З РАЖСТВОМ ХРЫСТОВЫМ!

Улюбёныя ва Хрысце браты і сестры!
Сардэчна віншую ўсіх вас з вялікім і радасным святам прыходу ў свет Сына Божага, са святам Ражства Хрыстова!
Аднойчы вартая жалю чалавечая ганарлівасць прывяла людзей да пабудовы небывалай вежы – без Бога і супраць Бога. У глінянай таблічцы, выяўленай археолагамі ў Месапатаміі, значыцца: “Калі гэтая царственая вежа, як бура, узвысіць свой голас, неба задрыжыць. Яе жахлівае ззянне выпраміцца ў небе, яе вялікі жах знішчыць зямлю. Яе імя пакліча краіны з краю неба. Такая была задумка старажытных “вольных муляраў”. Гасподзь Усядзержца разбурыў мурашыныя патугі багаборцаў – пабудова абвалілася, а будаўнікі, якія пазбавіліся агульнай мовы, разбегліся па розных краях зямлі. Само гэтае месца атрымала назву Вавілон – “змяшэнне”. Усявышні жадаў будаўніцтва іншым чынам -- не ўзвядзення вежы з абпаленай цэглы, а нябачнае ўзвядзенне праўды Божай у чалавечых сэрцах. Гэтая святая справа здзяйснялася вякамі, пераходзіла з пакалення ў пакаленне – старажытныя праведнікі станавіліся жывымі прыступкамі лесвіцы, якая вядзе да духоўных вяршыняў. І лесвіца чалавечага духу дасягнула нябёсаў, па якой у паўшы свет сышоў “Сам Адзіны і Бязгрэшны”.
І вось сёння мы зноў праслаўляем народжанае ў Віфліеме Боскае Немаўля. “З намі Бог!” – усклікае Святая Царква. “Люди, ходящие во тьме, видяша свет велий; живущии во стране и сени смертней, свет воссияет на вы; яко Отроча родился нам, Сын и дадеся нам, яко с нами Бог".
Сышоўшы з нябёсаў Сын Божы паказаў Сябе людзям, каб вылечыць чалавечыя немачы і недасканаласць, прасвятліць азмрочаныя грахом душы Сваім невечаровым святлом і падарыць Вечнае жыццё ў Царстве Нябесным. Прыход у свет Хрыста Выратавальніка карэнным чынам змяніў чалавечае жыццё і саму нашую прыроду. Мы – больш не рабы граху, мы не баімся бурных стыхій, жыццёвага мора, паколькі маем надзейную прыстань у Царстве Хрыстовым. Мы больш не адзінокія ў гэтым свеце, бо з намі Бог, які працягвае сваю руку нам на дапамогу.

Усё гэта падорана Ражством Хрыстовым. Аднак распарадзіцца гэтым бясцэнным дарам кожны можа па-свойму, паколькі чалавеку дадзена свабода волі, і нават Усемагутны Бог не парушае яе. Мы можам утаіць гэты дар, як евангельскі талент, закапаны ў зямлю, забыцца пра яго ў мітусні звычайнага жыцця з яго дробязямі і клопатамі, а можам памножыць, асвяціўшы свае дні подзвігам малітвы, шчырай любові да Бога і бліжняга, выкананнем евангельскіх запаведзяў, удзелам у жыцці Царквы і свайго прыхода. І тады мы ўбачым, як разам з нашай душой мяняецца само жыццё вакол нас, як прасвятляецца і пераўтвараецца навакольны свет. Радасная прыналежнасць Божаму Промыслу ўсяго нашага жыцця, пастаянная ўдзячнасць Богу і гарачая, з глыбіні душы, малітва – вось тыя дары, якія мы, як евангельскія волхвы, павінны прынесці Свайму Выратавальніку.
Паводле свяціцеля Ціхана Задонскага “Господь на смиренное прошение преклоняется. Преклонится и к нашему смирению; припадём только к Нему, подражая благорозумным волхвам, не в пеленах уже повитому, но на Престоле славы со Отцом и Духом сидящему. Вместо золота, ливана и смирны сокрушенное и смиренное прошение принесём".
Кожны з нас, браты і сестры, закліканы да дасканаласці, паколькі далучаны да Уседасканалага Бога (Мф.5,48). З намі Бог – значыць мы павінны быць прыкладам веры, надзеі, любові ў духоўна-прагнучым і неспакойным свеце. З намі Бог – і няхай праз нас Ён дзейнічае ўсюды, дзе людзі маюць патрэбу ў дапамозе словам і справай. З намі Бог – і Яго накірункам пойдзем па шляху, які вядзе да вечнага Яго Царства.
Будзем жа помніць словы, сказаныя святым апосталам Паўлам: “Скорбь и теснота всякой душе человека, делающего злое… Напротив, слава и честь, делающему доброе” (Рым. 2,9-10).
Таму сёння, улюбёныя браты і сестры, я зноў і зноў з глыбіні веруючага сэрца сардэчна віншую ўсіх вас са светлым святам Ражства Хрыстова. Няхай святло Віфліемскай зоркі асвячае ваш жыццёвы шлях, а народжанае Боганемаўля Хрыстос няхай благаслаўляе ўсіх нас у надыходзячым Новым годзе мірам, здароўем, даўгалеццем і поспехам ва ўсялякай добрай справе. Амінь.
Мне застаецца толькі нагадаць, што 9 студзеня, у панядзелак, у Дзятлаўскім раённым доме культуры адбудзецца Каляднае прадстаўленне Нядзельнай школы пры храме Прэабражэння Гасподня г. Дзятлава. Яно пачнецца ў 18 гадзін. Прыходзьце, калі ласка!
Пратаіерэй Мікай ПІНЧУК,
Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Прэабражэння Гасподня г. Дзятлава.

Перамога

Изображение пользователя LenaH.

С рождеством Христовым

Доброта, доброта,
Доброта вам не малость,
В доброте есть любовь,
И, конечно, есть жалость!

Пусть все люди на свете
Очень любят друг друга,
Пусть не встанут меж ними,
Холода, злые вьюги!

Доброту вы дарите,
От души и спонтанно,
И пусть этот поступок
Не покажется странным!

Yandex cite