Барацьба за родную мову на Дзятлаўшчыне ў 20-х гг. мінулага ст. і ўдзел праваслаўных святароў

На мой густ, вельмі цікавая інфармацыя з перыяду панавання Польшчы.

З успамінаў С. Хмары. Рабінавы хмель.

У 1924 годзе намовілі святара Казлоўшчынскага праваслаўнага прыходу Катовіча з амбону заклікаць сялян, каб намагаліся беларускіх школаў і не пускалі моладзь у беларускія арганізацыі. Польскія ўлады пастанавілі яго за гэта выселіць з Польшчы ў Гданьск. Выклікала гэта вялікае абурэнне. Баючыся, што нашая партызанка яго адаб’е, бо такія хадзілі чуткі сярод сялян, а нашыя партызаны і ўзапраўду хацелі гэта зрабіць, польскія ўлады прыслалі арыштаваць і вывесці з Казлоўшчыны святара цэлы швадрон кавалерыі. Гэтак і вывезлі яго ў суправаджэнні двухсот вершнікаў і паліцыі. Вызначылі новага святара, былога белагвардзейскага афіцэра Баталіна, які адразу пачаў выступаць з казаннямі аб бандытах і іхных супольніках ды камуністах, што выдумалі нейкую беларускую мову. Намаўляў выдаваць прычасных да партызанкі паліцыі й наогул слухацца ўлады. З сялянамі паступаў, як з быдлам. Калі нешта хто меў да яго, не пушчаў на плябаню, мусілі чакаць на панадворку. За шлюб гроб карову... Вернікі звярнуліся да нас, асабіста да мяне, каб дапамаглі. 3 маёй ініцыятывы заклалі Камітэт Беларусізацыі Царквы: настаўнік А. Тарасюк — старшыня, я — сакратар, настаўнік П. Коска — скарбнік (усе дзейныя сябры партызанкі). Пайшлі да святара ў нядзелю перад службаю і ад імя камітэту й парафіян зажадалі беларускіх казанняў у царкве. Абзываючы нас бандытамі і камуністамі, выгнаў з плябані. У царкве, калі пачаў расейскае казанне з выкрыкамі аб бандытах і камуністах і нашым камітэце, з народу адазваліся выгукі: “Прэч расейскага правакатара, гавары па-беларуску!”. I ўсёй масай вернікі выйшлі з царквы й тут жа на пагосце зрабілі веча, прыняўшы рэзалюцыю з патрабаваннем выдалення папа-правакатара й беларусізацыі царквы. Пакуль поп паведаміў паліцыю, веча разышлося. Рэзалюцыя й апісанне падзей паслалі да кансысторыі ў Горадні і да віленскіх беларускіх і польскіх газет. Зрабіўся гук у прэсе. Перадрукавала і варшаўская. Кожную нядзелю рабіліся дэманстрацыі ў царкве й пры царкве. Паліцыя не памагала. Кансысторыя была змушаная зняць Баталіна і прыслаць нам беларуса. Гэта быў Сокал-Кутылоўскі, былы камандуючы Слуцкай Паўстанцкай Брыгадай. Царква была беларусізавана. 3 амбону пачало заклікацца аб патрэбе складання дэкларацыяў за беларускую школу і іншае.
Пры Баталіне быў нам прысланы дзяк — украінец Алексіевіч, які поўнасцю разумеў нашыя нацыянальныя памкненні. Ён як з вышэйшай адукацыяй меў права выкладаць для праваслаўных вучняў у польскіх урадавых школах Закон Божы. Вось жа з мае ініцыятывы, справадзіўшы беларускія лемэнтары і Закон Божы ў беларускай мове, Аляксіевіч пачаў выкладаць падчас сваіх лекцый не толькі па-беларуску, але праводзіў і навучанне беларускае мовы ў чатырох школах. У канцы школьнага году (1924-1925) Алексіевіча па даносу кіраўніцтва школаў у Гербелевічах і Мідзьвінавічах арыштавалі за «тайнае» навучанне беларускай мовы. Суд
апраўдаў, бо Алексіевіч тлумачыўся, што мусіў вучыць беларускай кірылічнай абэцэды дзяцей, каб маглі чытаць кірыліцай пісаны Закон Божы. Але ўлады выдалілі яго з Казлоўшчыны адміністрацыйна.

Изображение пользователя Captain Flint.

Сапраўды цікава... З гэтай

Сапраўды цікава...
З гэтай нагоды пытаньне: на якой мове паводле праваслаўнага канону павінна праводзіцца набажэнства? Ці гэта не мае ніякага асобнага значэньня?

Изображение пользователя свяшчэннік Георгій.

Набаженства ў Праваслаўнай

Набаженства ў Праваслаўнай царке можа праводзіцца на мове любога народу. Мова ў царкве не з'яўляецца нейкім непахісным дагматам. Пытанне мовы - ёсць пытаннем традыціі. У традыцыі славянскіх церкваў, а гэта не толкі русскія, украінцы і беларусы, а таксама сербы, балгары - выкарыстоўваецца галоўным чынам царкоўнаславянская мова, але кожны народ мае права служыць і на роднай мове.

Изображение пользователя Captain Flint.

Дзякуй.

Дзякуй.

Yandex cite