Дзятлаўшчына

Падарожжа па Моўчадзі (Фота)

Цікавыя, на мой погляд, назіранні і фотаздымкі ад Harrier:

"Цікавую прапанову разам са здымачнай групай праграмы "У аб'ектыве натураліста" наведаць вусьце ракі Моўчадзь, якая на мяжы Лідзкага і Дзятлаўскага раёнаў упадае ў Нёман, я прыняў толькі пасьля некаторага роздуму. Не тое каб мне не хацелася паглядзець новыя для сябе мясьціны. Але ехаць трэба было на цэлы дзень, таму думаў, ці змагу нагнаць потым адкладзеныя справы. Але калі сапраўды пацяплела бліжэй да пятніцы - вырашыў - паеду!"

чытаць і глядзець далей

Дварэц і вакол Дварца (ФОТАРЭПАРТАЖ)

Падарожнік здалёк пазнае сёння Дварэц па высокіх вежах неабарочнага касцёла, пабудаванага ў гонар Святога Антонія Падуанскага – ахоўніка ўсіх вандроўнікаў і фінансава няздольных грамадзян гэтай зямлі.
чытаць і глядзець далей

Конкурс "7 цудаў Беларусі". Галасуем за Дзятлаўскі раён!

Прапаную Дзятлаўчанам ў рамках конкурса "7 цудау Беларусі" прагаласаваць за Дзятлаўскі раён на наступнай старонцы

Матэрыял і фота Барыса ВАРНЫ, намесніка галоўнага рэдактара дзятлаўскай раённай газеты “Перамога”

Яшчэ аб Дзятлаўшчыне у "Народнай газеце".

Чакаю з надзеяй на рускія танкі?*(Фота)

У Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласці прыпынак перафарбавалі ў колеры расейскага сцяга, піша charter97.org

Прыпынак населенага пункта Гезгалы зараз больш нагадвае пра Расею, чым пра Беларусь. Не пазбегла долі быць «упісанай» у расейскую нацыянальную «палатніну» нават лава.

* З «Народнага альбому»

20090618_ostanovka.jpg

Фота Наша Ніва

Паданні нашага краю

Пазнавальная інфармацыя з "Перамогі":
________________________________

ВОЗЕРА ГЛУХОЕ
Шмат стагоддзяў працаваў Нёман сярод узвышшаў ледавіковага паходжання: змяняў рэчышча, ператвараў глыбокія старыцы ў невялікія азярыны. “Дзікімі” азёрамі завуць іх жыхары Панямоння. Паміж вёскамі Каўпінскія і Дзям’янаўцы, узбоч лясной дарогі, дзе панасыпаны капцы, у зарослай елкамі і хмызняком нізіне крутога старажытнага берага, які ўтварыўся многія стагоддзі таму, калі Нёман праносіў тут свае воды, утварылася старыца, адзначаная на карце як возера Глухое. Пра Глухое (ці Дзікае) возера існуе паданне.
Затапіў у ім нарабаваны скарб Напалеон Банапарт, уцякаючы ад палону. З тых часоў кожную ноч выходзіць з азёрнай глыбіні вартаўнік-прывід. Магчыма, паданне і зберагае ў цішы і спакоі тутэйшыя лес, возера, капцы. Дасціпную выдумку і праверыць боязна.

КАЛЕЧАЯ ГАРА

Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей

Паважаныя наведвальнікі Дзятлава.бай!

Прапануем Вашай увазе яшчэ адзін, спадзяёмся, што карысны дзятлаўскі рэсурс - старонку Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея. Дарэчы, спасылка ёсьць уверсе ў агульнай стужцы спасылак - правей "Перамогі".

Канцэпцыя і знешні выгляд сайта ўжо амаль закончаны і засталося толькі асноўнае - напаўненьне актуальнай і карыснай інфармацыяй, аўтарскімі артыкуламі, анонсамі выставаў і іншымі сьведкамі. Над чым цяпер і працуем. Калі ласка, усе пажаданьні і заўвагі чакаем убачыць у каментарыях да навіны.

Yandex cite