Летапіс гісторыі Дзятлаўшчыны. Частка І.

Вялікая частка наведвальнікаў сайту звязана з Дзятлаўшчынай крывёю ці нараджэннем, і кожны любіць й ганарыцца ёй па-свайму. Аднак чаго уж там гаварыць, дзятлаўшчына – не цэнтар сьвету, ёсьць гарады і вёскі паболей і пабагацей. Але кожны куток на зямлі мае сваю ўласную гісторыю, а нам ёсць шмат чаго ўспомніць і распаведаць аб нашай зямлі, якая сапраўды з’яўляецца самабытным кутком Беларусі.

Тут мы паспрабуем у храналагічным парадку зрабіць накід падзей і людзей, зьвязаных з Дзятлаўшчынай, каб успамінаць і распавядаць аб ёй можна была трохі пабольш. За недахопы – не кляніце, а выпраўляйце і дабаўляйце.

Складальнік і летапісец - Аляксей Кібінь.

Пры выкарыстоўваньні матэрыялаў актыўная спасылка на Dzyatlava.by абавязковая!

 

Другая палова І тыс. н.э.

 

Значная частка Беларускага Панямоння, ў тым ліку і Дзятлаўшчына, засельваецца ятвягамі.

Ятвяг. Рэканструкцыя па чэрапеЯтвягі (яцвягі) –агульная назва розных балцкіх плямён паўночна-заходняй Беларусі, паўночна – ўсходняй Польшчы і юга-заходняй Літвы.

Аб жыцці гэтых людзей нам вядома няшмат. Яны займаліся земляробствам, паляваннем, у бойках бараніліся кап’ём ды сякерай, памёрлых палілі ў вогнішчах. Адзінай ўладай аб’яднаны не былі, і жылі ў складзе некалькіх незалежных спалучэнняў (напрыклад, судовы, паляксены, злінцы, покенцы і інш.), ў якіх былі сваі правадыры. Размаўлялі на розных дыялектах, роднасных сучаснай літоўскай і памёрлай прускай мовам; іх пісьмовых помнікаў няма, апроч знойдзенага ў 1978 г. у Белавежскай пушчы слоўнічка “Паганскія гаворкі з Нарэву” (некаторыя гісторыкі лічаць яго за фальсіфікат). Непазабыўны след іхняй мовы застаўся ў назвах рэк і вёсак, якія маюць ятвяжскае паходжанне, напрыклад, гэта рэкі Грыўда (даток Шчары), Нёўда, Сёгда (рэкі Навагрудскага р-ну), а таксама і назва горада Дзятлава – старажытн. Зетело, Здетело, літ Zietela. Само імя ятвягаў захавалася ў назве вёскі Ятвезь (літ. Дайнава), у пяці кілометрах ад Дзятлава.

Ятвягі, што жылі на тэрыторыі Беларусі і Літвы, былі ў культурным плане больш падобны да літоўскіх плямён. Асноўная частка пасля падпарадкавання славянамі з X-XII ст. перайшла на славянскую мову, і зараз іх патомкі размаўляюць па-беларуску. Аднак у асобных раёнах ятвягі яшчэ доўга захоўвалі сваю мову і звычаі. Па словах польскага храніста Мацэя Стрыйкоўскага, яшчэ у ХVI ст. ятвягі жылі ў ваколіцах Навагрудка. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёну засталіся сапраўдныя “апошнія з магікан”, яшчэ пяцьдзесят год таму назад неславянізаваныя нашчадкі яцвягаў працягвалі размаўляць на асобным дыялекце літоўскай мовы (літоўскамоўныя жыхары вёсак Засецце, Норцавічы, Погіры і іншых).

