Праграма імпартазамяшчэння: “ужасцік” пасёлку Гезгалы

“Калісьці ў дзяцінстве быў такі жарт: паветра ў нас такое чыстае, што яго можна ўбачыць, панюхаць і нават дакрануцца. У нашым пасёлку гэты жарт хутчэй падобны да "ўжасціку". З тых часоў, як атапліваць мястэчка сталі з выкарыстаннем "перадавых тэхналогій", жыхары перасталі спакойна жыць”, – напісала на Гарачую лінію TUT.BY чытачка Інна з пасёлка Гезгалы Дзятлаўскага раёна.

- Усё пачалося з таго, што ў нашым пасёлку пабудавалі кацельню на мясцовых відах паліва – апілках. Толькі праблема ў тым, што вышыня трубы не вышэй за трохпавярховы дом, а то і ніжэй. У выніку дым ідзе ў кватэры да людзей, а не ўверх. Раней у нас была іншая кацельня, але тады вышыня трубы была велізарнай, і дыскамфорту не адчувалася.

Жанчына расказвае, што як толькі вецер дзьме ў бок пасёлка – дым з попелам сыплецца ў форткі. Прыходзіцца не адкрываць вокны, “як пры лясным пажары”. Вечарам, асабліва пры штылі, дом за туманам дыму амаль не бачны: "Абсурд: жывем у лесе і не дыхаем чыстым паветрам".

Мы звязаліся з Дзятлаўскім райвыканкамам. Аб праблеме там ужо чулі, але нешта змяняць пакуль не плануюць:

- Да нас ужо звярталіся жыхары са скаргамі. Аднак гэтую кацельню пабудавалі строга па праектна-сметнай дакументацыі, і вышыня трубы адпавядае гэтаму праекту. Праекціроўшчыкі ж усё гэта пралічвалі, гэта іх праца. Уся дакументацыя прайшла экспертызу, і адступіць ад праекту мы проста не маем права. Раней, сапраўды, сітуацыя была лепшая, калі там была газавая кацельня. Але цяпер – самі разумееце – праграма імпартазамяшчэння, мясцовыя віды паліва і зніжэнне спажывання газу… І ва ўсіх раёнах цяпер нарошчваюць колькасць кацельных, якія працуюць на мясцовых відах паліва.

TUT.by

Изображение пользователя Alex.

На днях по ВТВ ведущая

На днях по ВТВ ведущая прогноза погоды Гезгалы обозвала Гезгалами (с ударением на а). Резануло по ушам.

Yandex cite