СТАНЬ ПЕРАМОЖЦАМ

Рэдакцыя газеты “Перамога” у рамках дабрачыннай акцыі “Мы — дзецям”, прымеркаванай да заканчэння Года дзіцяці, праводзіць наступныя конкурсы, у якіх запрашае прыняць удзел дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту:

1. Конкурс на лепшую калядную паштоўку. Малюнкі можна выконваць фарбамі, алоўкамі, фламастарамі. Будзе ацэньвацца як ідэя, так і мастацкае афармленне паштоўкі.

2. Конкурс на лепшае навагодняе віншаванне. Яго можна скласці ў вершах або прозе, памер — не больш 20-25 радкоў.

Работы пераможцаў трапяць на старонкі нашай газеты, лепшыя канкурсанты атрымаюць памятныя падарункі. Малюнкі і віншаванні прымаюцца да 10 студзеня 2008 года.

Таксама рэдакцыя ў рамках дабрачыннай акцыі “Мы — дзецям” ладзіць збор цацак, кніжак, маляванак для выхаванцаў Дзятлаўскага сацыяльнага прытулку. Усе нашы чытачы таксама могуць прыняць удзел у зборы названых рэчаў да 22 снежня 2007 года.

Звяртайцеся на адрас: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21, рэдакцыя газеты “Перамога”.

Аргкамітэт.
http://peramoga.dzyatlava.by/2007/12/13/765/

Изображение пользователя Vikushok.

вот обидно..

я прошлом году столько открыток нарисовала, и все конечно же раздарила.. теперь и послать нечего..

Изображение пользователя Gorynych.

Мда

Надо было отксерить :)

Изображение пользователя htota.

Чего уж обижаться

Конкурс-то для детей дошкольного и школьного возраста.

Yandex cite