Так сцвярджае народная мудрасць. Таму выбраць дату для свайго вяселля – справа адказная.
Нумералогія – навука пра лічбы і іх уплыў на жыццё чалавека – сцвярджае: выбар даты – справа нялёгкая. У мінулым годзе найбольшая колькасць шлюбаў па нашай краіне прыйшлася на дату трох сямёрак –07.07.07.
Сімвалізм лічбы 7 базіруецца на тым, што магічная сямёрка ў культурах розных народаў мае значэнне максімума, паўнаты. Сем дзён стварэння, сем дзён тыдня, сем асноўных колераў, сем смяротных грахоў, сем хрысціянскіх таінстваў. У рускай культуры тыдзень называўся “седміцай”. 7=3 (розум, дух, душа) +4 (свет) – гэта містычная прырода чалавека.
У кнізе Янкі Крука, даследчыка духоўнай культуры беларусаў, гаворыцца: “У міфа-паэтычнай мадэлі свету лік сем спалучае два яго планы: з аднаго боку, як сімвал паяднання часу (у трох яго вымярэннях: былое – сучаснасць – будучыня) і прасторы (чатыры бакі свету), а з другога – сам космас мае сем нябёсаў (узгадаем ацэнку эмацыянальнага стану шчаслівага чалавека: на сёмым небе ад шчасця).
Але ажыятаж 7 ліпеня 2007 года быў не паўсюдна. У аддзеле ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама, напрыклад, шлюбы маладыя рэгістравалі 6 і 13 ліпеня, а 7 чысло наогул “выпала”.
Аднак у гэтым годзе малюнак зменіцца: сёлета – дата трох васьмёрак (08.08.08). Папярэдне чакаецца, што ў жніўні шлюб возьмуць 14 пар, з іх 8 – 8 жніўня. Калі ўлічыць, што на “08.08.08” першая пара запісалася яшчэ 5 студзеня, а ў чэрвені і ліпені разам узятых шлюб возьмуць толькі 7 пар, то можна сказаць: “модны настрой” у гэтым годзе нашу моладзь не абмінуў.
Што ж гаворыць нумералогія наконт васьмёркі?
Адпаведна Піфагора,гэта — сімвал гармоніі, свяшчэнная лічба. Лік божага правасуддзя. Асноўныя сімвалы: каханне, закон, згода. Як сіметрычная лічба, якая ўяўляе сабой перавернуты знак бясконцасці, тоіць раздвоенасць і ўяўляе адначасова два светы — матэрыяльны і духоўны. Складзеная з двух лічбаў (4 і 4) — сімвал нязменнага, прадвызначанага Лёсу. У астралогіі адносіцца да планеты Сатурн, якая інакш завецца планетай лёсу.
У публікацыі Янкі Крука знаходжу наступнае:”…васьмёрка практычна нідзе не называецца, але сям-там прысутнічае сваімі сімвалічнымі праявамі. Так, на вяселлі бацька маладой перавязваў маладым рукі крыж-накрыж ручніком, каб завесці пад абразы. Калі бацька і маці сустракалі маладых перад парогам хаты, бабуля тым часам клала праз парог ручнік, а пад яго хавала замок, які па форме нагадваў тую ж васьмёрку. Знакам саюза, вечнага паяднання і бясконцага працягу радавога дрэва ў будучыню была васьмёрка ў гарызантальным становішчы: два абручы-пярсцёнкі на вясельным картэжы, два галубкі на вясельным караваі перавязаныя між сабой.
Верыць альбо не верыць у сімвалічнасць лічбаў – асабістая справа кожнага. Нагадаю адно: шлюбы, яны ж толькі ладзяцца на зямлі, а злучацца – на небе.
Юля ЯФІМІК,
студэнтка факультэта журналістыкі БДУ.
по материалам "Перамогi"
June 22nd, 2008 Светлана
- Блог пользователя Светлана
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
- 408 просмотров
кто-то раньше
кто-то раньше как раз про даты свадеб интересовался.
Если кто-то
Если кто-то читал книгу Янки Крука "Золотые правила народной культуры", поделитесь впечатлениями и своими мыслями по поводу... Была недавно в Минске, пролистала эту книгу бегом (не было времени на подробное чтение). Мне показалось, что там очень много интересного, но ощущение смеси христианства и язычества оставляет недоумение и вопросы...
Поискал в инете
Поискал в инете инфу о книге - интересно. При случае поищу в продаже. А Вы где именно книгу видели?
Книгу видела у
Книгу видела у родственников(гостила пару дней) в Минске с именной подписью и телефоном самого Янки Крука. Говорят, бывает в продаже.