Уводзіны. Частка I.

Ф. Скарына. пишет:
«Понеже от приложения звери,
ходящие в пустыни, знають
ямы своя; птици, летающие по
возъдуху, ведають гнезда своя;
рибы, плавающие по морю и в
реках, чують виры своя; пчелы
и тым подобная боронять ульев
своих, - тако ж и люди, игде
зродилися и ускормлены суть
по бозе, к тому месту великую
ласку имеють».

Археалагічныя знаходкі на тэрыторыі горада, якія часам трапляюць у рукі навукоўцаў, гістарычныя крыніцы сведчаць аб тым, што тэрыторыя Дзятлава, як паселішча, мае старажытную гісторыю, хаця годам заснавання яго як мястэчка па праву лічыцца 1498 год.

У 2005 годзе, недалёка ад рэчкі Дзятлаўка, на пляцу жыхара горада была знойдзена каменная сякерка. Гэта дае магчымасць сведчыць аб тым, што людзі пачалі сяліцца тут яшчэ ў каменным веку.

Каменная сякера

Жалезны наканечнік ад стралы, таксама знойдзены недалёка ад рэчкі, гаворыць аб тым, што жыццё ў гэтых мясцінах працягвалася і ў жалезным веку.

Стратэгічная роля паселішча ўзрастае ў раннім сярэднявеччы. Большасць беларускіх мястэчак будавалася або развівалася з вёсак, якія знаходзіліся каля важных транспартных шляхоў–гасцінцаў, трактаў, суднаходных рэк. Вельмі часта мы знаходзім мястэчкі на скрыжаванні двух або ў развілцы трох бойкіх дарог. Вышэй пералічаныя прадпасылкі ў поўнай меры адносіліся да ўмовы ўзнікнення Дзятлава. Была свая развілка: тут знаходзілася скрыжаванне дарог да старажытных гарадоў - Слоніма, Ліды і Навагрудка. З усходу мястэчка мяжуе з навагрудскім ўзвышшам, з захаду – нёманскай нізінай. Каля Дзятлава знаходзілася найбольш вузкая частка забалочанай даліны ракі Дзятлаўка. А гэта, па–першае, аблягчала пераправу праз балоты для насельніцтва ў мірны час, а, па–другое, паселішча стаяла быццам бы на стражы броду і, пад час канфліктаў, магло нават малымі сіламі затрымаць прасоўванне непрыяцеля.

У ХІІІ стагоддзі пачало набіраць моц Наваградскае княства. Вядзецца жорсткая барацьба з Галіцка-Валынскім княствам за землі і за палітычны ўплыў. Мабыць у гэты час “Двор Здзечоло” (Zdziecziolo) набывае статус ваеннай заставы, па старажытнаму “сторож”, гэта значыць “ахова, баявы дазор”. Яна абараняла шлях з паўднёвага захаду да сталіцы княства Навагрудка. Менавіта тут, як лічаць некаторыя навукоўцы, адбылася бітва ў 1253 годзе паміж літоўскім і галіцка-валынскім войскамі. Іпацьеўскі летапіс засведчыў ваеннае сутыкненне і перамогу войск Літвы: “…и послаша сторож Литва на озере Зьято и гнаша через болота реки Щары…”

Працяг будзе...

Ф.Ф.Красюк,
дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этим вопросом проверяется, человек Вы или робот :-)
Image CAPTCHA
Скопируйте символы с рисунка (большие и маленькие буквы различаются).
Yandex cite