Дзятлаўскі раён

Сярэдні заробак беларусаў па рэгіёнах за снежань 2012. Дзятлаўскі раён на 95 месцы

Белстат падлічыў, які сярэдні заробак мелі беларусы за ўвесь 2012 год у кожным з раёнаў краіны, а таксама ў гарадах абласнога і рэспубліканскага падпарадкавання.

«Наша Ніва» вылічыла з агульнай сумы гадавога заробку снежаньскую зарплату. Яна заўсёды большая, чым у астатніх месяцах за кошт прэмій і надбавак.

Лідарам стаў Салігорскі раён — $740. Гэта на пару даляраў больш, чым у Мінску і Наваполацку.
Наступныя ў рэйтынгу Мінскі і Жлобінскі раёны, якіх у снежні работнікі зарабілі больш за $600.

Абсалютны аўтсайдар — Браслаўскі раён (усяго $340).

Дзятлаўскі раён на 95 месцы - $390

Праграма імпартазамяшчэння: “ужасцік” пасёлку Гезгалы

“Калісьці ў дзяцінстве быў такі жарт: паветра ў нас такое чыстае, што яго можна ўбачыць, панюхаць і нават дакрануцца. У нашым пасёлку гэты жарт хутчэй падобны да "ўжасціку". З тых часоў, як атапліваць мястэчка сталі з выкарыстаннем "перадавых тэхналогій", жыхары перасталі спакойна жыць”, – напісала на Гарачую лінію TUT.BY чытачка Інна з пасёлка Гезгалы Дзятлаўскага раёна.

- Усё пачалося з таго, што ў нашым пасёлку пабудавалі кацельню на мясцовых відах паліва – апілках. Толькі праблема ў тым, што вышыня трубы не вышэй за трохпавярховы дом, а то і ніжэй. У выніку дым ідзе ў кватэры да людзей, а не ўверх. Раней у нас была іншая кацельня, але тады вышыня трубы была велізарнай, і дыскамфорту не адчувалася.

Сядзібы Дзятлаўшчыны і Панямоння

Рэшце мясцовых сядзібаў пашчасціла ацалець празу віхуры дзесяцігоддзяў, іншыя засталіся толькі ў памяці. Гісторыя пакінула нам звесткі пра сядзібы ў вёсках Курпяшы, Дварэц, Лапушна, Міроўшчына, Нянадавічы, Страла, Боркі, Нагародавічы, Накрышкі, Раготна, Горка, Азяраны, Войневічы, у Казлоўшчыне. Што-нішто засталося ад сядзібы 1819 года ў Жыбартоўшчыне, у Жукоўшчыне. У Дзятлаве часткова захавалася сядзіба (палац) 1751 года.

На тэрыторыі Гродзеншчыны да 21 стагоддзя ацалела каля чатырох дзясяткаў разнастайных помнікаў сядзібна-паркавай архітэктуры, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Датуюцца яны ХVІ – пачаткам ХХ стагоддзяў, маюць, вядома, розную ступень захаванасці. І таму наш сумесны гістарычны абавязак – зберагчы іх для будучыні. Між іншым, 2013-і аб’яўлены ў Беларусі Годам беражлівасці.
Дзятлаўскі раён з пачатку 21 стагоддзя пачаў досыць актыўна развіваць ужо сучасны сядзібны турызм, аграэкатурызм. Турысты з іншых крыін едуць у наш край найперш па беларускасць, шукаюць унікальнасць нашай зямлі, нашай нацыі, душы беларускага народа. І нам трэба насустрач гэтаму руху паклапаціцца, каб сядзібы рознага кшталту -- паляўнічыя, для аматараў рыбалкі, этнаграфічныя, краязнаўчыя, культуралагічныя былі цікавыя. Каб наведвальнікі маглі сказаць потым, вярнуўшыся дахаты пасля вандроўкі, што ў Беларусі ёсць што паглядзець і для гэтага зроблены зручнасці.

