Амбасада Швецыі ў Менску адкрыла вэб-сайт

Аддзяленне амбасады Швецыі ў Мінску паведаміла пра адкрыццё сваёй новай хатняй старонкі: http://www.sweden.by.

З адкрыццем старонкі, беларускія грамадзяне атрымаюць магчымасць хутка і аператыўна атрымліваць усю неабходную ім інфармацыю, якая тычыцца пытанняў атрымання віз для наведвання Швецыі. Анкеты зараз таксама даступны на старонцы пасольства.

Хатняя старонка аддзялення амбасады Швецыі ў Мінску будзе інфармаваць пра культурныя, адукацыйныя і інфармацыйныя праэкты і падзеі, якія будуць адбывацца ў Беларусі і Швецыі.

--
www.charter97.org

Yandex cite