Людзі

Люба Лунёва: Традыцыя ўсяго майго роду — роду Солтанаў

Глеб ЛАБАДЗЕНКА для ww.baj.by

Даведка:
Любоў ЛУНЁВА нарадзілася ў шахце Юнком (Данбас) — так пазначана ў пашпарце. У 4,5 гады пераехала да бабулі з дзядулем у Клічаў, потым з бацькамі ў Мінск. Скончыла гістфак БДУ, дзе потым выкладала гісторыю. Працавала ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук, у Грамадскай прыёмнай праваабарончага цэнтра «Вясна», на «Радыё Свабода». Цяпер — карэспандэнт газеты «Народная Воля». Сябра БАЖ з 1998 года.

Пра Любу Лунёву ходзяць байкі і легенды. Напраўду, гэта выглядае феерычна, калі яна на мітынгах гаркае на амапаўцаў: «А ну выключылі рацыі, мне ў жывы эфір выходзіць!» Ці кідае спецназаўцам: «Вы, прыдуркі, я з-за вас ледзьве не павалілася!..»

Люба — легендарная рэпарцёрка, адпрацавала на «Радыё Свабода» больш за 10 гадоў. Потым МЗС мэтанакіравана не працягнула ёй акрэдытацыю — ацанілі працу, называецца. Цяпер Лунёва працуе ў «Народнай Волі», стала пісаць не толькі пра палітыку, але і пра сацыяльныя, экананамічныя праблемы. З акцый, як і раней, вядзе «жывыя эфіры» — анлайны на сайт «Народнай Волі».

Пад час гэтай гутаркі я зразумеў, што мы з вамі не ведаем Любу. Што бясстрашная журналістка з мітынгаў — гэта толькі адзін, публічны яе бок. Насамрэч яна іншая — нават прозвішча ў пашпарце не Лунёва, а Буянава — па мужы, з якім развялася праз 1,5 гады пасля нараджэння сына. А нарадзілася Люба… у шахце! А прапрапрадзед яе… заснаваў Жыровіцкі манастыр! А іншыя прапрапрасваякі… былі паўстанцамі Касцюшкі і Каліноўскага…

Народная паэтка з вёскі Гезгалы

Ах, якое гэта было цудоўнае мерапрыемства! У зале дзятлаўскага раённага Дома культуры гучала музыка, песні, вершы, было шмат кветак, усмешак, добрых пажаданняў. І ўсё гэта адрасавалася ёй, Веры Ігнатаўне Хрышчановіч з вёскі Гезгалы.

Віноўніца ўрачыстасці мае 72 гады. Але не з нагоды дня нараджэння было гэтае мерапрыемства, а таму, што ў Гродзенскай друкарні выпушчана першая кніжка паэткі. Дакладней — дзве. Адна на беларускай, другая — на рускай мовах. Тая, што напісана па-беларуску, называецца “Тут уся мая душа”. Рэдагавала выданне культуролаг, магістр гісторыі з Гродна Валянціна Цыганец. Некалі яна ўпершыню пачула вершы Веры Ігнатаўны і зрабіла ўсё дзеля таго, каб яны, так бы мовіць, пабачылі свет, каб іх магла прачытаць вялікая колькасць людзей.

Да 75-годдзя з дня нараджэння Вячаслава Антонавіча Чамярыцкага

22 ліпеня сваё 75-годдзе адзначае вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі літаратуразнавец, крытык, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі. Нарадзіўся ён у 1936 г у маляўнічым кутку Дзятлаўшчыны на беразе р. Ятранкі ў в.Рабкі ў беднай сялянскай сям’і. У 1938 г. яго бацькі пераехалі ў Навагрудак, але яшчэ каля дзесяці гадоў кожнае лета будучы вучоны праводзіў у вёсцы ў сваякоў, дзе пасвіў жывёлу, працаваў на полі.

Вольга Галаднова: “У мяне слаўныя калегі”

Дзятлаўская сярэдняя школа №1 на працягу многіх гадоў з’яўляецца ці не самай лепшай у раёне. Чвэрць стагоддзя яе работу ўзначальвае інтэлігентная, абаяльная Вольга Канстанцінаўна Галаднова. Карэспандэнт “Аддушыны” нядаўна сустрэлася з ёй і папрасіла яе адказаць на некаторыя пытанні.

—Скажыце, калі ласка, колькі часу Вы працуеце на ніве асветы?
—Трыццаць сем гадоў. Пачынала настаўніцай у Дварэцкай школе нашага раёна, выкладала там рускую і беларускую мовы. Нейкі час працавала інструктарам райвыканкама, потым узначаліла работу Дзятлаўскай СШ №1. І ўжо дваццаць пяць гадоў мінула... Ажно не верыцца.
—Цяжка было спачатку, бо да Вас дырэктарамі гэтай школы былі мужчыны?
—Няпроста. У той час настаўнікамі ў нашай школе працавалі два былыя загадчыкі рана, шмат вопытных, таленавітых педагогаў. І кіраваць імі мне, маладому дырэктару, было складана. Цяпер многія ўжо на пенсіі, але і тыя, што прыйшлі, працуюць з душой. Адным словам, у мяне слаўныя калегі. І гэта радуе. У нас узаемапаразуменне, агульная мэта — не толькі даць дзецям трывалыя веды, але і выхаваць іх прыстойнымі людзьмі. Другое, бадай, галоўнае. Тры гады запар наша школа трымала першынство ў раёне па ўсіх паказчыках. Цяпер — на другім месцы.
—А чаму цяпер на другім?

Мечыслаў Грыб пра сваё дзяцінства і не толькі

Віталь Цыганкоў, Свабодные новости плюс

«Не прывязеш кабана — расстраляюць усіх»

Цыганкоў: Я неяк ніколі не сустракаў, каб вы ў інтэрв’ю распавядалі пра сваё дзяцінства. Ведаю, што вы пісалі пра гэта ў сваёй кнізе «Беларускі мост», але, зразумела, не ўсе чытачы газеты маглі яе сустрэць. Вам зараз ужо 71 год, і відавочна, ёсць што ўзгадаць. Урэшце, далёка не кожны з сучасных беларускіх палітыкаў можа сказаць, што застаў Другую сусветную вайну…

Грыб: У мяне было звычайнае пасляваеннае дзяцінства ў Заходняй Беларусі ў вёсцы Савічы Дзятлаўскага раёна Гродненскай вобласці. У сям’і было чацвёра дзяцей. Пасля вызвалення Беларусі бацька быў прызваны ў войска, і ён пайшоў служыць у польскую армію. Сям’я была каталіцкай, а тады быў такі падыход — католікам прапанавалі выбар, ці служыць у Савецкай Арміі, ці ў Войску Польскiм. Бацька загінуў у канцы 45-га году, а мы засталіся адны з маці.

Yandex cite