Няма каму і труну вынесці… Вёска пры шашы

Маскалёўцы, так бы мовіць, прыгарад Дзятлава: усяго два кіламетры аддзяляюць гэтую вёску ад райцэнтра. Некалі тут было дваццаць дзевяць хатаў, а цяпер жыццё цепліцца толькі ў трынаццаці. І то — якое там жыццё. Старыя людзі адзінока праводзяць дні. У адзінаццаці хатах засталося па адной жанчыне, і толькі тры сядзібы маюць гаспадароў (адзін з іх вельмі хворы). Тут ціха і сумна нават у ясныя летнія дні, бо не чуваць на вуліцы дзіцячых галасоў. А гэта верная прыкмета таго, што вёска вымірае. І не дзе-небудзь у лясной глушэчы, не ў далечыні ад вялікіх шумных дарог. Шаша, што вядзе з Гродна ў Мінск, прабягае акурат ля вёскі. Адсюль можна без перасадкі даехаць і ў Навагрудак, у Карэлічы, у Слонім, Зэльву ды іншыя гарады і гарадкі нашай Беларусі. Аднак жа людзі з вёскі паўцякалі. Хто пасяліўся ў горадзе, а хто ў суседніх Раклевічах — цэнтры мясцовага калгаса “Русь-Агра”. Там ёсць і школа, і бібліятэка, і фельчарска-акушэрскі пункт. Пра школу ў Маскалёўцах многія ўжо і забыліся. А была ж некалі. І вучняў у ёй было многа. Застаўся толькі будынак, які ў свой час купілі мясцовыя людзі. Але цяпер у ім ніхто не жыве.

Маскалёўцы

Пашкевічавы дзяўчаты

Прозвішча Пашкевіч у вёсцы было даволі распаўсюджанае. У час вайны, калі немцы пачалі вывозіць моладзь у Германію, у іхні спіс трапілі тры дзяўчыны з такім прозвішчам — Лёдзя, Стася і Яня. Немцам сказалі, што гэта родныя сёстры (хоць на самай справе гэта было не так), бо калі вывозілі па некалькі чалавек з адной сям’і, то іх абяцалі не разлучаць. І не разлучалі.
Дзяўчаты разам жылі і працавалі. А калі прыйшло вызваленне, то Лёдзя з мужам пераехалі ў Бельгію. Стася выйшла замуж і вярнулася ў Беларусь. Яня падалася ў Канаду. Там жыве і цяпер.
Лёдзя вярнулася дадому з мужам і трыма малымі дзеткамі ў пачатку пяцідзесятых гадоў. Доўгім і цяжкім было тое вяртанне. Больш за тры месяцы іх трымалі ў Гродне ў КДБ. Там усё дапытваліся, чаго яны вярнуліся, падазравалі, што, мабыць, маюць нейкае заданне ад заходніх спецслужбаў.
Лёдзін бацька, даведаўшыся, што дачка з сям’ёй марнее ў засценках КДБ, паехаў у Гродна растлумачыць суроваму начальству, што дачка і яе муж ніякія не шпіёны, што яны засумавалі па роднай старонцы. Афіцэры КДБ, напэўна, ніяк не маглі ўцяміць, чаго гэта яны з цывілізаванай краіны пераехалі ў жабрацтва і галечу. Пашкевічавы дзяўчаты потым і самі не раз пакаяліся, але мінулага назад не вернеш. Ды і словы класіка пра дым Айчыны, які ён салодкі і прыемны, для іх не былі пустым гукам.
Пажыла сям’я ў бацькоўскай хаце, а пасля падаліся яны ў Літву да мужавай радні. Потым паехалі на Урал. Усё шукалі лепшай долі, ды не было яе на неабсяжных прасторах вялізнай краіны.
Лёдзя развялася з мужам і вярнулася назад, ужо маючы пецярых дзяцей. Жыццё ў родных мясцінах таксама было не мёд, але трэба было гадаваць дзяцей, выводзіць у людзі. А гэта значыла — працаваць не пакладаючы рук.
Пайшла ў калгас даглядаць цялят. Ёй выдзелілі дом. Мела пашану, узнагароды, але шчасця не было. Выраслі дзеці, займелі свае сем’і. Вось і малодшы, Эдзік, ажаніўся ў Расіі. Пісаў, што нарадзілася дачушка і хутка прыедуць да мамы ў госці. Але не суджана было малодшаму сыночку пераступіць родны парог: нечакана памёр. Маладая жонка з маленькім дзіцем прыехала праведаць мужаву радню. Аднойчы яна папрасіла:
— Мама, пабудзьце з Леначкай, а я з’езджу ў Навагрудак.
— Чаму ж не, пабуду, — згадзілася свякроўка.
У той дзень яна бачыла нявестку апошні раз. Уцякла тая ўладкоўваць асабістае жыццё, а маленькая ўнучка, якая нават не ўмела хадзіць, засталася на бабуліных руках. Выгадавала яе Леакадзія Баляславаўна, дапамагла набыць прафесію, аддала замуж.
Здавалася б, можна адпачыць стомленаму целу і спакутаванай душы. Але дзе там, зноў гора стаяла ля яе парога — забілі малодшую дачку, якая жыла ў Лідзе. Леакадзія Баляславаўна стала хварэць і неўзабаве пайшла з жыцця…
У той цяжкі час, калі на працадні давалі столькі зерня, што можна было занесці ў мяшку на плячах, з вёскі ўцякалі ўсе, хто мог. А калгас, як мог, не пускаў. Сястра Леакадзіі Пашкевіч, Соня, хацела ўладкавацца на работу ў Дзятлаве, а старшыня не даваў даведкі на пашпарт. І тады яна ў васемнаццаць гадоў пайшла на будоўлю цягаць цэглу ды раствор, бо туды бралі без пашпарта. Вось калі пачалі выміраць Маскалёўцы. Соня і яе равеснікі ў вёску не вярнуліся, болей за тое — не сталі тут жыць іхнія дзеці. Яны атрымалі адукацыю і пайшлі сваёй дарогай, якая пралягае далёка ад радзімы бацькоў.

