Лепшы магазін рэспублікі

Праўленне Белкаапсаюза падвяло вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы магазін спажывецкай кааперацыі. Як паведаміў старшыня праўлення Дзятлаўскага райспажыўтаварыства Віктар Новік, лаўрэатам конкурсу за 2006 год сярод 15 магазінаў-удзельнікаў, гандлюючых таварамі паўсядзённага попыту, стаў магазін вёскі Круцілавічы (загадчыца - Іна Славіцкая, прадаўцы - Святлана Адамчык, Валянціна Лашко). Для перамогі ў рэспубліканскім спаборніцтве патрэбна было адпавядаць шматлікім крытэрыям: улічвалася забеспячэнне рэнтабельнай работы, рост аб'ёмаў рознічнага тавараабароту, прымяненне прагрэсіўных метадаў продажу, сучаснага гандлёва-тэхналагічнага абсталявання, дадатковых гандлёвых паслугаў.

Акрамя гэтага, ацэньваўся знешні выгляд магазіна, стан прылягаючай да яго тэрыторыі, а сама гандлёвая кропка павінна была адпрацаваць без парушэнняў правілаў гандлю. Дарэчы, у мінулым годзе круцілавіцкі магазін адрамантавалі, замянілі ў ім абсталяванне, а працоўны дзень пачаў доўжыцца да 22 гадзін. Як вынік - сярэднямесячны тавараабарот вырас на 150% і складае 45 мільёнаў рублёў.

 

Па матэрыялам газеты "Перамога" http://peramoga.dzyatlava.by/2007/10/15/488/

Yandex cite