УРАДЖАЙ… ПАСЯРОД ДАРОГІ

Вясна, пачатак лета — час, калі людзі садзяць агароды. Вось і яміна, прафесійна раскапаная яшчэ ўвесну, што на вуліцы Азёрнай, не стала выключэннем. І ўжо ўвосень разрадзілася памідорамі. У кавуна, што рос у яміне побач з памідорам, суквецце, на жаль, не завязалася. Шкада, што не атрымалася пачаставацца дарожным кавуном. Але, мабыць, у гэтага дарожнага “аб’екта” доўгатэрміновыя перспектывы. Можа, у наступным годзе атрымаецца паласавацца і кавуном… Акрамя памідораў і кавуна, у яме яшчэ валяецца (інакш не скажаш) знак “Земляныя работы”, які час ад часу “мігрыруе” па вуліцы.
За выпадковым ураджаем у яміне пасярод дарогі ўжо амаль паўгода назіралі жыхары Азёрнай і суседніх вуліц. Жыхарка Яўгенія Майсееўна Капціловіч расказвае:
– Гэтая яміна тут ужо даўно, яшчэ з вясны. Раскапалі яе і пакінулі тут. Усёй вуліцай назіралі, як памідоры ў гэтай яме цвілі, а побач — нават кавун вырас. Нядаўна некалькі штук памідораў саспела. А ўначы замаразкі былі. Яны вось, бачце, і пасохлі.

Другая жыхарка Ніна Грыгораўна Буйко, двор якой знаходзіцца побач з “ураджайнай” ямай, кажа:
– Нават дату памятую, калі вырылі гэту яму: 15 чэрвеня. Машыны яе аб’яджаюць, сапсавалі мне ўсю сцежку. Хутка зіма прыйдзе, дзецям патрэбна бяспечная дарога, каб хадзіць у школу. Вуліцы павінны быць добраўпарадкаваны.
Сусед насупраць, Фёдар Фёдаравіч Красюк, вароты і веснічка якога выходзяць амаль на яму, кажа з іранічнай усмешкай:
– У гэтай яме два ці тры памідоры выраслі. Добрыя такія. А гарбуз цягнуўся з яміны і да самага плоту. А па гэтай дарозе і малакавозы ездзяць, і “легкавушкі”, і дзеці ў школу ходзяць. І ўсе павінны абыходзіць ці аб’язджаць гэтую яму-”агарод”.
Цікава, а калі яміну не закапаюць, што ў ёй вырасце ў наступным годзе?
Н. ТРАХІМОВІЧ.
Перамога

Изображение пользователя Alex.

Помидоры

Реально, помидоры росли))) И фитофтора их не брала, и ни поливал никто...

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этим вопросом проверяется, человек Вы или робот :-)
Image CAPTCHA
Скопируйте символы с рисунка (большие и маленькие буквы различаются).
Yandex cite