Дзятлава

Падарунак роднаму гораду

Беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст, скульптар, жывапісец, сябра Саюза беларускіх мастакоў Мікалай Несцярэўскі з Мінска на Дзень Незалежнасці адкрыў у Дзятлаўскім раённым Доме культуры сваю персанальную выставу і ўсе яе экспанаты падараваў роднаму гораду.
Сотні жыхароў Дзятлава прыйшлі 3 ліпеня ў мясцовы РДК, дзе на двух паверхах адкрылася прыватная выстава Мікалая Несцярэўскага. Кіраўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама, сябры, знаёмыя і простыя гараджане шчыра віталі свайго знакамітага і шчодрага земляка. І хоць нарадзіўся Мікалай Лаўрэнцьевіч на Беласточчыне ў вёсцы Бацюты, пасля вайны сям'я іх пераехала на Дзятлаўшчыну. "У 1945 годзе палякаў перасялялі ў Польшчу, а беларусаў — на ўсход. Мы вельмі не хацелі пакідаць Бацюты. Бо ў нас было 18 гектараў зямлі, 5 кароў, некалькі коней, шмат свіней, авечак, сотні курэй. Мы жылі даволі добра. Праўда, шмат працавалі, але і шмат мелі. Жылі заможна ажно да восені 1939 года. А потым жыць стала цяжка. І мы пад прымусам пераехалі да сваякоў у Дзятлава на Гарадзеншчыну", — прыгадаў на адкрыцці выставы Мікалай Несцярэўскі, якому ў сакавіку сёлета споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння.

Ці не патоне Дзятлава ў «вогненнай вадзе»?

Ёсць у Дзятлаве плошча, якая носіць назву "Сямнаццатага верасня". Даўней назвалі, так яно і засталося, і перайменоўваць пакуль ніхто не збіраецца.

На гэтай, цэнтральнай, плошчы месцяцца ў кружок Дом быту, Дом гандлю, рэстаран "Ліпічанка" пад адным дахам з аднайменнай гасцініцай, прадуктовы магазін "Міраж" (от трапная назва! Ажно зайздрошчу таму, хто яе прыдумаў). Тут жа і раённая пошта, і Белтэлекам. Калі ісці далей па крузе, то на шляху будзе прадуктовы магазін "Ветэран", "Сельгаспрадукты" і іншыя невялікія будынкі рознага прызначэння. Усё больш гандлёвага і ўсё больш такіх, каб чалавек пасля "ўчарашняга" мог наталіць смагу ды і сёння не забыўся кульнуць чарку-другую. Без гэтага, панове, нельга. Без гэтага плошча не была б культурным цэнтрам нашага гарадка.

Ды куды ты ў Дзятлаве ні пахіліся, усюды ёсць "вогненная вада". Калі не нальюць у чарку, то ўжо пляшку ў кішэню дадуць абавязкова. Быў, скажам, магазін "Кулінарыя". Назва гаворыць сама за сябе: піражкі там розныя, чабурэкі, напоі, паўфабрыкаты і шмат чаго яшчэ. Шмат, але не ўсё для поўнага сервісу: столікаў і крэслаў не было, каб чалавек мог сесці ды кульнуць чарку. Гэты прабел ліквідавалі. Цяпер там стала больш людна і весела.

Калі будзе завершаны рамонт і рэканструкцыя аўтастанцыі ў г. Дзятлаве?

Пытанне работнікаў райспажыўтаварыства г. Дзятлава:
Калі будзе завершаны рамонт і рэканструкцыя аўтастанцыі ў г. Дзятлаве? Калі яна будзе здадзена ў эксплуатацыю?