Лёс ятвяжскіх плямён у Польшчы, у Літве і на Беларусі быў розны. У Беларускім Панямонні яны былі падпарадкаваны славянскімі князямі ў Х-ХІI ст., пасля чаго пачаўся працэс іх славянізацыі. У Польшчы, на тэрыторыі Сувальшчыны і Мазур, у XI-XII у ніх з’яўляюцца абаронныя крэпасці і моцныя ваенныя правадыры, здольныя аб’яднаць некалькі груповак паміж сабой. Аднак, пасля працяглых крывавых боек з рускімі, польскімі князямі і немцамі, “польскія” яцвягі былі у другой палове ХIII ст. заваёваны Нямецкім Ордэнам (апошняя ятвяская цытадэль пала у 1283 г.). На тэрыторыі Літвы і часткова Сувальшчыны ятвягі ўвайшлі ў склад літоўцаў.

 

Х ст. Пачынаецца славянізацыя Беларускага Панямоння.

Славяне засноўваюць на тэрыторыі Панямоння шэраг гарадзішч. У паўднёвай частцы Дзятлаўскага раёну славянскімі гарадзішчамі лічацца два – “Талерка” (каля Саннікаў, побач з дарогай з Горкі у Раготну) і “Замкавая гара” (каля вёскі Агароднікі). Абодва гарадзішчы датаваны Х-XI ст.

гарадзішча “Талерка”

 

ХI-XII. На тэрыторыя Беларускага Панямоння існавала некалькі княстваў (Гарадзенскае, магчыма, Навагрудскае, Слонімскае і Ваўкавыскае). Да якога з іх адносілася тэрыторыя дзятлаўскага раёну - невядома.

 

ХІІІ - ХVIII. Беларускае Панямонне ўваходзіць у склад літоўскай дзяржавы.

 

1454-1466. Першая ўзмянка вёскі Раготна. Магчыма тады тудака быў закладзены касцёл.

У позняй копіі 1551 г. захаваўся акт, якім ўладар Раготнай Барталамей даруе касцёлу св. Барталамея і Эльжбеты шэсць сваіх людзей, на імя Алтушка, Аніска, Моссуса, Зодегіса, Нарвоша і Нарутіча з усімі іх павіннасцямі, а таксама дзесяціну з некалькіх сваіх маёнткаў на ўтрыманне раготненскага. Некаторыя даследчыкі лічаць гэты акт фальсіфікатам.

 

Другая палова ХV. Недатаваныя ўзмянкі аб Раготне і Зетеле ў Літоўскай Метрыцы.

 

1498. Першая датаваная ўзмянка Зетелы. Вялікі князь Літоўскі Аляксандр надае двор “Здзечоло” (Sdziecziolo) найвышэйшаму гетману Вялікага княства Канстанціну Іванавічу Астрожскаму.

Канстанцін Іванавіч Астрожскі (каля 1460-1530 гг.) – гетман найвышэйшы Вялікага княства Літоўскага, кашталян віленскі, ваявода трокскі, уладальнік шматлікіх маёнткаў, у тым ліку і Дзятлава. Кіраваў літоўскім войскам у пераможнай бітве пад Оршай у 1514 г.

Канстанцін Астрожскі кіруе войскам у Аршанскай бітве. Фрагмент карціны 1530-х гг.

Нарадзўся ў сямейным уладанні Астрог на Ўкраіне. “3 юнацкіх гадоў Канстанцін захапляўся кніжкамі пра ваенныя падзеі, пра ролю дыпламатаў у міжнародных адносінах. 3 часам пачаў добра разбірацца ў гэтых справах. Быў заўважаны пры княжацкім дварэ і стаў атрымліваць адказныя даручэнні.

Асабліва праявіў сябе Канстанцін Астрожскі ў ваеннай справе. Перамог больш як у 60 бітвах. У 1491 г. ён найлепшым чынам паказаў сябе ў той момант, калі конніца Вялікага княства Літоўскага дагнала і разбіла татараў пад Ізяславам. Затым К. I. Астрожскі ўзначальваў паспяховыя паходы на крымскіх татар у 1495 і 1496 гг.