ПРА ДЭМАГРАФІЧНУЮ СІТУАЦЫЮ НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ

На 1 ліпеня 2011 года колькасць насельніцтва Дзятлаўскага раёна склала 28,3 тысячы чалавек.
За 6 месяцаў 2011 года ў раёне нарадзіліся 126 дзяцей, памерлі 354 чалавекі. У параўнанні з адпаведным перыядам 2010 года колькасць народжаных зменшылася на 15,4%, колькасць памерлых — на 4,1%, натуральная страта насельніцтва павялічылася на 3,6%.
У гарадской мясцовасці колькасць народжаных зменшылася на 27,1%, колькасць памерлых — на 13,2%, натуральная страта насельніцтва павялічылася на 27,6%. У сельскай мясцовасці нарадзіліся 64 немаўляці, памерлі 255 чалавек. Натуральная страта склала 191 чалавек і засталася на мінулагоднім узроўні.
Сярод прычын смерці насельніцтва па-ранейшаму лідзіруюць хваробы сістэмы крывазвароту — 58,8%, астатнія прычыны: наваўтварэнні — 7,9%, знешнія прычыны смерці (няшчасныя выпадкі, атручванні і траўмы, забойствы, самагубствы) — 6,2%, хваробы органаў стрававання — 5,6%.

“Пакуль крынічку ўлада не затопча, будзе па-божаму...”

Нягледзячы на тое, што для майго гіда і кіроўцы, краязнаўцы Міхася Бурачэўскага гэта быў другі прыезд у Горку, 35 км да вёскі ад райцэнтра Дзятлава мы адолелі толькі за гадзіну. Пры гэтым на скрыжаваньнях пясчаных дарог ня ўбачылі ўказальнікаў. Дый сама дарога была пустэльнай — гэта пасярод працоўнага дня. На палетках, што паабапал, убачылі воддаль хіба што старэнькага “Кірaўца”. Нічога дзіўнага, скажа мне пасьля мясцовая жыхарка.

Спадарыня: “У нас канец Дзятлаўскага раёна, далей Слонімскі. На ўскраіне нашай зямлі жывем...”

Падымаць той камень ужо, бадай, не будзе каму…

На мяжы Слонімскага і Дзятлаўскага раёнаў ёсць вёска Харабровічы. Шмат гадоў таму назад сюды прыехаў працаваць дырэктарам васьмігадовай школы педагог і слаўны чалавек Аляксандр Фёдаравіч Антончык.

З таго часу многае змянілася. Аляксандр Антончык ужо даўно на пенсіі: ён мае восемдзесят два гады. Закрылася школа, імкліва пусцее вёска, бо людзі выміраюць. Састарэлыя нямоглыя вяскоўцы асабліва маюць патрэбу ў дапамозе, падтрымцы. І ў першую чаргу яны атрымліваюць яе ад свайго старасты — Аляксандра Фёдаравіча Антончыка. Нядаўна ён адказаў на пытанні карэспандэнта “ГС”.
—Некалі мне даводзілася не раз бываць у Харабровічах. Гэта была прыгожая вёска, размешчаная ў маляўнічым месцы, непадалёку ад цэнтра калгаса — Войневічаў. Было шмат жыхароў, школа звінела дзіцячымі галасамі. А што цяпер у Харабровічах?

У Казлоўшчыне новая бальніца

Нарэшце пабудавалі. Кажу нарэшце, бо будаўніцтва гэтае расцягнулася на дваццаць гадоў. Спачатку справа ішла добра. Узвялі сцены, зрабілі дах, уставілі вокны і дзверы, памяшканне атынкавалі. Словам, гатоўнасць складала 80 працэнтаў. Заставалася паслаць падлогу, падключыць ацяпленне. Але раптам работа спынілася: не стала грошай. Будынак пачаў развальвацца. Пацёк дах, бо так званае мяккае пакрыццё — своеасаблівы басейн над будынкам. Ліў дождж, раставаў снег, вада, сабраўшыся, шукала выйсця. І знаходзіла. Патокі яе хлынулі так, што пазмывалі атынкоўку на другім і першым паверхах. Пагнілі і павыляталі рамы ў вокнах, пабілася шкло. Папсаваліся дзверы. У некаторых месцах з-пад падмурка сталі расці кусты. Гэта было жудасна.

Yandex cite