У сувязі з рашэннем кіраўніцтва Рэспублікі Польшча, з 1 кастрычніка
2007 года адкрыццё візы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць
за мяжу, будзе здзяйсняцца толькі пры наяўнасці поліса добраахвотнага
страхавання ад няшчасных выпадкаў і хваробаў на час паездкі за мяжу.
Дагавор страхавання па добраахвотнаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў
і хваробаў на час паездкі за мяжу можна заключыць у прадстаўніцтве
Белдзяржстраху па Дзятлаўскаму раёну. Ён можа быць заключаны на тэрмін
ад 1 дня да 1 года ўключна. Страхавая прэмія па жаданню страхавальніка
можа быць уплачана як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце. Для
пастаянных страхавальнікаў, якія заключаюць дамову страхавання другі і
наступныя разы, ў прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Дзятлаўскаму раёну
пры прад’яўленні папярэдняга дагавора прадастаўляюцца скідкі.