Збіраешся за мяжу?

У сувязі з рашэннем кіраўніцтва Рэспублікі Польшча, з 1 кастрычніка
2007 года адкрыццё візы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць
за мяжу, будзе здзяйсняцца толькі пры наяўнасці поліса добраахвотнага
страхавання ад няшчасных выпадкаў і хваробаў на час паездкі за мяжу.

Дагавор страхавання па добраахвотнаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў
і хваробаў на час паездкі за мяжу можна заключыць у прадстаўніцтве
Белдзяржстраху па Дзятлаўскаму раёну. Ён можа быць заключаны на тэрмін
ад 1 дня да 1 года ўключна. Страхавая прэмія па жаданню страхавальніка
можа быць уплачана як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце. Для
пастаянных страхавальнікаў, якія заключаюць дамову страхавання другі і
наступныя разы, ў прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Дзятлаўскаму раёну
пры прад’яўленні папярэдняга дагавора прадастаўляюцца скідкі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у прадстаўніцтве
Белдзяржстраху па адрасу: г. Дзятлава, вул. Перашамайская, 1 і па
тэлефонах 22-9-46, 21-6-23.

Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскаму раёну.

Дзятлаўская раённая газета "Перамога".

Изображение пользователя Captain Flint.

Заўважце, як

Заўважце, як хораша гучыць: "...адкрыццё візы грамадзян ... будзе здзяйсняцца толькі пры наяўнасці поліса добраахвотнага страхавання ...". Гэта справа добрая - подстрахавацца, але калі называць рэчы сваімі імёнамі, то якая ж гэта "дабраахвотная" страхоўка??

Изображение пользователя Mystery.

Ну так...

Если едешь в Швецию или Латвию, там обязательно иметь страховку. Почему бы не иметь страховку и при поездке в Польшу?

Yandex cite