З УЗНАГАРОДАЙ!

У пачатку года абласны выканаўчы камітэт падвёў вынікі штогадовага спаборніцтва гарадоў і раёнаў Гродзеншчыны ў эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2007 годзе. На чарговым сумесным пасяджэнні аблвыканкама і сесіі абласнога Савета дэпутатаў старшыня аблвыканкама Уладзімір Саўчанка ўзнагародзіў пераможцаў.
Па выніках работы прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту, сувязі і сферы паслуг у трэцяй групе пераможцам прызнаны – Дзятлаўскі раён. У другой групе першае месца прысуджана Мастоўскаму раёну. У першай групе гарадоў пераможцам прызнны Кастрычніцкі раён горада Гродна.

Пераможцам у спаборніцтве па выніках работы аграпрамысловага комплексу стаў Карэліцкі раён, другое месца заняў Мастоўскі раён, трэцяе – Бераставіцкі.
У будаўніцтве і развіцці галін будаўнічай індустрыі лідэрам прызнаны Шчучынскі раён, другое месца – Гродзенскі раён, трэцяе – Ашмянскі.
У спаборніцтве па сацыяльна-культурнай сферы пераможцам прызнаны горад Гродна, другое месца заняў Смаргонскі раён, трэцяе – Лідскі раён.
Пераможцам, акрамя дыпломаў, былі ўручаны грашовыя прэміі і Ганаровыя пераходныя сцягі. Па выніках спаборніцтва 60% прэміі будуць накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, а астатнія сродкі пойдуць на заахвочванне кіраўнікоў, спецыялістаў і работнікаў, якія найбольш вызначыліся ў спаборніцтве.

Газета Перамога

Изображение пользователя Alex.

Вот оно как!

Вот оно как!

Изображение пользователя htota.

Дятлово рулит!!!

Дятлово рулит!!! Или только по бумажкам???

Yandex cite