Пра бульбу %) Умова даволі нязграбная, аднак адказ вельмі ўдалы.
Вазьміце дзьве любыя бульбіны. Як даказаць, што тэарэтычна магчыма намаляваць звычайнай шарыкавай ручкай на паверхні абедзьвюх бульбінаў дзьве замкнутыя крывыя (па адной крывой на кожнай бульбіне), якія будуць абсалютна аднолькавыя ва ўсіх трох вымярэньнях. Памер бульбінаў і іх форма адвольная.