Нашёл материал о дятловчанине, со слов автора достаточно известной личности, а я об этом слышу впервые...
СЛЕД ГОРДАЙ ЗНІЧКІ
Міхась Казлоўскі
Чамусьці, калі я думаю пра ягоны лёс, то ўяўляю няспешна ідучым па вузенькай сцяжынцы сярод лагодных хваль каласістага жыта. Ідзе і светла ўсміхаецца роднаму небу, кучаравым аблачынкам, якія плывуць у таемную даль, ласкаваму ветрыку, што, як бы пацяшаючыся, ускудлачвае яго віхрастыя непаслухмяныя валасы. А вакол на многія кіламетры чутно вясёлае стракатанне конікаў між акіяна даспелых каласоў. Прыветліва ківаюць яму галоўкамі сіне-блакітныя валошкі, шчыра вітаюць бялявыя рамонкі. А ў вышыні бясконцую песню Радзімы спяваюць яму сціплыя птушкі беларускіх палёў. Лявон Мазура вяртаецца дадому. І ніяк не можа дайсці...