Адказ дырэктара Аўтамабільнага парка №16 г. Дзятлава В. В. Каляды:

Паведамляем, што 18 ліпеня 2008 года быў заключаны дагавор генеральнага будаўнічага падрада філіяла “Аўтамабільны парк №16 г. Дзятлава РАТУП “Гроднааблаўтатранс” з аднаго боку і ААТ “Дзятлаварамбуд” з другога боку па пытанні мадэрнізацыі будынка аўтастанцыі горада Дзятлава, дзе прадугледжвалася, што фінансаванне аб’екта выконваецца за кошт рэспубліканскага бюджэту на суму 256 млн. рублёў. У 2009 годзе былі выкананы будаўніча-мантажныя работы на 176 мільёнаў рублёў. Пры выдзяленні астатніх фінансавых сродкаў мадэрнізацыя аўтастанцыі ў бліжэйшыя месяцы будзе закончана.

Адказ намесніка генеральнага дырэктара рэспубліканскага аўтатранспартнага унітарнага прадпрыемства “Гроднааблаўтатранс” І. А. Шарэйкі:

Вольга Галаднова: “У мяне слаўныя калегі”

Дзятлаўская сярэдняя школа №1 на працягу многіх гадоў з’яўляецца ці не самай лепшай у раёне. Чвэрць стагоддзя яе работу ўзначальвае інтэлігентная, абаяльная Вольга Канстанцінаўна Галаднова. Карэспандэнт “Аддушыны” нядаўна сустрэлася з ёй і папрасіла яе адказаць на некаторыя пытанні.

—Скажыце, калі ласка, колькі часу Вы працуеце на ніве асветы?
—Трыццаць сем гадоў. Пачынала настаўніцай у Дварэцкай школе нашага раёна, выкладала там рускую і беларускую мовы. Нейкі час працавала інструктарам райвыканкама, потым узначаліла работу Дзятлаўскай СШ №1. І ўжо дваццаць пяць гадоў мінула... Ажно не верыцца.
—Цяжка было спачатку, бо да Вас дырэктарамі гэтай школы былі мужчыны?
—Няпроста. У той час настаўнікамі ў нашай школе працавалі два былыя загадчыкі рана, шмат вопытных, таленавітых педагогаў. І кіраваць імі мне, маладому дырэктару, было складана. Цяпер многія ўжо на пенсіі, але і тыя, што прыйшлі, працуюць з душой. Адным словам, у мяне слаўныя калегі. І гэта радуе. У нас узаемапаразуменне, агульная мэта — не толькі даць дзецям трывалыя веды, але і выхаваць іх прыстойнымі людзьмі. Другое, бадай, галоўнае. Тры гады запар наша школа трымала першынство ў раёне па ўсіх паказчыках. Цяпер — на другім месцы.
—А чаму цяпер на другім?

Выстава "Халодная зброя"

З 21 лістапада да 7 снежня ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава віцебскага калекцыянера Рамазана Махмудава. На ёй прадстаўлена халодная зброя ўсіх часоў і народаў: першабытны чалавек з каменнай сякерай, зброя старажытных цывілізацый Егіпта, Грэцыі, Рыма, мячы і сякеры вікінгаў, пісталеты-нажы піратаў, іх абардажныя кутласы, рыцарскія мячы, шаблі, арбалеты, вырабы сучасных майстроў.

Падрабязьней на старонцы музея...

У Дзятлаве з'явіцца фантан

Як паведаміла намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алена Латушка, распрацаваны і пачалі ажыццяўляцца планы па добраўпарадкаванню Дзятлава, Наваельні і Казлоўшчыны, разлічаныя на 2008-2010 гады. Згодна гэтых дакументаў, 2,5 мільярда крэдытных рэсурсаў банка выдзелены на добраўпарадкаванне дзятлаўскіх вуліц (заказчыкам дадзенага праекта выступае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва райвыканкама). Так, баранавіцкая будаўнічая фірма “Санга-благоустройство” вядзе работы на вуліцы Першамайскай у райцэнтры: тут абсталёўваюцца тратуары, а каля будынка ААТ “Белаграпрамбанк” з’явіцца аўтастаянка. Гэтая ж арганізацыя распачала добраўпарадкаванне плошчы 17 Верасня ў г. Дзятлаве (трэцяя чарга яе рэканструкцыі). Тут правядуць перанос праезнай часткі, упарадкуюць аўтастаянку каля магазіна “Ветэран”. Плануецца таксама, што ў недалёкай ужо будучыні на плошчы пабудуюць фантан. Чакаецца, што сёлета зменіць сваё аблічча і вуліца Кутузава: работнікі ААТ “Дзятлаварамбуд” абсталююць тратуары і ўкладуць іх пліткай, з’явіцца тут і асфальтавае пакрыццё.