3 таго часу ваенныя і дзяржаўныя справы больш за ўсё займалі К.I.Астрожскага. У сваіх гаспадарках ён усё падпарадкоўваў абароне роднай зямлі ад ворагаў. У мястэчках і памесцях будаваў крэпасці: у пачатку 1500 г. у Дзятлаве над рэчкай Дзятлаўкай была ўзведзена драўляна-земляная крэпасць.

Былі ў ваенным жыцці К.I.Астрожскага і няўдачы. У бітве з рускім войскам на р. Вядроша ў ліпені 1500 г. атрад Астрожскага быў цалкам разбіты. Сам гетман трапіў у палон, дзе правёў амаль сем гадоў. У 1507 г. К.I.Астрожскі здолеў уцячы і зноў узначаліў велікакняжацкае войска.

У тым жа годзе вялікі князь пацвердзіў правы К. Астрожскага на ўладанне памесцем Здзецел. 3 таго часу Дзятлава пачало расці, паступова ператвараючыся ў мястэчка.

герб Астрожскага
У Аршанскай бітве 1514 г. Астрожскі кіраваў войскамі Вялікага княства Літоўскага, якія паспяхова перамаглі войскі Маскоўскай дзяржавы.

Актыўна абараняў праваслаўе, будаваў цэрквы ў гарадах Беларусі, Украіны, Літвы. Не абышоў увагай і Дзятлава, дзе пабудаваў невялікую драўляную царкву.

Пасля смерці жонкі Таццяны Гальшанскай (1522) ажаніўся на князёўне Аляксандры Сямёнаўне Алелькавіч-Слуцкай (1524). У 1527 г. у іх нарадзіўся сын — Канстанцін (Васіль) Астрожскі, які таксама адыграў значную ролю ў гісторыі Дзятлава.

Смерць Канстанціна Іванавіча Астрожскага ў 1530 г. была значнай стратай для Вялікага княства Літоўскага. За выдатныя заслугі перад радзімай, перад праваслаўнай царквой і выконваючы апошнюю волю само-га гетмана, яго пахавалі ў Кіева-Пячэрскай лаўры, пад скляпеннямі Успенскага сабора”. [Лакіза У. Уладальнікі Дзятлава //Памяць: гіст. - дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. Мн., 1997. С.37-38]

 

1500. Князь Астрожскі пачаў будоўлю драўлянага замка у Зетеле.

 

1507. Астрожскі бяжыць з маскоўскага палону. Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт прывілеем, выданым 28 снежня 1507, пацвердзіў наданне ўсіх мястэчкаў і вёсак Канстанціну Іванавічу.

 

1508. Па загаду князя Канстанціна Астрожскага пабудавана Свята-Прэабражэнская царква.

Свята-Прэабражэнская царква у пачатку ХХ ст.

Праз 400 гадоў першы будынак царквы разбурыўся ад часу. На яго месцы быў пабудаваны часовы будынак, які стаіць і цяпер.

 

1509. Прывілеем ад 16.11.1509 Жыгімонт, “вбачывъшы веръную а пильную и знамените накладъную, николи не въмешконую служъбу и нелютованья горъла гетъмана нашого [Канстанціна Астрожскага]”, вызваляе подданых “замку Здетелі” (а таксама іншых маёнткаў - Астрога, Палонага, Дубна, Звягля, Чуднава і Турава) ад выплаты валаўшчыны.

 

1515. Паводле парафіяльных дакументаў, у Зетеле ў гэты год пабудаваны драўляны касцёл Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

 

1516. Фундацыя касцёлу ў Дварцы. Актам Мікалая Кязгайлавіча ён забяспечаны даходам і прызначаны філіяй касцёла ў Ельні

 

1528. У Попісе войска ВКЛ успамінаецца татарын Мартуза Малікбашыч з Раготны, які явіўся з 2-мя канямі.

