Дарагія ветэраны! Шаноўныя жыхары Дзятлаўшчыны! Сардэчна віншуем вас з вялікім святам — Днём Перамогі!
Нізкі паклон вам, адважныя франтавікі, партызаны, падпольшчыкі, мужныя працаўнікі тылу. Бясконцая ўдзячнасць вам ад цяперашніх і будучых пакаленняў. Колькі б гадоў не прайшло, мы ніколі не забудзем слаўную Перамогу.
Подзвіг удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — вечны прыклад сілы духу і дружбы народаў, стойкасці, мужнасці і гераізму. Ён натхняе на дасягненне высокіх мэт: умацаванне магутнасці Беларусі, развіццё усебаковага супрацоўніцтва з братэрскімі народамі.
Наш абавязак у тым, каб памяць пра вялікі подзвіг жыла вечна ў сэрцах кожнага з нас, у сэрцах людзей будучых пакаленняў.
Дзякуй вам, нашы дарагія, за тое, што выстаялі ў той бязлітаснай вайне, дзякуй вам за мужнасць і гераізм, адвагу і доблесць. Заставайцеся як мага далей у страі, вы так патрэбныя нашай моладзі, каб вучыць яе берагчы мір і любіць Айчыну.
Жадаем вам здароўя, бадзёрасці духу і доўгіх-доўгіх гадоў жыцця. Усім жыхарам раёна жадаем шчасця, дабрабыту і новых поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць Радзімы.
Няхай неба над роднай Беларуссю заўсёды застаецца мірнае, светлае, чыстае.
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт.
Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў.
Дзятлаўская раённая газета "Перамога"