Няма каму і труну вынесці…

У Маскалёўцах жывуць усяго двое дужэйшых мужчын, якім далёка за семдзесят. І калі ў вёсцы хто-небудзь памірае, а гэта здараецца часта, то і труну няма каму вынесці. Трэба клікаць пабочных.
Калі быць шчырай да канца, то трэба сказаць, што маладыя людзі ў вёску вяртаюцца. Але, на вялікі жаль, гэта ўжо не гаспадары і не работнікі. Трапіўшы ў горадзе ў чорныя цянёты алкагалізму, пра які іхнія дзяды і чуць не чулі, страціўшы работу і сям’ю, яны вяртаюцца да састарэлых бацькоў і прапіваюць іх жабрацкія пенсіі. Беспрасветны смутак і боль у вачах такіх бацькоў. І пытанне, гатовае сарвацца з вуснаў: “За што нам такая пакута? Чым мы Бога прагнявілі?”
Няма адказу. І бацькі да самай дамавіны кормяць і апранаюць сыноў, што апусціліся на дно, болей за тое — самі плацяць аліменты на іх дзяцей. Бо шкада ўсіх, толькі сябе пашкадаваць неяк не выпадае. “Чаму цяпер так людзі распусціліся?” — не могуць зразумець састарэлыя вяскоўцы. Ім, набожным і прыстойным, глядзець на гэта горка і балюча. Не такой старасці яны чакалі, не спадзяваліся, што будуць паміраць разам з вёскай і, што яшчэ страшней, везці на могілкі сваіх сыноў, якіх забіў алкагалізм.

Леанарда ЮРГІЛЕВІЧ,
Дзятлаўскі раён
http://www.gs.promedia.by/arhiv/2005/430/kry.html

Изображение пользователя Alex.

Статья не свежая

Статья не свежая, но актуальная.

Изображение пользователя Bawl.

Хочу в деревню очень

Не пойму смысла! Мне денег куда отправить? А может пересилиться жить в деревню?
Давайте соберем группу с семьями и вперед, в деревню, на поле, за лапаты и за вилы, вечером - песни, утром - подьем в 4.30 и до 23.30 без обеда, на одном энтузиазме. А вы что думали, подымать деревню - это бросить пару слов и опа: цвети и процветай мой неповторный край.
А работать будем в колхозе, нет!, уже в СПК! ...и в сердце у нас будет светлое будущее, ставшей такой родной, деревни! А работать будем за 250 тысяч рублей, чтоб энтузиазм был ярче, чтоб жить лучше хотелось больше. Изберем руководителя, с большим указательным пальцем, чтоб лучше было видно, в какую сторону идем, а если выбора у нас не будет и управленец будет нам поставлен, таким же поставленым чуть выше поставленным по званию, это тоже хорошо, так как если мы решили поднять такую деревню, то железный оптимизм должен стать нашим пожизненым девизом.
И еще, давайте работать без отпуска и выходных, тем самым увеличивая скорость приближения нашей мечты! По-мойму любой руководитель только и мечтает о таких как мы (о, чувствуете предстоящую гордость за свой труд, оторвите взгляд, и дайте себе больше времени на восторг от этого чувства).Да и ни о каком большом городе и не мечтайте, ибо мечта у нас одна: живи деревня и слався, и пусть льется светлая песня жизни твоей по всем деревням и может быть все будем там (ну, в деревне то есть). Ой, что то мне в пляс захотелось сильно! Сейчас встану и потанчу немного!
Ну, что, кто в добровольцы к светлому будущему? Записи будут производиться здесь же.

Изображение пользователя lotos.

автор этой статьи просто

рассказывает о том , что сегодня происходит с нашей деревней вообще . этот процесс нельзя остановить или изменить. в деревню могут вернуться люди из города лишь доработав до пенсии и чтобы оставить детям жильё в городе. но и те не поедут в совсем забитую деревню. как у нас сегодня ходят автобусы? а содержание авто по карману пенсионерам? увы...деревня может начать возраждаться , если уровень жизни будет выше у людей. а когда он - этот уровень- повысится??? поэтому эти Маскалёвцы- лишь начало .