 

1530. Пасля смерці Канстанціна Астрожскага кароткі час мястэчкам Зецела валодае яго другая жонка Аляксандра, але па рашэнню суда у 1531, яна мела паступіць Зетелу і Ахонава старэйшаму сыну Астрожскага ад першай жонкі, Ільле.

 

1531-1541. Зетелай валодаў Ілля Канстанцінавіч Астрожскі.

 

1541. Зетела перайшла да сына Канстанціна Іванавіча і Аляксандры Слуцкай Канстанціна Васіля Астрожскага

Канстанцін Васіль Астрожскі
Астрожскі Канстанцін Васіль Канстанцінавіч (1527 — 1608)
. Нарадзіўся ў Тураве ў сям'і вядомага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага.

Свае дзіцячыя і юнацкія гады Канстанцін Васіль прысвяціў падрыхтоўцы да дзяржаўнай службы, а таксама вядзенню гаспадаркі, якая налічвала 25 гарадоў, 10 мястэчак і 670 вёсак.

Шмат увагі ўдзяляў Астрожскі дзяржаўным справам. Ён займаў пасады старасты Уладзіміра-Валынскага, з 1550 г. — маршалка Валынскай зямлі, а з 1559 г. — ваяводы кіеўскага. Не стаяў у баку Канстанцін Канстанцінавіч і ад палітычнай барацьбы, якая разгарэлася ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XVI ст.

Пэўную цікавасць выклікае і культурнае жыццё Астрожскага. Увесь свой вольны час ён прысвячаў стварэнню праваслаў-ных брацтваў, заснаванню школ для розных саслоўяў, прымаў удзел у стварэнні мноства бібліятэк. У 1580 г. на яго сродкі адкрылася друкарня ў Астрозе, дзе некаторы час працаваў рускі першадрукар Іван Фёдараў.

Памёр князь ва ўзросце 81 года, увайшоўшы ў гісторыю як палітычны і культурны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

[Па: Лакіза У. Уладальнікі Дзятлава //Памяць: гіст. - дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. Мн., 1997. С.38]

 

1549. Памёр ўладальнік Раготны Ян Юр’явіч Глябовіч, ваявода Віленскі. Пасля яго смерці маёнтак адышоў да Ганны Міхайлаўны Заслаўскай, якая другім шлюбам пабралася з Еронімам Сеняўскім, падкаморым Камянецкім, яму яна адпісала Раготну ў 1566 г.

герб Яна Глябовіча “леліва”Ян Юр’явіч Глябовіч (1480-1549) – ваявода Віцебскі з 1532, пісар вялікі літоўскі з 1530 г., ваявода полацкі з 1532, ваявода віленскі з 1542, канцлер вялікі літоўскі з 1546. Адыграў значную роль у маскоўскай вайне 1534-1536, у 1535 падначаліў адну з трох літоўскіх армій, аднак, яму не ўдалося абараніць Сябеж. У 1536 ездзіў у Маскву з пасольствам і заключыў перамір'е, згодна з якім Себеж і Севершчына заставаліся пад Масквой. У 1542 ізноў наведаў Маскву, каб прадоўжыць перамір'е на 7 лет. Быў прыхільнікам каралевы Боны, ворагам сям’і Радзівілаў, праціўнікам перадачы ўлады ў Літве Жыгімонту Аўгусту пры жыцці айца, прыхільнікам сціслейшай сувязі ВКЛ і Кароны Польскай.

 

27.10.1551. Дзейнасць раготненскага касцёлу была адноўлена пробашчам Мацеем Жміеўскім ды віленскім біскупам Паўлам Альшанскім.

 

31.12.1555. Ўраднік (упраўнік) здетельскі пан Гневаш Варановіч захапіў і ўвязніў Яна, сына касцёльнага подданага Міхала.

 

7.04.1556. Пархвен Пекарэц, служэбнік пана Гневаша Варановіча, упіўшысь з мешчанамі здетельскімі Апанасам, Хвёдарам, Жукам і двумя сынамі Каробчынымі, пабілі подданых касцёлу, якія ішлі з Божай службы. Пабілі і посланага даведацца служэбніка касцёла, гналіся за ім да плябаніі.

