Сбор новостей
Уезд у цэнтр Менска плануюць зрабіць платным
Для таго каб разгрузіць транспартныя патокі ў цэнтры сталіцы і адначасова вырашыць праблему парковак, уезд у цэнтр горада плануецца зрабіць платным, паведаміў на прэс-канферэнцыі 31 кастрычніка галоўны інжынер УП «Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі» Пётр Пруднікаў.
Категории: Новости
«Лаву Клінтана» адрэстаўравалі пасля нападу вандалаў
Адноўлены мэмарыяльны знак “Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці”, альбо гэтак званая “Лава Клінтана”, 31 кастрычніка быў нанава ўсталяваны ў Курапатах.
Категории: Новости
Беларускія чыноўнікі не жадаюць абмяркоўваць пытаньні правоў чалавека
У Беларусі трэці дзень знаходзіцца прэзыдэнтка Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сухайр Бэльхасэн. Яна заявіла, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі зьяўляецца найбольш напружанай у рэгіёне. Мэта яе місіі — падтрымаць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі і вывучыць умовы ўтрыманьня пад вартай і выпадкі жорсткага абыходжаньня ў зьняволеньні.
Категории: Новости
Якубовіч назваў антысеміцкія заявы Лукашэнкі «несур'ёзнымі»
Ізраільскі бок лічыць беларуска-ізраільскі інцыдэнт вакол выказванняў Аляксандра Лукашэнкі вычарпаным. Пра гэта падчас сустрэчы з рэдактарам «Советской Белоруссии» Паўлам Якубовічам заявіў намеснік кіраўніка аддзела па Цэнтральнай Еўропе і Еўразіі МЗС Ізраіля Пініі Авіві, піша ізраільскае выданне «Haaretz».
Категории: Новости
Расея не адмовіцца ад ядзернай зброі
Тактычную ядзерную зброю пакуль мэтазгодна пакінуць у арсеналах расейскіх Узброеных Сілаў, перадае "Інтэрфакс" заяву начальніка 12-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства абароны Расеі генерал-палкоўніка Уладзіміра Вярхоўцава.
Категории: Новости
Раманчук: «Новыя цэны на электрычнасць могуць выклікаць у людзей шок»
З наступнага года тарыфы на электраэнергію, якая пастаўляецца насельніцтву, могуць значна ўзрасці.
Категории: Новости
Звольнены міліцыянт пакрые выдаткі на сваё навучанне
11,5 мільёны рублёў павінен выплаціць супрацоўнік міліцыі, звольнены з Аршанскага ГАУС за парушэнне службовай дысцыпліны.
Категории: Новости
«Чысткі» ў пракуратуры
Пракурор Гарадзенскай вобласці Васіль Літвінаў будзе вызвалены ад занятай пасады, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску Генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.
Категории: Новости
Павел Глоба: Лукашэнку чакае «ціхая паўзучая змова»
Самыя знакамітыя расійскія астролагі Павел Глоба і Рыгор Кваша прагназуюць, што 2008 год стане самым складаным для Аляксандра Лукашэнкі: яго чакаюць змовы ў бліжэйшым асяроддзі, эканамічная нестабільнасць і, магчыма, адстаўка.
Категории: Новости
Адзін дзень з жыцця «Свабоднага тэатра» вачыма шведа (ВІДЭА)
Шведскі рэжысёр Томас Нордэнштадт зняў 7-хвілінны фільм пра беларускі «Свабодны тэатр». Рэжысёра цікавіць усё, што звязанае з тэатрам, але найперш – сама Беларусь і жыццё яе народа…
Категории: Новости
За памяць пра камуністычныя рэпрэсіі – пад суд
Учора ў Віцебску падчас акцыі, прысвечанай Дню памяці продкаў "Дзяды", адбыліся масавыя затрыманні дэмакратычных актывістаў. Затрыманыя 25 чалавек. Акцыя праходзіла ў вёсцы Паляі, якая знаходзіцца прыкладна ў 15 кіламетрах ад горада. Недалёка ад гэтай вёскі ёсць месца, дзе, паводле звестак мясцовых жыхароў, у 30-я гады мінулага стагоддзя НКВД расстрэльваў прадстаўнікоў віцебскай інтэлігенцыі.
Категории: Новости
Андрэй Бастунец: «Ужо сёньня ўлады адсочваюць публікацыі ў інтэрнэце»
Міністар інфармацыі Беларусі Ўладзімер Русакевіч заявіў, што інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных выданьняў павінны рэгістравацца як сродкі масавай інфармацыі. Цяпер у краіне створана адмысловая група, якая аналізуе сусьветную практыку па гэтым пытаньні. Калі група зьбярэ адпаведныя матэрыялы, то ўнясе свае прапановы аб прававым рэгуляваньні дзейнасьці інтэрнэт-СМІ – адзначыў Русакевіч.
Категории: Новости