Dzyatlava.by Team
АХОНАВА
Да маёй Радзімы і Зецельскай старонкі Кожны раз, як да новага, Выязджаю ў Ахонава. Еду – заўсёды хвалююся Ды краявідам любуюся. Не сцякла і мінутка, Абмінуў Зецела хутка. Едзь паволі, не спяшы – Ужо скора Курпяшы. Глянь налева, ўправа глянь – Цячэ
АХОНАВА
Да маёй Радзімы
і Зецельскай старонкі
Кожны раз, як да новага,
Выязджаю ў Ахонава.
Еду – заўсёды хвалююся
Ды краявідам любуюся.
Не сцякла і мінутка,
Абмінуў Зецела хутка.
Едзь паволі, не спяшы –
Ужо скора Курпяшы.
Глянь налева, ўправа глянь –
Цячэ рэчачка Ухань.
А далей будзе Арліна –
Ўжо й дарогі палавіна.
Тут ля Моўчадзі-ракі
Вёсачка Баравікі.
А ў ёй сябра Свіб жыве
Ды у госці ўсё заве.
У яго як заначую,
Смачным мёдам зачастуе.
Што за радасць! Справа ён,
Гонар нацыі – “Радон”:
Мы старанна будавалі –
Мы пра заўтра краю дбалі.
Тут праз лес бяжыць дарога,
Дзе грыбоў заўсёды многа.
Ручай Клішаўка журчыць,
А вакол – Трайня ляжыць.
За чыгункай на узгорку
Паўстае, нібыта Зорка,
Вёска родная мая,
Што расціла, берагла.
Тут маленства родны свет:
Школа, ФАП і сельсавет.
Пакуль голас гучыць звонка
І ўсяму даю я рады,
Мая мілая старонка,
Не зазнаеш маёй здрады..
Ахонава! Родная вёска --
Сэрцу лагодны спачын.
Такая мне воля Боская,
Такі мне з народзінаў чын.
Уладзімір ЛОГАШ
- Блог пользователя Alex
- 46 просмотров
- Цитирование
Отправить комментарий
Подробнее о форматировании