 

13.04.1556. Служэбнікі пана Гневаша Клімко і Міско, загнаўшы на звонніцу, пабілі дзятлаўскага касцёльнага служэбніка Паўла.

 

10.07.1557. Лаўрын і Матей Барташэвічы з Дзераўной на вольнай дарозе з Раготны ў Горку пабілі і аграбілі двух подданых татарына Асмана Ібрагімавіча, Якуба Бартошэвіча і Вялічка Мікалаевіча.

 

16.12.1565. Раготненскі ўраднік Ленарт Праздзецкі на вольнам таргу «нетъ ведома для чого» узяў у Яна Рымшавіча каня, “шерстью рыжого”.

 

23.06.1566. Ў Раготнай Ян Жаўнер пабіў і аграбіў жонку, найміта і наймычку Пятра Мікалаевіча Ісаеўскага.

 

23.07.1566. Бойка паміж зетельскімі і вензавецкімі падданымі.

Ўраднік вензавецкага маёнтку Ероніма Сіняўскага і Ганны Жеслаўскай Мартын Азрэнскі сабраў вензавецкіх баяр і людзей і пачаў касіць сенажаць на мяжы дзятлаўскай і вензавецкай зямлі. Як апавядаў Азрэнскі, гэта была вензавецкая сенажаць урочышча Некіпелага, але як апавядаў Ян Змыеўскі, ўраднік здетельскага пана Канстанціна Астрожскага, гэта была сенажаць здетельскага маёнтку. Так ці інакш, з-за сена здарылася бойка паміж людзьмі і баярамі дзвух маёнткаў.

Пабіты і паранены былі здетельскія баяры Петр Юркевіч, Матфей Гноінскі, Якуб Кравец і подданыя здетельскія Сямён Медасытец, Сцяпан Варабей, Іван Вітковіч, Якаў Савіч, Даніла Прыхожы, Ілля Сямёнавіч.

Возны павятовы (тагдачасны следчы) Гаўрыла Міхайлавіч пры аглядзе ўбачыў і зафіксаваў: «на Петру Юрковичу на руце правой нижей плеча рану кривавую шкодливую пробитую, на Матфею Гноинскомъ на голове на заде рану кривавую пробитую, на Якубе, кравцы на голове на заде рану кривавую тятую; шкодъ меновалъ того часу собе быть сталые конь з седломъ, узду и рогатину и шапку подбитую; на Семену Медосытцу на голове на заде рану кривавую, битую, а на плечахъ раны збитые, синие, шкодъ меновалъ собе того часу быть сталые пенязей готовыхъ копу грошей, рогатину, шапку, калиту; на Степану Воробью на голове рану кривавую, тятую, а шкодъ меновалъ грошей I (10); на Якове Савичу на голов? рану пробитую, на плечи правомъ рану синюю, шкодъ меновалъ того часу собе сталые коня зъ седломъ, рогатину, шапку; на Данилу Прихожомъ на брови левой знакъ битый, шкодъ меновалъ собе сталые грошей тридцать, сермяги две; Илья Семеновичъ шкодъ того часу собе быть сталые меновалъ коня».

Дасталася і вензавецкім подданым. Возны апавядаў, «ижъ дей виделъ есми на подданыхъ Вязовецкихъ на романе Молошевичу на руце левой нижей плеча рану кривавую штыховую, а хрибетъ весь збитъ, синь, шкодъ собе быть того часу сталыхъ меновалъ пенезей готовыхъ грошей тридцать, сермягу, калиту, шапку, ощепъ, сокеру; на Яцу Филиповичу на голове на левой стороне рану пробитую кривавую, шкодъ меновалъ того часу собе сталыхъ коня шерстью полового з седломъ, узду, сокеръко и к тому врядникъ дей вязовецких меновалъ, ижъ дей чоловека пана моего Вязовецкого Витука Секеровича тамъ же того часу збито и зранено, с которого дей збитья н?тъ ведома будетъ ли живъ».

