Нядзельны дзень. Што азначае ён для вас? Доўгачаканы выхадны, дзень адпачынку і агляду тэлеперадач, час, калі можна нешта купіць, схадзіць у госці, ці прыняць гасцей у сябе дома... Але калі так было заўсёды, то нашыя продкі не назвалі бы гэты дзень днём уваскрасення. А менавіта так ён называецца у старажытнай царкоўна-славянскай і рускай мовах. Узгадваючы Уваскрасенне Хрыста, нашыя продкі абавязкова шлі у царкву, каб там сустрэцца з Богам, аб’яднацца з Ім і самім прасвяціцца светам Яго Уваскрасення.
Якога ж характару была гэтая сустрэча? Просты успамін вучэння і дзеянняў Хрыста, ды словы накіраваныя да далёкага Неба? Не, збіраючыся ў царкву людзі ішлі не дзяля простага успаміну быўшага некалі даўно, а дзеля таго каб сапраўды ўсёй сваёй істотай, і душою і целам аб’яднацца з Господам. З самых даўнейшых часоў хрысціяне ў нядзельны дзнеь, святкуючы Уваскрасенне Хрыста, здзяйсняюць Таінства асвячэння хлеба і віна у Цела і Кроў Хрыста.
У святы вечар Хрыстос «узяў хлеб і, благаславіў, і прэламіў і, раздавая вучням, сказаў: прыміце, ядзіце, гэта ёсць Цела Маё. І узяў чашу і, дзякуючы, падаў ім і сказаў: піце ад яе ўсі; таму што гэта ёсць Кроў Мая Новага Запавету» (Мф. 26, 26-28).
Словы Хрыста «піце ад яе ўсі» - было Яго заветам перад пакутамі і смерцю. Хрыстос звяртаўся не долькі да тых, хто быў на той час побач з ім. Збавіцель звяртаўся да кожнага з нас. І ад нас з вамі залежыць, які будзе адказ на гэтае Божае запрашэнне.
Аднак сэнс гэтага завароту Хрыста таямнічы і неспасціжны для рацыянальнага чалавечага разумення. Каб хаця крыху наблізіцца да гэтага разумення звернемся да гісторыі і традыціі.
Хрысціянская багаслужэнне, за якім хлеб і віно становяцца Целам і Кроўю Хрыста называецца Літургіяй. Што ж крыецца за гэтым словам, відавочна, іншамоўнага паходжання? Як і многія іншыя словы царкоўнага ужытку слова “літургія” мае грэчэскае паходжанне. Яго даслоўны пераклад на нашую мову азначае “агульная справа” ці “сабранне”. Набажэнства, называемае Літургіяй, мае і другія найменні. Ў народзе часта ужываюць слова “абедня” і хучэй за ўсе гэта звязана з сутачным часам служэння Літургіі. Царкоўная літэратура і перыёдыка ужываюць у дачыненні да Літургіі слова “Еўхарыстыя”, што азначае “благадарэнне”, “падзяка”. Прычына таму ў характары і зместу еўхарыстычных малітваў. Хрысціяне малітоўна вымаўляюць падзяку і благадарэнне Богу за Яго вялікую ахвяру любові дзеля выратавання ўсяго чалавецтва ад сілы і ўлады зла.
Чалавеку больш-менш знаёмаму з праваслаўным набажэнствам вядома, што Літургія даволі працяглая служба і доўжыцца яна каля двух, двух з паловай гадзін. Што ж так, на першы погляд, доўга пяецца і чытаецца пад час Літургіі?
Умоўна Літургію можна падзяліць на тры асноўныя часткі.
Подрыхтоўчая частка называецца “праскамідыяй”. Ізноў жа гэта грэчаскае слова, даслоўны пераклад якога на беларускую мову азначае “прынашэнне”. Справа ў тым, што першыя хрысціяне самі прыносілі святару хлеб і віно, неабходныя для служэння Літургіі. Таму ў царкоўнай традыцыі і з’явілася гэтае названне. Пад час праскамідыі хлеб і віно падрыхтоўваюцца да здзяйсення Таінства. Святар абрэзвае круглы хлябец – прасфару, такім чынам, што ад хлебнага круга застаецца куб. Чырвонае вінаграднае віно выліваецца ў чашу. Віно абавязкова крыху разбаўляецца з вадой. Гэтаму есць сімвалічнае тлумачэнне: калі воін пранізаў капьём грудзі Хрысту, то з раны пацяклі кроў і вада.
