праходзяць і знікаюць людскія пакаленні. Нястрыманнае і вечнае, цячэнне ракі жыцця. Яна зносіць і людскую радасць і смутак і знесла б у нябыт усе без астатку , калі б не былі такімі чыстымі крыніцы народнай памяці , што песнямі і казкай , баладай і паданнем звязалі нас з далекімі продкамі нашымі і далі магчымасць даведацца адкуль пайшла наша родная веска , наша зямля. І гэту нашу родную зямліцу мы павінны з вамі ушаноўваць і ўпрыгожваць.

Тры вёсачкі згубіліся сярод леса , Гэта вёскі – Чырвоны Бор, Пушча Ліпічанская і Яблынька. 20 чэрвеня у гэтых вёсках адбылося свята вёсак. Арганізатарам гэтага свята выступіў Хвінявіцкі Дом культуры, удзел у правядзенні свята таксама прыняў удзел Дзятлаўскі РДК, Раманавіцкі ДСКП, Міроўшчынскі СК.

Yandex cite