СВК РАЁНА КАРЫСТАЮЦЦА КАЛЯРОВЫМ ПАЛІВАМ

У сёлетнім студзені сельгаскааператывы раёна пачалі атрымліваць рознакаляровае паліва: пры дабаўленні спецыяльнага вадкага фарбавальніка бензін набывае сіні колер, а салярка -- зялёны. Менавіта ў СВК навінкай будуць карыстацца па адной простай прычыне: такім спосабам будуць змагацца з раскраданнем паліва. Як расказаў галоўны інжынер па ахове працы раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сцяпан Станіслававіч Вольскі, вадкі фарбавальнік для нафтапрадуктаў мае назву "Dyeguard Blue 79R" і паступае да нас з-за мяжы -- яго вытворцай з'яўляецца фірма "John Hogg Technical Solutions Ltd" з англійскага горада Манчэстэр.

Па словах спецыяліста, падчас карыстання каляровым палівам неабходна захоўваць тэхніку бяспекі: пры яго пападанні ў арганізм чалавека могуць быць пашкоджаны лёгкія, часты кантакт з ім можа прывесці да высушвання ці трэшчынаў на скуры, а пары дадзенага прадукта могуць выклікаць санлівасць і галавакружэнне (мае пах, які ўласцівы араматызіраванаму вуглевадароду). Фарбавальнік уяўляе пэўную небяспеку для навакольнага асяроддзя: у вадзе ён не раствараецца, таму можа выклікаць доўгатэрміновыя неспрыяльныя эфекты ў водным асяроддзі. Безумоўна, трэба пазбягаць і з'яўлення паблізу гэтага імпартнага тавара адкрытага полымя або іскраў. Таму, па словах Сцяпана Вольскага, падчас атрымання гаспадаркамі каляровага паліва былі праведзены інструктажы механізатараў, вадзіцеляў, а ў дадзены момант распрацоўваецца інструкцыя па правілах яго прымянення.

Сельгаскааператывы атрымліваюць каляровае паліва ў Наваельні -- на вытворчым участку філіяла "Слонімнафтапрадукт" РУП "Гроднааблнафтапрадукт". У тэлефоннай размове дырэктар філіяла Іван Браніслававіч Шумскі паведаміў, што на такое паліва пераходзяць ва ўсёй Беларусі, а ў іншых краінах свету ім карыстаюцца даўно. На работу рухавіка аўтамашыны або трактара фарбавальнік, вядома, не ўплывае, затое з'яўляецца даволі небяспечнай атрутай. "У нас захоўваюцца ўсе меры засцярогі: прымяняем розныя сродкі абароны -- спецыяльныя касцюмы, маскі, пальчаткі, -- расказаў І. Б. Шумскі. -- Утрымліваем гэты імпартны тавар у 20-літровых бачках у халодным памяшканні з добрай вентыляцыяй. Галоўнае -- захаваць здароўе людзей. Неабходна таксама пільна сачыць, каб да каляровага паліва не мелі доступу дзеці".

Па інфармацыі Івана Шумскага, ужо распрацаваны спецыяльныя лакмусавыя паперкі, з дапамогай якіх ДАІ пачне ажыццяўляць праверку прыватнага транспарту. Адбывацца яна будзе наступным чынам: да выхлапной трубы аўтамабіля з працуючым рухавіком падносіцца паперка, і тады на ёй з'явіцца афарбоўка, напрыклад, зялёнага колеру (калі аўтааматар набыў паліва ў знаёмага трактарыста). Дадзеныя праверкі ўжо прайшлі ў Мінску.
А. НІЧЫПАР.
"Перамога"

Изображение пользователя Alex.

Как то вызывает

Как то вызывает тревогу следующее:

Alex пишет:
... пры яго пападанні ў арганізм чалавека могуць быць пашкоджаны лёгкія, часты кантакт з ім можа прывесці да высушвання ці трэшчынаў на скуры, а пары дадзенага прадукта могуць выклікаць санлівасць і галавакружэнне (мае пах, які ўласцівы араматызіраванаму вуглевадароду). Фарбавальнік уяўляе пэўную небяспеку для навакольнага асяроддзя: у вадзе ён не раствараецца, таму можа выклікаць доўгатэрміновыя неспрыяльныя эфекты ў водным асяроддзі.

И засомневался насчёт правомерности следующих действий:

Alex пишет:
Па інфармацыі Івана Шумскага, ужо распрацаваны спецыяльныя лакмусавыя паперкі, з дапамогай якіх ДАІ пачне ажыццяўляць праверку прыватнага транспарту. Адбывацца яна будзе наступным чынам: да выхлапной трубы аўтамабіля з працуючым рухавіком падносіцца паперка, і тады на ёй з'явіцца афарбоўка, напрыклад, зялёнага колеру (калі аўтааматар набыў паліва ў знаёмага трактарыста).
Изображение пользователя htota.

Если краситель

Если краситель вреден для окружающей среды, как-то достаточно опрометчивым кажется целесообразность его применения...

А борорьба с воровством... Опять же как и с пьянством, борются со следствием, а не с причиной :( ...

Изображение пользователя Alex.

Можно ещё

Можно ещё сделать добавку в комбикорм (тоже воруют) и соответственную лакмусовую бумажку.
Приходят проверяющие к вам домой, заходят в сарай к свиньям, подносят "паперку" к "выхлопной трубе" конкретной особи. Если появится "афарбоўка, напрыклад, зялёнага колеру", значит комбикорм колхозный ;)))

Yandex cite