У Дзятлаве з'явіцца фантан

Як паведаміла намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алена Латушка, распрацаваны і пачалі ажыццяўляцца планы па добраўпарадкаванню Дзятлава, Наваельні і Казлоўшчыны, разлічаныя на 2008-2010 гады. Згодна гэтых дакументаў, 2,5 мільярда крэдытных рэсурсаў банка выдзелены на добраўпарадкаванне дзятлаўскіх вуліц (заказчыкам дадзенага праекта выступае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва райвыканкама). Так, баранавіцкая будаўнічая фірма “Санга-благоустройство” вядзе работы на вуліцы Першамайскай у райцэнтры: тут абсталёўваюцца тратуары, а каля будынка ААТ “Белаграпрамбанк” з’явіцца аўтастаянка. Гэтая ж арганізацыя распачала добраўпарадкаванне плошчы 17 Верасня ў г. Дзятлаве (трэцяя чарга яе рэканструкцыі). Тут правядуць перанос праезнай часткі, упарадкуюць аўтастаянку каля магазіна “Ветэран”. Плануецца таксама, што ў недалёкай ужо будучыні на плошчы пабудуюць фантан. Чакаецца, што сёлета зменіць сваё аблічча і вуліца Кутузава: работнікі ААТ “Дзятлаварамбуд” абсталююць тратуары і ўкладуць іх пліткай, з’явіцца тут і асфальтавае пакрыццё.

Як расказала А. Латушка, на шэрагу дзятлаўскіх вуліц будуць праведзены работы па абсталяванню інжынерных сетак (каналізацыі і водаправоду). Так, у стадыі завяршэння знаходзіцца ўпарадкаванне каналізацыйных сетак у мікрараёне індывідуальнай забудовы па вуліцах Машэрава, Броўкі, Маякоўскага, Багдановіча, Гагарына (часткі), распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне аналагічных работ па вуліцах Фрунзе і Пішчуліна. Што датычыцца водаправодных сетак, то ўжо выкананы работы па водазабеспячэнню вуліцы Вахоніна. Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя для вуліцы Біцько, а таксама мікрараёна індывідуальнай забудовы па вуліцах Леніна, Кабяка, дзе з’явіцца і каналізацыя.
Акрамя гэтага, плануецца ўстаноўка жалезабетоннай агароджы на вуліцах Фогеля, Набярэжнай, Перамогі, Чырвонаармейскай, Кірава, Кастрычніцкай і Чапаева, а на вуліцы Міцкевіча — металічнай.
У Наваельні ДРБУ-119 завяршае асфальтаванне вуліцы Дзятлаўскай. Неўзабаве такія ж работы будуць праведзены яшчэ на дзвюх вуліцах пасёлка — Снітко і 17 Верасня. На добраўпарадкаванне наваельнянскіх вуліц “Гроднааблдарбудам” накіравана 1,05 мільярда рублёў.
Акрамя вуліц, значная ўвага будзе нададзена і многім збудаванням. Так, будзе праведзена рэканструкцыя дзятлаўскай аўтастанцыі, інтэрната ААТ “Будкомплекс” (пад жылы дом). Распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя для рэканструкцыі такога важнага гарадскога аб’екта, як гасцініца “Ліпічанка”. У наступныя два гады наогул збіраюцца выканаць шмат разнастайных работ. Плануецца адрамантаваць фасады Дома гандлю, Дома быту, паліклінікі, адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў і арганізацый горада, будынак раённай бальніцы, добраўпарадкаваць іх тэрыторыі, рэканструяваць гарадскія ачысныя збудаванні, палац Радзівілаў (пад музей), капітальна адрамантаваць лазнева-аздараўленчы комплекс, вуліцу Азёрную (распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя). На шэрагу вуліц райцэнтра будуць пракладзены інжынерныя сеткі.
У Наваельні плануецца капрамонт будынкаў паліклінікі, дзіцячага сада, аддзялення паштовай сувязі, рамонт пасялковай бібліятэкі, Дома культуры, сярэдняй школы. А ў Казлоўшчыне правядуць рэканструкцыю будынка ўнівермага: замест гандлёвай установы тут “прапішацца” культурна-досугавы цэнтр. Капітальны рамонт чакае таксама плошчу пасёлка і вуліцу Азёрную.
А. НІЧЫПАР.

Перамога

Изображение пользователя Alex.

Ответы на некоторые вопросы

Возможно, материал не совсем свежий, но тем не менее...

Также "Перамога" предлагает ответы на некоторые вопросы по ремонтным работам в городе:
http://peramoga.dzyatlava.by/2008/09/28/1890/

Изображение пользователя Gorynych.

Фонтан: to be or not to be?

Площадь приобрела свои очертания. Ремонт близится к завершающей стадии.
А где хотя бы намек на фонтан? Нету. Уже ходят слухи, что и не будет. Я вот не представляю, где его теперь установят... Про туалет уж вообще молчу.

Изображение пользователя Alex.

RE: Фонтан

Лучше уж без фонтана, чем с фонтаном, который не будет работать...

Yandex cite