Род Астрожскіх. Частка ІІ.

Але ўжо да XV стагоддзя Дзятлава страчвае сваё ваеннае значэнне. Вялікае Княства Літоўскае стала магутнай дзяржавай, “ад мора да мора”. Застава апынулася амаль у цэнтры, ды і сталіца была перанесена з Наваградка ў Вільню. І ў 1498 годзе вялікі князь Аляксандр падараваў двор Здзечоло свайму гетману найвышэйшаму князю Канстанціну Іванавічу Астрожскаму з правам заснаваць тут мястэчка. Гэта быў багаты падарунак, бо менавіта ў ХIV стагоддзі на Беларусі пачалі бурна развівацца мястэчкі, як цэнтры рамяства і гандлю. Так, напрыклад, у ХV – ХVI стагоддзях на тэрыторыі ВКЛ было больш за 200 мястэчкаў, з іх каля 70 ў Панямонні. Яны давалі добры прыбытак у казну свайго ўладара.

Канстанцін Іванавіч Астрожскі Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі
(1460-8.08.1530)
найвышэйшы гетман ВКЛ

Герб роду Астрожскіх
Герб роду Астрожскіх

Княжацкі род Астрожскіх, герба “Астрога”, паходзіў са старажытных пінскіх і тураўскіх князёў. А турава-пінскія князі пайшлі ад Святаслава Ізяславіча – праўнука вялікага князя кіеўскага Уладзіміра. Астрожскія займалі высокія дзяржаўныя пасады ў ВКЛ, мелі буйныя землеўладанні на Беларусі і Украіне. Але землі на Дзятлаўшчыне, што падараваў Аляксандр свайму гетману, былі амаль адзінымі іх уладаннямі на тэрыторыі цяперашней Гродзенскай вобласці.

Замак князёў Астрожскіх у горадзе Астрога Замак князёў Астрожскіх у горадзе Астрога (2005 г.)
Замак князёў Астрожскіх
у горадзе Астрога
Замак князёў Астрожскіх
у горадзе Астрога (2005 г.)

Канстанцін Іванавіч Астрожскі нарадзіўся ў 1460, памёр у 1530 годзе ў Тураве, пражыўшы 70 гадоў. Дзятлавам валодаў з 1498 года да сваёй смерці. Уваходзіў у палітычную эліту Вялікага Княства: займаў пасады гетмана найвышэйшага ВКЛ, кашталяна віленскага і трокскага выяводы. У 1528 годзе ён выставіў са сваіх земляў 426 выдатна ўзброенных вершнікаў. Значыць, колькасць сялянскіх душ гетмана была каля 41 тысячы чалавек. Найбольш вядомы сваімі ратнымі подзвігамі. Ён неаднаразова ўзначальваў паспяховыя паходы на крымскіх татараў. Князь Астрожскі не выступаў насустрач татарскім загонам, калі яны ўрываліся ў краіну. Ён адсочваў ворага, як той, ужо абцяжараны здабычай, вяртаўся назад. Далёка ад’ехаўшы, татары нарэшце знаходзілі сабе бяспечнае месца для адпачынку, спыняліся там нанач і пачыналі рэзаць жывёлу ды баляваць. Астрожскі ведаў гэтае месца праз сваіх выведнікаў. Ён загадваў вершнікам нарыхтаваць харч на наступную ноч (каб больш не раскладваць вогнішчаў) і асцярожна наблізіцца цёмначы да татарскага лагера. А з першым праменнем сонца ягоная конніца віхрам налятала на сонных татараў ды ўчыняла ім поўны разгром. Ваяваў з войскамі маскоўскага княства. Зведаў паразу на рацэ Ведрашы, пасля якой трапіў на шэсць гадоў у палон. Але адпомсціў за гэтае паражэнне ў бітве пад Оршай. За час сваёй ратнай дзейнасці перамог больш як у 60 бітвах. Яшчэ пры жыцці ён меў еўрапейскую славу. Рымскі легат у пасланні да папы рымскага адзначаў, што гетман вялікага князя Жыгімонта – “у бітвах Ромул”.

Герб К. І. Астрожскага Герб К. І. Астрожскага (Астрог, 2005 г.)
Герб К. І. Астрожскага Герб К. І. Астрожскага
(Астрог, 2005 г.)

Канстанцін Іванавіч быў актыўным абаронцам праваслаўя, будаваў цэрквы ў гарадах Беларусі і Украіны, у Вільні. У Дзятлаве таксама пабудаваў у 1508 годзе невялічкую драўляную царкву. Яна праіснавала доўгі час, але згарэла ў час аднаго з частых пажараў.

