Калі будзе завершаны рамонт і рэканструкцыя аўтастанцыі ў г. Дзятлаве?

Пытанне работнікаў райспажыўтаварыства г. Дзятлава:
Калі будзе завершаны рамонт і рэканструкцыя аўтастанцыі ў г. Дзятлаве? Калі яна будзе здадзена ў эксплуатацыю?

Адказ дырэктара Аўтамабільнага парка №16 г. Дзятлава В. В. Каляды:

Паведамляем, што 18 ліпеня 2008 года быў заключаны дагавор генеральнага будаўнічага падрада філіяла “Аўтамабільны парк №16 г. Дзятлава РАТУП “Гроднааблаўтатранс” з аднаго боку і ААТ “Дзятлаварамбуд” з другога боку па пытанні мадэрнізацыі будынка аўтастанцыі горада Дзятлава, дзе прадугледжвалася, што фінансаванне аб’екта выконваецца за кошт рэспубліканскага бюджэту на суму 256 млн. рублёў. У 2009 годзе былі выкананы будаўніча-мантажныя работы на 176 мільёнаў рублёў. Пры выдзяленні астатніх фінансавых сродкаў мадэрнізацыя аўтастанцыі ў бліжэйшыя месяцы будзе закончана.

Адказ намесніка генеральнага дырэктара рэспубліканскага аўтатранспартнага унітарнага прадпрыемства “Гроднааблаўтатранс” І. А. Шарэйкі:

Тое, што аўтастанцыя на працягу двух гадоў рамантуецца і доўгі час не можа быць уведзена ў эксплуатацыю, звязана з адсутнасцю фінансавання. Але на працягу гэтага года пытанне вырашаць, і ў бліжэйшыя тры месяцы аўтастанцыя будзе адрамантавана і ўведзена ў эксплуатацыю.

Перамога

Yandex cite