Хто даў нам права рызыкаваць

Мы ўсе выдатна ведаем статыстыку, ведаем, што на дарогах за год гінуць тысячы людзей, не ўлічваючы беззваротна страціўшых здароўе. Мы часам (а жыхары вялікіх гарадоў па некалькі раз у дзень) бачым аварыі, бачым, як з-за дурасці аднаго гінуць іншыя. І мы чамусьці ўвесь час лічым, што гэта нас не тычыцца, што гэта неяк само-сабою пройдзе міма нас. Разок паспеў праскочыць? Яшчэ раз? А потым… можаш і не паспець. Або не дадуць паспець. Сеў п'яным за руль? ДАІ не злавіла? А калі п'яны за рулём забівае людзей і сам гіне? Як святар, пытаю сябе: як адпяваць такога чалавека? "Са святымі упакой"? А дзе мяжа паміж безадказнасцю сеўшага п'яным за руль і безадказнасцю ідучага на небяспечны абгон? Або проскакваючага на чырвонае святло, калі з-за гэтай безадказнасці гінуць людзі?
Хто, уласна даў нам права рызыкаваць сваім жыццём дзеля таго, каб прыехаць у пункт прызначэння трохі хутчэй? Хто даў нам права рызыкаваць ЧУЖЫМІ жыццямі, толькі таму, што мне не церпіцца, і таму што мне падаецца што я праскочу? Думаю любы кіроўца мяне зразумее (акрамя пэўна канадскіх - яны там правилапаслухмяныя, ніхто на сустрэчную паласу праз падвойныя суцэльныя на абгон не выскоквае, можа яшчэ і таму што палосы аддзеленыя бетонавай сцяной). Ты едзеш спакойна, у сваім шэрагу, у свой бок. З табой едуць людзі свае, чужыя - усё роўна. І раптам хтосьці, хто едзе па сустрэчнай паласе за ўсіх вырашае, што некалькі хвілін патрэбных яму, важней чым яго жыццё, маё жыццё, жыцці нашых пасажыраў. Нікога не цікавіць бачнасць дарогі, палосы, адлегласць да сустрэчнай машыны. Усё разлічваецца так: табе трэба - ты і тармазі.
Неаднаразова сам трапляў у сітуацыю, калі ідзеш на абгон, усё пралічыўшы, па правілах, на не небяспечны абгон. А той, каго ты абганяеш, пачынае паскарацца дзеля таго, каб нешта камусьці даказаць, не прапускае цябе, свядома падстаўляе пад сустрэчную машыну. Мы не паважаем ні сябе ні іншых людзей, не шкадуем ні сваіх жыццяў, ні жыццяў тых, хто ў дадзены час залежыць ад нас.
А пешаходы ў цёмны час сутак ідучыя гуртам спіной да спадарожнага транспарта? Яны разумеюць, што іх не відаць, што кіроўца можа быць аслеплены святлом сустрэчнага транспарта? Ці задумваюцца калі-небудзь людзі, чаму трэба ісці тварам да сустрэчнага транспарта, а не спіной?
Вядома, навучыцца быць культурным і дасведчаным кіроўцам - справа не аднаго дзесяцігоддзя кіроўчай практыкі. Але часцяком падаецца, што няма нават гэтага імкнення. Наадварот выяўляецца нахабная самаўпэўненасць.
Падобныя паводзіны на дарозе - не проста чарговае парушэнне ПДР, але штораз грэх перад Богам і перад людзьмі. Гэта я сведчу, як святар. Гасподзь можа дараваць адзін, другі, трэці, чацвёрты… дзесяты раз, але калі чалавек не жадае змяняцца, то раней ці пазней апынецца ў сітуацыі, калі Бог ужо не зможа дапамагчы. І дарма тады ўжо наракаць і каяцца… Бог даў чалавеку розум і адказнасць. За сваі неразумнасць і безадказнасць мы павінны будзем адказваць самастойна.
Іярэй Георгій Рой,
Настаяцель Свята-Барыса-Глебскагай царквы в. Накрышкі,
Выкладчык Мінскай Духоўнай Акадэміі, кандыдат багаслоўя

__________________________

Изображение пользователя Александр.

Раз прошло,

Раз прошло, потом ещё раз... Да, всё до поры до времени.
Но больше всё , что по молодости дури в голове полно. Ты говоришь, а они всё равно своё делают.

Изображение пользователя Alex.

Без мелких ДТП

Без мелких ДТП не обойтись, количество автомобилей изо дня в день растёт. Уж сколько раз в меня везжали и я въезжал. Но царапина или помятое крыло ничто по сравнению с человеческой жизнью, поэтому презираю тех, кто необоснованно рискует за рулём, а садиться пьяным за руль - вообще преступление.
Помимо этого необходимо тщательно следить за техническим состоянием автомобиля. Это касается и резины, и "подгулявших" аммортизаторов, и перегоревшей лампочки.
Плюс уважение друг к другу (это возможно необходимо поставить на первое место).

Изображение пользователя lotos.

такой пример.

такой пример. впереди пробка перед светофором. машин 15. зелёный. первые начали движение, а водитель перед тобой стоит- он пропускает машины справа и слева. (с пересекающей улицы, но не главной). и я вижу - снова загорается красный.
и подобные моменты происходят очень часто здесь в германии.
хотя и происшествий намного больше, видимо из-за того, что больше транспорта, а лихачества или непонятных ситуаций всегда хватает.

Internet Map Rambler's Top100 Rating All.BY Yandex cite