Жыццё, прысьвечанае паэзіі

Сёлета спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння В. М. Шымука. Мерапрыемства, прымеркаванае юбілею паэта, адбылося ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. На ім прысутнічалі ўдзельнікі аб’яднанняў “Пралеска”, “Сучаснік”, “Сустрэча”.

На пачатку ўсіх прысутных павітала вядучая мерапрыемства Л. І. Шыцько. Яна адзначыла адметнасць лірыкі В. Шымука, падкрэсліла, што чытачоў цікавіць яго творчасць.

Сваімі ўспамінамі пра Віктара Шымука з прысутнымі падзяліўся А. Ю. Лях. Ён быў знаёмы з паэтам, раза з ім вучышся ў школе. Аляксандр Юльянавіч адзначыў, што Віктар Шымук пачаў пісаць вершы яшчэ ў шокльныя гады, будучы вучнем чацвёртага класа. І ўсё жыццё паэт пісаў толькі на беларускай, на матчынай мове.

Творчасць Віктара Шымука актыўна вывучаецца вучнямі гімназіі Дзятлава. Падчас мерапрыемства з дакладамі выступілі вучаніцы 10 “Б” і 10 “В” класаў гімназіі, якія расказалі пра асаблівасці лірыкі паэта, яе вобразнасць і тэматыку.

Кацярына Дораш засяродзіла ўвагу прысутных на вобразах малых рэк Дзятлаўшчыны ў вершах В. Шымука. Наталля Юранкова расказала пра саблівасці ваеннай тэматыкі лірыкі паэта. Даклад Кацярыны Кугура быў прысвечаны песеннасці лірыкі В. Шымука.

Многія вершы паэта сталі песнямі, музыкую да якіх напісаў Пётр Русаў. Падчас мерапрыемства ў Дзятлаўскай раённа бібліятэцы свае аўтарскія песні на вершы В. Шымука выканала настаўніца гімназіі г. Дзятлава Т. П. Ваніслаўчык.

Сваё меркаванне пра паэзію В. Шымука падчас мерапрыемства выказала ўрач Дзятлаўскага райЦГЭ С. А. Якшэвіч. Яна адзначыла прыгажосць яго лірыкі, яе магічнае ўдзеянне на чытача.

Завяршылася мерапрыемства выступленнем М. П. Грышана.

А. Дуброўская, Дзятлаўская раённая газета "Перамога"

P.S. У гэты час у Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць выстава "З вышыні перажытага", прысьвечаная 75-годдзю са дня народзінаў В.М.Шымука

Yandex cite