Санаторий Радон

БРОНЗА – САНАТОРЫЮ “РАДОН”

З прафесійнага конкурсу “Брэнд года” прадстаўнікі санаторыя “Радон” прывезлі бронзавы медаль і дыплом прызёра.
26-27 студзеня ў Мінску, у Нацыянальным музеі, а затым у Нацыянальнай бібліятэцы праходзіў конкурс і шанаванне пераможцаў штогадовага конкурсу “Брэнд года”. Мерапрыемства праводзілася ў 11-ы раз. І ўпершыню за 11 гадоў існавання гэтага своеасаблівага спаборніцтва ў кагорту пераможцаў і прызёраў увайшоў санаторый — наш санаторый “Радон”.

“РАДОН” — ЛЕПШЫ САНАТОРЫЙ ГОДА

Філіял “Санаторый “Радон” адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграздраўніца” стаў лепшым санаторыем па выніках спаборніцтва за 2010 год сярод 107 санаторыяў для дарослых у Рэспубліцы Беларусь і быў узнагароджаны Ганаровай граматай Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. Таксама Ганаровай граматай сярод дзіцячых санаторыяў быў узнагароджаны філіял “Дзіцячы санаторый “Расінка” ААТ “Белаграздраўніца”.
Гэтай падзеі было прысвечана ўрачастае мерапрыемства, якое праходзіла ў адноўленай кінаканцэртнай санаторыя “Радон”. Таксама мерапрыемства было прысвечана і адкрыццю новых аб’ектаў на базе філіяла “Санаторый “Радон”. Акрамя кінаканцэртнай залы, у санаторыі з’явілася гразелячэбніца і більярдная зала.
Побач з санаторыем прыватны прадпрымальнік за кошт уласных сродкаў адкрыў кафэ “Паніква”. Каля кафэ другі прыватны прадпрымальнік будуе па-сучаснаму аформленую лазню. Будаўніцтва лазні знаходзіцца на этапе завяршэння.

Yandex cite