Другая частка – Літургія Аглашэнных. Агалашэннымі называлі людзей, якія рыхтавалісь да прыняцця Хрышчэння, ці тых, хто быў падвержаны за свае грахі царкоўнаму дысцыплінарнаму пакаранню, называемаму епітыміёй. Гэтая катэгорыя хрысціян ня мала права заставацца да канца Літургіі і прычашчацца. Пасля пення псалмоў, чытання Новага Запавету і пропаведзі яны павінны былі пакідаць храм.
Другую частку Літургіі называюць так сама “Літургіяй Слова”, таму што пад час яе чытаўся урывак з апостальскіх пісанняў, з Евангелля і пасля гэтага гучала пропаведзь.
Біблейскім чытанням папярэднічае так званы малы уваход. З бакавых дзвярэй алтара выносіцца да народу кніга Евангелля і пасля гэтага яна ўносіцца у цантральны, Царскі уваход. Евангелле кладзецца на Прастол. Гэтая традыцыя мае сваёй асновай пакутніцкую памяць першахрысціянскіх абшчын. Хрысціяне пад час накірованых супраць іх пераследаў, былі вымушаны здзяйсняць багаслужэнні ў пяшчэрах і хаваць сваі свяшчэнныя кнігі ў патаемных сховішчах. Святыя кнігі выносілісь толькі пад час набажэнстваў. Цяпер аб гэтых абставінах першахрысціянскіх абшчынаў нам ўзгадваюць свечы, якія мы запальваем ў царкве і свечы якія нясуць на малым уваходзе малодшыя царкоўнаслужыцелі перад Святым Евангеллем, як быццам бы асвятляючы дарогу святарам.
Малітвай за агалашэнных закончваецца Літургія Слова і пачынаецца Літургія Верных. Раней вернымі называлі хрысціян, якія прынялі Хрышчэнне і не знаходзілісь пад пакараннем за грахі. Літургія верных пачынаецца пеннем старажытнага хрысціянскага гімна «Іже Херувімы».
Дзеля таго, каб паважаны чытач мог ацаніць сэнс і значэнне гэтага песнапення прывядзем адзін з варыянтаў яго пераклада на сучасную беларускую мову: «Мы, падобна да Херувімаў таямніча Жыватворнай Тройцы Трысвятую песнь васпяваем, і цяпер ўсё жыццёвае адложым, дзеля таго каб прыняць Цара ўсяго, Ангельскімі воінствамі нябачна суправаджаемага. Аллілуія, аллілуія, аллілуія».
Пад спяванне гэтага гімна святары з алтару выносяць прыгатаваныя на праскамідыі Хлеб і Віно і царскім уваходам ўносяць іх у алтар і ставяць на прастол. Прастолам называецц стол, які знаходзіцца ў цэнтры алтарнай часткі храма. Па традыцыі ён абіваецца парчою ці каштоўным металам.
Характэрна, што за Літургіяй могуць збірацца і паўнацэнна прымаць у ёй удзел толькі адзінадумцы, браты і сёстры, сярод якіх не павінна быць крыўды і зла. Святар прызывае усіх: «Вазлюбім адзін аднаго, каб нам ў адзінадумстве вызнаваць». Божы народ адказвае: «Айца, і Сына і Святога Духа - Тройцу адзіную і непадзельную». Дзеля сведчання свайго адзінства усе прысутныя ў храме разам пяюць “Сімвал веры” – веравызнальны гімн, састаўлены хрысціянамі на Усяленскіх, ці як бы мы цяпер сказалі, на Усямірных саборах хрысціян у 3-4 стагоддзях. Тут сфармуляваны ўсе самыя галоўныя веравызнальныя ісціны хрысціянства. Святары у алтары, а ў першахрысціянскія стагоддзі веруючыя у храме, звяртаюцца адзін да аднаго з поўнымі верай словамі “Хрыстос пасярод нас” і адказвалі “і ёсць і будзе”. Тым самы браты і сёстры сведчылі, што між імі няма някіх крыўд і зла.
