27 лістапада а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашаюць на адкрыццё выставы рэпрадукцый твораў Напалеона Орды са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве.
Творы Напалеона Орды з’яўляюцца самымі вялікімі і самымі шырокімі вобразамі зямель даўняй Рэчы Паспалітай у XIX стагоддзі. У ім спалучаюцца ўсе тэндэнцыі гэтага стагоддзя: рамантычная - якая шукае маляўнічай прыгажосці, гістарычна-патрыятычная - якая паказвае нацыянальныя помнікі, і інвентарызатарская - якая занатоўвае выгляд захаваных гістарычных помнікаў.