Сход акцыянераў ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод"

6 сакавіка 2012 года ў 14.00 у раённым Доме культуры (г. Дзятлава, вул. Міцкевіча, 7) адбудзецца чарговы сход акцыянераў ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод".

ПАРАДАК ДНЯ:

1. Аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства ў 2011 годзе і асноўных накірунках развіцця таварыства на 2012 год.
2. Справаздача аб рабоце назіральнага савета ў 2011 годзе.
3. Аб выніках аўдытарскай праверкі і праверкі рэвізійнай камісіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства за 2011 год.
4. Зацвярджэнне гадавой справаздачы і бухгалтарскага балансу таварыства за 2011 год.
5. Зацвярджэнне выкарыстання прыбытку, накіраванне фондаў на пакрыццё стратаў мінулых гадоў, памеру дывідэндаў, якія прыходзяцца на 1 (адну) акцыю за 4 квартал 2011 года і асноўныя накірункі размеркавання прыбытку на 2012 год і 1 квартал 2013 года, зацвярджэнне перыядычнасці выплаты дывідэндаў у 2012 годзе.
6. Аб павелічэнні статутнага фонду таварыства з 378 720 000 беларускіх рублёў на 11 363 600 000 беларускіх рублёў шляхам павелічэння намінальнага кошту адной простай (звычайнай) акцыі з 10 000 беларускіх рублёў да 300 000 беларускіх рублёў за кошт крыніцаў уласных сродкаў.
7. Зацвярджэнне памераў узнагароджання членаў назіральнага савета і рэвізійнай камісіі.
8. Выбары членаў назіральнага савета і рэвізійнай камісіі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу — з 13.00 да 14.00. Пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру таварыства — пашпарт, прадстаўніку акцыянера — пашпарт і даверанасць.

3 матэрыяламі па пытаннях парадку дня акцыянеры могуць азнаёміцца ў рабочыя дні з 27 лютага 2012 года па месцы знаходжання таварыства.

Спіс акцыянераў для ўдзелу ў сходзе будзе складзены па стане на 21 лютага 2012 года.

Перамога

Yandex cite