Пасля пення Сімвала веры пачынаецца еўхарыстычная малітва. Усе словы святара пранізаны пачуццём падзякі і славаслоўя Господу. Еўхарыстычная малітва – кульмінацыя Літургіі. І пасля неабходных малітваў хлеб і віно высвячаюцца Святым Духам і становяцца Целам і Кроўю Хрыста. Сам Хрыстос з’яўляецца людзям і прапануе з’яднацца з Ім не проста ў нашых думках, неяк абстрактна, а з’яднацца ўсёй нашай чалавечай прыродай і душою і целам. Апостал Павел так дзеліцца сваім вопытам яднання з Богам: “І ўжо не я жыву, а у ва мне жыве Хрыстос” (Гал. 2, 20) Гэта найвялікшы момант і найвялікшая радасць: чалавек сустракаецца і яднаецца з Богам, з сваім Нябесным Айцом. Менавіта да гэтай радасці і заклікае нас Хрыстос кожны нядзельны дзень. Калі чалавек прымае ў сябе Хрыста, ён уваскрасае ад усяго злога, таму і дзень гэты нашыя продкі называлі днём Уваскрасення.
Пад канец гэтага экскурсу хацеў бы прапанаваць паважаным чытачам уявіць сабе, што Хрыстос ізноў вярнўся на нашую зямлю, з’явіўся недзе паблізу і вам стала пра гэта дакладна вядома. Якой была б вашая рэакцыя? Ці не пайшлі б, не паехалі б, аставіўшы усё паўсядзённае, каб пабачыць, паслухаць, сустрэцца з Госпадам, запытаць Яго пра сябе і пра свой лёс?
Цуд у тым, што Хрыстос з’яўляецца нам кожны раз, калі у храме служыцца Літургія. Нашыя продкі адчувалі гэта лепей за нас... Збавіцель-Хрыстос не перастае чакаць нас!
Свяшчэннік Георгій Рой, настаяцель Свята-Барыса-Глебскай царквы в. Накрышкі, кандыдат багаслоў’я.
__________________________
Хорошая
Хорошая традиция ходить по воскресеньям в церковь, но к этому нужно быть готовым.
Если это
Если это прививать с детства, то позже будет восприниматься , как норма. Другого и не дано. Но уже будучи взрослым, трудно в одночасье изменить взгляды, принципы, понятия. К этому человек должен прийти сам. Навязывание, типа "ты должен", наоборот отталкивает. Ведь религия, правильнее сказать вера в Бога - это как образ жизни. Это должно стать нормой. Поэтому сегодня родители-скептики пусть зададут себе вопрос: какой результат в воспитании ребёнка будет лучше : воспитывая с верой в Бога или без веры? И этот ответ возможно заставит нас пересмотреть некоторые наши взгляды или, по крайней мере, ради будущего наших детей и нашего с вами будущего, подтолкнёт нас к чему-то новому.
И как трудно соглашаться с идеями и доводами верующих людей, если все твои взгляды основаны на научной точке зрения !!!
Здесь нужно просто принять , не думая, а поверив, что все же возможно это так. И дав себе такой шанс - позже посмотреть на результат изменения в себе.
Да, соглашусь ,
Да, соглашусь , что трудно перейти на новый режим воскресений. Но ведь рано или поздно, но нам придётся что-то изменить?
Но спасибо за новую и интересную информацию
Свяшчэнніку Георгію Рою, настаяцелю Свята-Барыса-Глебскай царквы в. Накрышкі
__________________________
Каждая минута жизни - это шанс что-то изменить.
Давайте не
Давайте не соглашаться, не говорить, что трудно, нас этому не учили , а начнём с себя! Со следующего воскресенья начать ходить в церковь. Поэтому обращаюсь во всем пользователям сайта и посетителям. Не важно, католики мы или православные, давайте начнём с себя - покажем пример желания измениться и стать прихожанами.