“Дзятлава ня стане “забітым”, бо тут беларусы - “заходнікі”!”

Кілямэтраў за 20 ад Дзятлава раптоўна перастаў працаваць “сотавік”. Пасьля, праўда, даведаўся, што “зон”, куды не даходзіць сыгнал, тут шмат — горад геаграфічна знаходзіцца ў міжгор’і. На маю прапанову патлумачыць зьяву тутэйшая прадстаўніца МТС Алена Пачабой прапанавала зьвярнуцца да яе кіраўніцтва... у Гародні. Бітую гадзіну бадзяўся па вуліцах 9-тысячнага гарадка — людзі беглі ад мікрафона, як ад чумы. Прычыны празьмернай абачлівасьці тутэйшых мне патлумачыў адзін дзятлаўчанін.

Спадар: “У нас вялікі адсотак працаздольных беспрацоўных — паўтары-дзьве сотні. А рэальна ў Дзятлаве можна працаваць толькі ў дзяржустановах. Прадпрымальнікі вельмі дробныя, неарганізаваныя — “мая хата з краю...”

Ад адной дзятлаўскай патрыёткі пачуў я і пратэст супраць крыўдных словаў на адрас землякоў:

Юргелевіч: “А хто гэта вам сказаў! Дзятлава не забіты горад, ён ня горшы за іншыя. І мы ж беларусы-“заходнікі”, як казаў Генрых Далідовіч...”

Так пачалася сустрэча з маёй калегай, Леанардай Юргелевіч. 37 гадоў яна рабіла ў мясцовай газэце “Перамога”. Да забароны афіцыйнага выхаду “Народнай волі” была яе ўласным карэспандэнтам. Цяпер, паводле яе словаў, “беспрацоўны дысыдэнт”. Выпусьціла праз “Вожык” кнігу гумарыстычных апавяданьняў, якую назвалі “літаратурнай жамчужынай”. Але, слухаючы гісторыі зь яе жыцьця, узгадваў Дастаеўскага — “найбольш сьмяюцца тыя, у каго душа баліць...”

Падымаць той камень ужо, бадай, не будзе каму…

На мяжы Слонімскага і Дзятлаўскага раёнаў ёсць вёска Харабровічы. Шмат гадоў таму назад сюды прыехаў працаваць дырэктарам васьмігадовай школы педагог і слаўны чалавек Аляксандр Фёдаравіч Антончык.

З таго часу многае змянілася. Аляксандр Антончык ужо даўно на пенсіі: ён мае восемдзесят два гады. Закрылася школа, імкліва пусцее вёска, бо людзі выміраюць. Састарэлыя нямоглыя вяскоўцы асабліва маюць патрэбу ў дапамозе, падтрымцы. І ў першую чаргу яны атрымліваюць яе ад свайго старасты — Аляксандра Фёдаравіча Антончыка. Нядаўна ён адказаў на пытанні карэспандэнта “ГС”.
—Некалі мне даводзілася не раз бываць у Харабровічах. Гэта была прыгожая вёска, размешчаная ў маляўнічым месцы, непадалёку ад цэнтра калгаса — Войневічаў. Было шмат жыхароў, школа звінела дзіцячымі галасамі. А што цяпер у Харабровічах?

Yandex cite