 

1565; 1567. У попісах войску Вялікага княства Літоўскага у складзе Слонімскай харугві ўспамінаюцца раготнаўскія зямяне.

Попіс 1565:
«Устенъ Василевичъ на мерыне з още-
помъ*. Вентславъ Матеевичъ конъ з
ощепомъ
»

*ощепъ - ‘кап’ё’

Попiс 1567:
«Устинъ Василевичъ з Роготное кляча,
рогат.. Венславъ МатЂевичъ з Ро-
готное мЂрынъ, рогат.. Петръ МатЂе-
вичъ кляча, рогат…
Съ Плавъского
Мартинъ Осташовъ, сынъ Яцкевича, з Роготное кляча, рогат…
Янъ Томковичъ з Роготное пешъ, Рогат., секер
»

Сцяг Слонімскай харугві 1747

 

1570. Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі ўфундаваў пры зецельскім касцёле шпіталь.

 

1580. Ствараецца “Инъвенътаръ именья Здетельского его милости княжати Костанътына Острожского. У ім досыць падрабязна апісана мястэчка, яго пабудовы і маёмасць, а таксама ёсць спіс жыхароў мястэчка і некалькіх вёсак з падаткамі. У той час мястэчка складалася з рынку і пяці вуліц (Гальшанская, Дворная, Дубатоўкаў, Памарайка і Саменая). Налічвалася 118 двароў.

 

Изображение пользователя lotos.

очень-очень ...здорово!

и сразу пару преложений- гимназия должна в гродно представлять проекты- почему бы это не перевести на английский? ученикам гимназии - как работа на англ. языке, если подключить школы , где учат немецкий, то и на немецкий перевести. и будет для района хороший проект с переводом на иностранные языки. реклама района, школ, имён??? как эту идею подбросить Ивану Збышковичу, Игорю Николаевичу? и конечно же - разрешение автора!!!

Изображение пользователя Alex.

Супер!

Разложено по полочкам. Доступно и понятно. Жду продолжения.

По поводу перевода на иностранные языки - резонно. 

Изображение пользователя Captain Flint.

Чакаем рэакцыі

Чакаем рэакцыі Аляксея. Бо ідэя з перакладам - ну вельмі добрая... мо што і атрымаецца, бо ў мяне ёсьць некалькі ідэй на конт гэтага %)

Изображение пользователя Аляксей.

Дзякую!

Дзякую! Перакладайце, калi ласка. Толькi тут могуць быць складаныя месцы (напрыклад, транслiтэрацыя уласных iмён), так што давайце-давайце, а я яшчэ б хацеу, каб па-польску  гэты тэкст напiсаць. Будуць пытаннi - пытайце. А Iвану Збышкавiчу - прывет перадавайце.

Изображение пользователя lotos.

не родственники?

а я уже подумала, что это сынуля ивана збышковича занялся историей края - тем более что много внимания роготно? так всё же - родственники или однофамильцы?

Изображение пользователя govorun.

Толково!

Толково! Даже мне интересно :)

Изображение пользователя свяшчэннік Георгій.

Вялікі дзякуй

Вялікі дзякуй аўтару гэтай гістарычнай спраўкі! Было б вельмі цікава углыбіцца у некаторыя моманты Дзятлаўскай гісторыі.

Изображение пользователя Captain Flint.

Другую частку

Другую частку артыкула выкладу на наступным тыдні.

Изображение пользователя govorun.

Как на счёт продолжения?

Как на счёт продолжения? Просим!!! :)

Изображение пользователя Гость.

Вельмі цікава і патрэбна! Не

Вельмі цікава і патрэбна! Не кепска было б і працяг пачытаць!

Yandex cite