Дварэц (Дзятлаўскі раён): млын, касьцёл і сьветлы Анёл...

Наступны фотарэпартаж аб Дзятлаўскім раёне блогера futureal2006 на старонках belarus_travel, на гэты раз аб вёсцы Дварэц.

Сяньня буду распавядаць пра Дварэц. Не пра палац, не:-)) Пра Дварэц - вёску Дварэц, што ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уласна кажучы, пра сам Дварэц мала што можна распавесьці, затое там ёсьць на што паглядзець. Вось і паглядзім...

Калі прыязджаеш у Дварэц рэйсавым аўтобусам, першае, што кідаецца ў вочы - Пакроўская царква, што знаходзіцца адразу ля аўтобуснага прыпынку. Гэтая невялічкая цэркаўка зьдзіўляе па-мадэрнісцку нестандартным вырашэньнем формаў традыцыйнага для 19 стагодзьдзя трохчасткавага праваслаўнага храма:

Архітэктар адмовіўся ад выкарыстаньня дэкаратыўных элемэнтаў псэўдарускага стылю на карысьць брутальнага, амаль канструктывісцкага, спалучэньня гэамэтрычных фігураў - паглядзіце, напрыклад, як трохкутныя "заломы" вежы-званьніцы спалучаюцца з трохкутнікам даху асноўнага аб'ёму царквы.

Думаю, такая царква спадабалася б Малевічу з Пікаса)
А зусім непадалёк, на супрацьлеглым беразе невялічкай рачулкі, можна пабачыць маляўнічыя крушні вадзянога млына.

Глядзець і чытаць далей на belarus_travel

Yandex cite