Дзятлаўскія сыры ў ліку лепшых беларускіх тавараў

Падведзены вынікі конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2012 года. На ўдзел у ім сёлета даслала сваю заяўку адно прадпрыемства горада Дзятлава — гэта ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”.
Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 11. 01. 2013 года №3 “Аб зацвярджэнні вынікаў конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2012 года” лепшымі прызнаны: сыр “Чыз-Лайт” з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 30%; сыр “Расійскі асаблівы” з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 50%; сыр “Галанскі брусковы” з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 45%.
Члены камісіі адзначылі высокую якасць сыроў, іх кансістэнцыю, сырны водар і характэрны малюнак на разрэзе, а смакавыя якасці сыру “Чыз-Лайт” ніколькі не саступалі іншым сырам, нягледзячы на больш нізкае ўтрыманне тлушчу.
Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі віншуе калектыў ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” з высокай ацэнкай якасці іх прадукцыі. Жадаем поспехаў і працвітання, запарашаем да далейшага плённага супрацоўніцтва.
Т. ЖАРНІКАВА,
інжынер Гродзенскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі

Перамога

Yandex cite