Дзятлава рыхтуецца да дажынак

Нават старэйшыя жыхары Дзятлава ня памятаюць такой маштабнай рэканструкцыі гораду. Кажуць, што ў раёне на такую будоўлю ніколі не было грошай. Аб’ектаў рэканструкцыі і праўда шмат, у горадзе поўна будаўнічай тэхнікі, рабочых.

Асабліва ўсіх гараджан уражвае рэканструкцыя райвыканкаму, будынак якога пабольшае ці ня ў два разы. Але ў той самы час зьменяць выгляд і раённы Дом культуры, і гатэль «Ліпічанка». Рамантуюцца мост на вуліцы Міцкевіча, інтэрнат і некалькі дамоў па вуліцах Савецкай і Фрунзэ, аб’екты гандлю, дарогі і іншае.

​Толькі былы палац Радзівілаў сярэдзіны ХVІІІ стагодзьдзя, што побач з раённым шпіталем, сіратліва стаіць некрануты.

Падрабязней на svaboda.org

Yandex cite