знакамітасьці

Ігнат Іпалітавіч Дамейка - 207-я гадавіна з Дня народзінаў

Ігнат Іпалітавіч ДАМЕЙКА (польск.: Ignacy Domeyko; 31 ліпеня 1802, маёнт. Мядзведка Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.) — 23 студзеня 1889, Сант'яга, Чылі; Псеўданім і крыптанім: Жэгота; Ign. D.), удзельнік паўстання 1830—1831, польскі і чылійскі навуковец-даследчык, рэфарматар, геолаг, мінеролаг, мемуарыст.

Походзіў з Дамейкаў герба Даленга, сын Іпаліта і Караліны Дамейкаў, брат Адама. У 1816 скончыў Шчучынскую піярскую школу, у 1822 фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, атрымаў ступень магістра матэматыкі. У 1819 уступіў у студэнцкі «Саюз сяброў», потым у Таварыства філаматаў. Арыштаваны ў лістападзе 1823; высланы пад нагляд паліцыі ў в. Заполле (цяпер Лідскі р-н), потым у в. Жыбуртоўшчыну (цяпер Дзятлаўскі р-н). Яму было забаронена паступаць на дзяржаўную службу і займацца грамадскай дзейнасцю.

Yandex cite