Публиковал материалы "Перамогі" (№6, 24.01.2009) и наткнулся на следующую статью:
Цитата:
ХТО АДРАМАНТУЕ ДАРГУ?
-- Не дапрацоўваюць, мякка кажучы, камунальныя службы , не дапрацоўваюць. Прыклад таму – вуліца Азёрная ў Дзятлаве. Некалькі гадоў на асфальтаваным пакрыцці вуліцы існавалі 2-3 неглыбокія яміны. Яны былі добра бачныя, іх заўсёды можна было аб’ехаць. Улетку яміны былі пакрыты суглінкам. На працягу некалькіх дзён на дарозе было роўна і прыгожа. Аднак хутка дарога ператварылася ў паласу, на якой узнікла даволі шмат ямінак. Пасля дажджу яны запаўняюцца вадой. Вось вам і прыгажосць, і зручнасць! А асфальт пад суглінкам, як вядома, не дае вадзе пайсці ўглыб. І такая сітуацыя цягнецца ўжо паўгода. Яна стварае нязручнасці не толькі для жыхароў вуліцы Азёрнай, але і для жыхароў прылеглых вуліцаў, а таксама тых, хто ідзе ці едзе ў садок № 2, бальніцу, сырзавод. Узнікае пытанне , хто нарэшце адрамантуе дарогу па вуліцы Азёрнай?
-- Жыхар вуліцы Азёрная ў Дзятлаве:
Адказ А.І.Пачабыта, намесніка старшыні Дзятлаўскага райвыканкама:
-- Раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што раённым унітарным прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі праведзена падсыпка і грэйдзіраванне вуліцы Азёрная.
Падрыхтавала да друку
А.ДУБРОЎСКАЯ.
То, что здесь сказано о мелких ямках - это ОЧЕНЬ мягко сказано.
Дорога стала просто ужасной с колдобинами и рытвинами, провалеными канализационными люками и т.д.
А ответ чиновника - вообще жесть!!!