ПРА ДЭМАГРАФІЧНУЮ СІТУАЦЫЮ НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ

На 1 ліпеня 2011 года колькасць насельніцтва Дзятлаўскага раёна склала 28,3 тысячы чалавек.
За 6 месяцаў 2011 года ў раёне нарадзіліся 126 дзяцей, памерлі 354 чалавекі. У параўнанні з адпаведным перыядам 2010 года колькасць народжаных зменшылася на 15,4%, колькасць памерлых — на 4,1%, натуральная страта насельніцтва павялічылася на 3,6%.
У гарадской мясцовасці колькасць народжаных зменшылася на 27,1%, колькасць памерлых — на 13,2%, натуральная страта насельніцтва павялічылася на 27,6%. У сельскай мясцовасці нарадзіліся 64 немаўляці, памерлі 255 чалавек. Натуральная страта склала 191 чалавек і засталася на мінулагоднім узроўні.
Сярод прычын смерці насельніцтва па-ранейшаму лідзіруюць хваробы сістэмы крывазвароту — 58,8%, астатнія прычыны: наваўтварэнні — 7,9%, знешнія прычыны смерці (няшчасныя выпадкі, атручванні і траўмы, забойствы, самагубствы) — 6,2%, хваробы органаў стрававання — 5,6%.
У раёне за 6 месяцаў 2011 года зарэгістраваны 84 шлюбы і 39 разводаў. У параўнанні з адпаведным перыядам 2010 года колькасць шлюбаў павялічылася на 27,3%, колькасць разводаў — на 2,6%.
На тэрыторыю раёна за студзень-чэрвень 2011 года прыбылі 223 чалавекі і выбылі 335. Адмоўнае сальда міграцыі склала 112 чалавек, што ў 2,4 раза больш, чым за адпаведны перыяд 2010 года.

І. КАЎКЕЛЬ.
Перамога

Yandex cite