Усё сваё жыццё Канстанцін Астрожскі прысвяціў дзяржаўным і ваенным справам. У сваіх гаспадарках ён падпарадкоўвае ўсё іх росквіту і абароне зямлі ад ворагаў. Як ужо адзначалася, Дзятлава як ваенная застава да канца ХV стагоддзя ўжо страціла сваё значэнне. Але ў гэты час, пачынаючы з 1474 года, на землі Княства пачалі рабіць свае спусташальныя набегі аб’яднаныя пад уладаю Гірэяў крымскія татары. Канстанцін Астрожскі, які валодаў землямі на Украіне і поўдні Беларусі, адным з першых адчуў пагрозу татарскіх набегаў. Таму адразу, атрымаўшы ў валоданне Дзятлава, ён пачынае будаваць тут драўляна-земляную крэпасць.
Ужо з 1500 года крэпасць пачынае ўпамінацца ў гістарычных крыніцах. У час аднаго з набегаў татар яна была спалена, але потым зноў адноўлена. Праіснаваўшы больш за 200 гадоў, адыграла значную ролю ў гістарычным жыцці мястэчка, і ў 2004 годзе яе сімвал быў прыняты за аснову герба нашага горада.

Пасля смерці Канстанціна Іванавіча Астрожскага Дзятлавам валодалі яго сыны, спачатку Ілля, потым Канстанцін.

Ілля (1510-1539) быў сынам ад першай жонкі Таццяны з роду Гальшанскіх.

Канстанцін Васіль Астрожскі (1527-21.03.1608) Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі
Канстанцін Васіль Астрожскі
(1527-21.03.1608)
Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі

Канстанцін (1527-21.03.1608) быў сынам ад другой жонкі Аляксандры з роду Слуцкіх. З’яўляўся адным з багатых і ўплывовых магнатаў у ВКЛ. Валодаў 25 гарадамі, 10 мястэчкамі і 670 вёскамі. Выступаў супраць пашырэння каталіцызма на Беларусі, сябраваў са збеглым рускім князем А. Курбскім. Падтрымліваў праваслаўныя братствы, заснаваў школы ў Слуцку, Тураве, Астрожскую друкарню, дзе працаваў рускі першадрукар І. Фёдараў. Удзельнічаў у задушэнні сялянска-казацкіх паўстанняў, якімі кіравалі К. Касінскі і С. Налівайка.

Гісторыя пакінула нам інвентар маёнтка Здзятла 1580 года. У ім падрабязна распісана гаспадарка двара Здзецельскага, назвы вуліц мястэчка і прозвішчы людзей, якія на іх жылі, павіннасці мяшчан.

Працяг будзе...

Ф.Ф.Красюк,
дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Падрабязьней пазнаёміцца з выглядам сучаснага Астрога можна на старонцы Сергія Кліменко До замків "Золотої підкови" та Почаїва

Изображение пользователя Alex.

Очень рад

Очень рад возобновлению публикаций об истории Дятлово!

Изображение пользователя Captain Flint.

Ага, я таксама

Ага, я таксама :))) Буду выкладваць як будзе выдавацца час.

Изображение пользователя lotos.

я ради интереса набрала :

я ради интереса набрала : Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі и вставила в поисковик своего провайдера и что вы думаете? трейтим стоит сайт города Дятлово.
Пахвала Пану Вiленскаму...князю Канстанцiну Iванавiчу Астрож...
Так і ў наш час надарылася нам бачыць такога добрага ды смелага стратылата - князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага, найвышэйшага гетмана літоўскага. ...

gelfrad.narod.ru/Library/Chroniks/pahvala.html - 20k - Ähnliche Seiten

http://gelfrad.narod.ru/Library/Chroniks/pahvala.html
КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН (ВАСІЛІЙ) АСТРОЖСКІ / Официальный портал .....
Слаўны след у гісторыі пакінуў князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460? —1530) , найвышэйшы гетман Вялікага княства Літоўскага, кашталян Віленскі, ...

www.church.by/resource/Dir0176/Dir0200/Page1644.... - 35k - Ähnliche Seiten

http://www.church.by/resource/Dir0176/Dir0200/Page1644.html
Род Астрожскіх. Частка ІІ. | Дятлово - мой виртуальный город
Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі ... Канстанцін Васіль Астрожскі (1527-21.03.1608), Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі ...

dzyatlava.by/book/uladalniki-dzyatlava/rod-astro... - 36k - Ähnliche Seiten

http://dzyatlava.by/book/uladalniki-dzyatlava/rod-astrozhskikh-chastka-ii

Yandex cite