Изображение пользователя Bawl.

Я тут накомментировал

<<автор этой статьи рассказывает о том, что сегодня происходит с нашей деревней вообще
- никто и никогда просто так ничего делать не будет, даже я, набирая сейчас свои мысли имею конкретную цель. Поэтому, думаю, что автор не просто сказал, для того чтобы завтра сказать что-то еще, забыв вчерашние слова. Как вы считаете?!

<<этот процесс нельзя остановить или изменить
- это вы где прочли? Не могли бы Вы, немного углубить мои познания в этом необратимом процессе, расказав о безвыходном состоянии нашей деревни более подробней.

<<в деревню могут вернуться люди из города лишь доработав до пенсии и чтобы оставить детям жильё в городе
- а от таких слов я вообще тащусь, мне напоминает это свалку: отработала вещь свой рабочий срок и... правильно-правильно - подальше с глаз.

<<деревня может начать возраждаться , если уровень жизни будет выше у людей
- круто сказано, если я буду зарабатывать хотябы 15000 зеленых рублей, значит во мне должно засвербить желание уехать на село, в этом определенно что-то есть!

<<а когда он - этот уровень- повысится???
- все просто: тогда, когда ему (уровню) взбредет подняться, поэтому сядьте поудобней и ждите, если Вам конечно не захочется поднять его своими руками, хотя большее число людей согласно с альтернативой.

Изображение пользователя Alex.

Lotos права

Lotos права, Москалёвцы - это один из примеров умирающих деревень. Уровень жизни людей напрямую связан с тем, начнут ли деревни возрождаться или нет. Так же решающим фактором может стать изменение законодательства о земле.

Накоплю денег на жильё - построю дом за городом.

Изображение пользователя Bawl.

Почему кто-то хочет кого-то жить в деревне???

Честно говоря, никто и не будет оспаривать факт примера "умирающей" деревни. Больше всего волнует то, что люди думают сделать, дабы поправить, волнующий многих, пример. И ответ типа: "Уровень жизни людей напрямую связан с тем, начнут ли деревни возрождаться или нет." - заставляет меня содрагаться ибо деревни по своему существу не могут осущяствлять какие-то действия, в частности возраждаться. Это могут сделать только люди! И в то время, когда от них, в первую очередь, зависит будущее дорогих им мест, все поголовно ждут, когда это произойдет само собою, без участия себя любимых. Веселая песня, не правда ли?!
А еще меня забавляет то, что радость от жизни на деревни многие рады были бы видеть со стороны, а не себя счастливых в ней! Здесь, по-мойму тоже есть над чем подумать, как вы считаете? Кто же хочет жить счастливо в деревне? Давайте их поищем. А потом будем мечтать о возвышенном и строить планы...

Изображение пользователя lotos.

не все деревни

не все деревни сегодня выглядят так, как москалёвцы. давайте возьмём самые лучшие в нашем районе: "...". (я не могу сама назвать лучшую- не знаю какая лучшая.) но сравним, как живут сегодня там люди и 10 лет назад? и спросим жителей: через 10 лет , какой вы представляете вашу деревню? моё мнение- все наши деревни "идут" в направлении маскалёвцев. молодые семьи стараются вырваться в районные центры, а молодёжь районных центров - в города побольше. возможно, что-то изменит отработка по распределению. молодые специалисты создадут семью, есть где жить и работать. и получать нормальную зарплату. возможно.???
P.S.1. я согласна с вашим первым комментарием Bawl. вы молоды и вы правы! мой первый ответ - это один из вариантов ответа поколения ваших родителей.
2. по поводу второго комментария, то я бы адресовала эти вопросы самому автору. может она найдёт время и сама прокомментирует свои мысли.?
3. процесс обратимым может быть. мы его обсуждали на блоге Отца Георгия.
4. спасибо за доброе отношение к родителям.
5. имея сумму в 15000$ в месяц, я бы уехала в деревню, не задумываясь(это желание пожилого человека, не молодого поколения)
6. на последний вопрос не могу ответить. не знаю.
7. по поводу второго комментария- песня очень грустная, как и наша жизнь....

Изображение пользователя lotos.

наверху думают о деревне

30 ноября, Минск /Лилия Крапивина - БЕЛТА/. В Беларуси будут созданы льготные условия для привлечения инвестиций и развития малого бизнеса в сельской местности и малых городах. Об этом заявил сегодня министр сельского хозяйства и продовольствия Леонид Русак на семинаре руководящих работников республиканских и местных государственных органов, где обсуждалась тема развития малых городов и поселков.

Как отметил министр, правительство подготовило проект декрета, предусматривающего создание льготных условий для развития малого бизнеса на селе. По мнению Леонида Русака, также необходимо сместить акценты и активнее направлять деньги на развитие социальной сферы в агрогородках и райцентрах
возможно что-то и измениться в лучшую сторону???

Yandex cite